Каліфарнійскі тэхналягічны інстытут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каліфарнійскі тэхналягічны інстытут
California Institute of Technology
Выява лягатыпу
Лягатып
Заснаваны 1891
Колькасьць пэрсаналу
  • 979 чал.
Месцазнаходжаньне
Горад
Краіна
Знаходзіцца ў складзе ORCID[d][2], Фэдэрацыя лічбавых бібліятэк[d][3], Навуковае супрацоўніцтва LIGO[d][4], Кааліцыя сеткавай інфармацыі[d][5], arXiv[d][6], Нацыянальны альянс лічбавага кіраваньня[d][7] і Research Data Alliance[d][8]
Вэб-сайт caltech.edu(анг.)

Каліфарні́йскі тэхналягі́чны інстыту́т (па-анґельску: California Institute of Technology) — прыватны навукова-дасьледчы ўнівэрсытэт у Пасадэне, штат Каліфорнія ў ЗША. Гэта адзін з двух вядучых ўнівэрсытэтаў ЗША поруч з Масачусэцкім тэхнялагічным інстытутам, якія спэцыялізуюцца на дакладных навуках і інжынэрыі. Калтэх уваходзіць да ліку найлепшых навучальных установаў сьвету, і ёсьць адным з самых выбіраных унівэрсытэтаў у ЗША[9][10][11]. Установа была заснаваная ў якасьці падрыхтоўчай і прафэсійнай школы Амасам Трупам у 1891 годзе. На пачатку XX стагодзьдзя школа здолела прыцягнуць да працы ва ўстанове ўплывовых навукоўцаў, як то Джорджа Элеры Гэйла, Артура Амаса Нойза і Робэрта Эндруса Мілікена. У 1934 годзе інстытут быў абраны ў Асацыяцыю амэрыканскіх унівэрсытэтаў.

Каліфарнійскі тэхналягічны інстытут мае шэсьць аддзелаў зь вялікім акцэнтам на навуку і тэхніку. Першасны кампус у 50 га знаходзіцца прыблізна за 18 км на паўночны ўсход ад Лос-Анджэлесу. Студэнты першага курса мусяць жыць ва ўнівэрсытэцкім гарадку, а 95% магістрантаў застаюцца ў ім у наступным. Не зважаючы на тое, што Калтэх мае шырокую вядомасьць пра студэнцкія свавольствы[12], студэнцкае жыцьцё рэгулюецца кодам гонару. Навукоўцы і інжынэры ўнівэрсытэту згулялі істотную ролю ў многіх сучасных навуковых прарывах і інавацыях, улучаючы прагрэс у навуцы ўстойлівага разьвіцьця, квантавай фізыцы, маніторынгу землятрусаў, бялковай інжынэрыі і мяккай робататэхніцы[13][14][15]. Унівэрсытэту належыць лябараторыя рэактыўнага руху, якая запускае большую частку аўтаматычных касьмічных апаратаў НАСА.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]