Браслаўская звязда
Выгляд
Браслаўская звязда | |
Тып | 2 разы на тыдзень |
---|---|
Заснавальнік | Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт Браслаўскі раённы Савет дэпутатаў |
Галоўны рэдактар | Вячаслаў Каладынскі |
Заснаваная | 19 студзеня 1919 (105 гадоў таму) |
Палітыка | Урадавая |
Мова | беларуская мова і расейская мова |
Штаб-кватэра | Браслаў, вул. Садовая, 59 |
Наклад | 3878 |
Афіцыйны сайт | braslav-star.by |
Браслаўская звязда — раённая газэта Браслаўскага раёну Віцебскай вобласьці.
Выдаецца з 1919 году. Заснавальнікі: Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт і Браслаўскі раённы Савет дэпутатаў. Газэта друкуецца ў КПУП «Наваполацкая друкарня».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]19 студзеня 1919 году выйшаў першы нумар газэты «Браслаўская камуна».
Пасьля аб’яднаньня Усходняй і Заходняй Беларусі зьявілася перыядычнае выданьне — газэта «Звязда». Першы нумар пасьля ўзьяднаньня выйшаў 1 кастрычніка 1939 году. Рэдакцыя і друкарня знаходзіліся ў будынку сучаснага краязнаўчага музэю ў Браславе.
У 1963 годзе газэта стала называцца «Браслаўская звязда»[1]
Рэдактары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- А. Васілеўскі (1939—1940)
- Хая Мерхасіна (ліпень 1940-?)
- М. Башлакоў
- Н. Цярэнцьеў (пач. 1980-х—2004)
- Вячаслаў Каладынскі