Сільвана Фэшн
59°25′46″ пн. ш. 24°43′11″ з. д.HGЯO
| «Сільвана Фэшн» | |
| анг. Silvano Fashion | |
| Тып | акцыянэрнае таварыства |
|---|---|
| Лістынг на біржы | Талін: SFG1T |
| Заснаваная | 1944 |
| Уласьнікі | АТ «Балтпляст» (Талін; 24,5 %), інвэстыцыйны фонд АТ «Швэдзкага прыватнага банка» (Стакгольм, Швэцыя; 22,22 %), «Унікрэдыт Банк» (Мілян, Італія; 7,46 %)[1] |
| Краіна | Эстонія |
| Разьмяшчэньне | Талін |
| Адрас | вул. Туліка, д. 15/17 |
| Ключавыя фігуры | Ярэк Сяргава, Томас Тол(et)[2] |
| Галіна | прамысловасьць |
| Прадукцыя | жаночая ніжняя бялізна |
| Абарачэньне | ▼62,213 млн эўра (2018 г.)[3] |
| Апэрацыйны прыбытак | ▲17,736 млн эўра (2018 г.) |
| Чысты прыбытак | ▲11,525 млн эўра (2018 г.) |
| Лік супрацоўнікаў | 2063 (2019 г.) |
| Даччыныя кампаніі | ЗАТ «Мілавіца» (Менск, Беларусь), ААТ «Юнона» (Маладэчна, Менская вобласьць), ТАА «Джыміл» (Менск), «Бялізна Лаўма» (Ліепая, Латвія) |
| Аўдытар | «Эрнст і Янг» (Лёндан, Ангельшчына) |
Група «Сільвана Фэшн» — швейнае прадпрыемства Эстоніі, заснаванае ў 1944 годзе ў Таліне пад назвай «Оста».
На 2019 год Група «Сільвана Фэшн» выпускала бялізну для мужчынаў пад таварным знакам «Ідальга» і жаночую ніжнюю бялізну пад 5 таварнымі знакамі: «Мілавіца» і «Авэліна» (Беларусь), «Лаўма» і «Лаўмелі» (Ліепая, Латвія), «Алізэ» (Манака). Гандлёвая сетка налічвала 680 раздробных крамаў у 8 краінах Азіі (ААЭ, Армэнія, Азэрбайджан, Бахрэйн, Казахстан, Кыргыстан, Туркмэністан і Ўзбэкістан), Паўднёвай Афрыцы і 14 краінах Эўропы, у тым ліку ў Баўгарыі, Беларусі, Італіі, Летуве, Малдове, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Славеніі, Сэрбіі, Украіне і Эстоніі. Зь іх 86 крамаў (13 %) былі ўласнымі, большасьць жа гандлявала па франшызе. Пагатоў 631 крама (93 %) гандлявала пад беларускім таварным знакам «Мілавіца», астатнія — пад латвійскім «Лаўма». Адпаведна прадпрыемству належаў даставачны склад у Апчаку (Менскі раён) і 3 швейныя фабрыкі ў Беларусі — ЗАТ «Мілавіца» (Менск), ААТ «Юнона» (Маладэчна, Менская вобласьць) і ТАА «Джыміл» (Менск), а таксама латвійская фабрыка «Бялізна Лаўма» (Ліепая). Асобныя гандлёвыя прадстаўніцтвы працавалі ў Расеі (Масква) і Ўкраіне (Кіеў). Агулам у 5 краінах Усходняй Эўропы (Беларусь, Латвія, Расея, Украіна і Эстонія) наймалі 2063 супрацоўнікаў[4].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1944 годзе ў Таліне (Эстонская ССР) заснавалі швейную фабрыку «Оста», якую ў 1950 годзе пераўтварылі ў дзяржаўнае прадпрыемства «Кляменці». У 1994 годзе супрацоўнікі фабрыкі выкупілі 80 % паёў прадпрыемства. 20 траўня 1997 году паі АТ «Кляменці» разьмясьцілі на Талінскай біржы. У жніўні 2002 году нямецкі холдынг «Альта» (Гютэрсло, зямля Паўночны Райн — Вэстфалія) набыў кантрольны пакет паёў прадпрыемства. У 2006 годзе прадпрыемства перайменавалі ў АТ «Група «Сільвана Фэшн», якое набыло расейскую раздробную сетку «Лінрэт», латвійскую фабрыку «Бялізна Лаўма» (Ліепая) і кантрольны пакет паёў беларускай фабрыкі «Мілавіца» (Менск). У 2007 годзе Група «Сільвана Фэшн» разьмясьціла паі на Варшаўскай біржы каштоўных папераў (Польшча)[5].
У 2018 годзе большасьць продажаў АТ «Група «Сільвана Фэшн» прыпала на 3 усходнеэўрапейскія краіны: 60 % — на Расею, 25 % — на Беларусь і 5 % — на Ўкраіну. Рэшта продажаў разьмяркоўвалася між 20 краінамі, у тым ліку 8 краінамі Азіі[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Каштоўныя паперы (анг.) // АТ «Група «Сільвана Фэшн», 12 красавіка 2019 г. Праверана 12 красавіка 2019 г.
- ↑ Кіраўніцтва (рас.) // АТ «Група «Сільвана Фэшн», 2019 г. Праверана 12 красавіка 2019 г.
- 1 2 Ярэк Сяргава. Кансалідаваная фінансавая справаздача АТ «Група «Сільвана Фэшн» за 2018 год (эст.) // АТ «НАПДАК Балтыі» (Талін), 22 лютага 2018 г. Праверана 12 красавіка 2019 г.
- ↑ Пра нас (рас.) // АТ «Група «Сільвана Фэшн», 2019 г. Праверана 12 красавіка 2019 г.
- ↑ Гісторыя (рас.) // АТ «Група «Сільвана Фэшн», 2019 г. Праверана 12 красавіка 2019 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гісторыя цэнаў на акцыі (рас.) // АТ «Група «Сільвана Фэшн», 2019 г. Праверана 12 красавіка 2019 г.
- Справаздачы (рас.)
- Кантакты (рас.) // ТАА «Джыміл» (Менск), 2019 г. Праверана 12 красавіка 2019 г.
- Кантакты (рас.) // ААТ «Швейная фірма «Юнона» (Маладэчна), 2019 г. Праверана 12 красавіка 2019 г.
| Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |