Перайсьці да зьместу

Прорва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Прорва
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Дрысьвяты
Вусьце Дрысьвята
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 12 км
Плошча басэйну 716 км²
Нахіл воднай паверхні 0, ‰

Про́рва — рака ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Дрысьвяты (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 12 км. Плошча вадазбору 716 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.

Выцякае з возера Дрысьвяты каля вёскі Дрысьвяты, цячэ праз азёры Ставок і Аболе, вусьце за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Абалікшты. Рэчышча слабазьвілістае[1].

Паміж азёрамі Ставок і Аболе на рацэ ў 1953 годзе збудавалі міжкалгасную ГЭС «Сяброўства народаў» (выток ракі Дрысьвяты з возера Дрысьвятаў перагарадзілі дамбай і ўвесь сьцёк з басэйна возера пайшоў па раку Прорва праз турбіны ГЭС).

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 297
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 297