Netflix
![]() | |
![]() | |
Тып | публічная кампанія |
---|---|
Лістынг на біржы | NASDAQ |
Заснаваная | 29 жніўня 1997 |
Уласьнікі | Capital Group Companies[1], BlackRock[1], The Vanguard Group[1], Morgan Stanley[1] і Рыд Хастынгс[1] |
Краіна | ЗША |
Разьмяшчэньне | Лас-Гатас[2] |
Галіна | патокавае мультымэдыя і DVD-by-mail[d] |
Прадукцыя | Netflix recommender system[d], патокавае мультымэдыя і over-the-top media service[d] |
Апэрацыйны прыбытак | ▲838 679 000 амэрыканскі даляр (2017)[3] |
Чысты прыбытак | ▲558 929 000 амэрыканскі даляр (2017)[3] |
Лік супрацоўнікаў | ▲6700 чал. (2019) |
Даччыныя кампаніі | Millarworld[d], Albuquerque Studios[d] і StoryBots[d] |
Netflix — амэрыканская забаўляльная кампанія, пастаўшчык фільмаў і сэрыялаў на аснове струменнага мультымэдыя. Заснавана 29 жніўня 1997 году Рыдам Хастынгсам і Маркам Рэндальфам[4]. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Лас-Гатасе, Каліфорнія.
З 2013 году Netflix стварае свае фільмы, сэрыялы і тэлепраграмы. У 2016 годзе кампанія стварыла 126 арыгінальных сэрыялаў і фільмаў — больш, чым любы іншы сеткавы або кабэльны канал[5]. Па стане на студзень 2018 году ў кампаніі налічвалася 117,58 млн падпісантаў па ўсім сьвеце, у тым ліку 54,75 млн ў ЗША[6][7].
Менавіта на гэтым відэасэрвісе выходзяць «Картачны домік», «Грэйс і Фрэнкі», «Непахісная Кімі Шмідт», «Аранжавы — хіт сэзону» і «Джэсіка Джонс». Галоўная перавага сэрвісу ў тым, што гэта, па сутнасьці, энцыкляпэдыя заходняга тэлебачаньня: менавіта карыстальнікі Netflix могуць колькі заўгодна глядзець усе сэзоны «Сяброў», брытанскі і амэрыканскі «Офіс», «Вар’ятаў», «Ва ўсе цяжкія» ды інш. легальна.
На Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Беларусі з 2016 году даступны стрымінгавы відэасэрвіс Netflix[8]. Першы месяц глядзець фільмы і сэрыялы можна бясплатна (але рэгістравацца ўсё адно трэба). Потым — па падпісцы.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б https://ir.netflix.com/static-files/0c060a3f-d903-4eb9-bde6-bf3e58761712
- ^ A Stream of Movies, Sort of Free The New York Times Праверана 2017-04-21 г.
- ^ The Netflix Backlash: Why Hollywood Fears a Content Monopoly(анг.) The Hollywood Reporter Праверана 2017-05-29 г.
- ^ Q4 17 Letter to shareholders Праверана 23 January 2018 г. Архіўная копія ад January 23, 2018 г.
- ^ Netflix jumps more than 8% after adding more subscribers than expected Праверана 23 January 2018 г. Архіўная копія ад January 23, 2018 г.
- ^ У Беларусі запрацаваў папулярны відэасэрвіс Netflix, Новы час, 07-01-2016
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- www.netflix.com — афіцыйны сайт
- Еще 7 миллионов: почему взлетели акции Netflix // Газета.Ru, 17.10.2018