Стрэлы Робіна Гуда
Стрэлы Робіна Гуда | |
Стрелы Робин Гуда | |
Жанр | |
---|---|
Рэжысэр | Сяргей Тарасаў |
Сцэнарыст |
|
У ролях | |
Кампазытар |
|
Апэратар | Давіс Сыманіс |
Вытворчасьць | Рыская кінастудыя |
Распаўсюд | Рыская кінастудыя[d] |
Дата выхаду | 1975 |
Працягласьць |
|
Краіна | СССР |
Мова | расейская |
Старонка на IMDb |
«Стрэ́лы Ро́біна Гу́да» (па-расейску: Стрелы Робин Гуда) — савецкі фільм рэжысэра Сяргея Тарасава, сфільмаваны ў 1975 году. Фільм заснаваны на ангельскіх сярэднявечных балядах пра Робіна Гуда.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вольныя стралкі Шэрвудзкага лесу пад даводзтвам Робіна Гуда дапамагаюць маладому рыцару Алану-а-Дэйлу сплаціць доўг і павянчацца зь нявестай лэдзі Ганнай.
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Барыс Хмяльніцкі — Робін Гуд (агучыў Аляксандар Бяляўскі)
- Рэгіна Разума — Марыя
- Вія Артманэ — Кэт
- Мірдза Мартынсанэ — лэдзі Ганна
- Эдуард Павулс — айцец Тук
- Харый Швэйц — Маленькі Джон
- Альгімантас Масюліс — сэр Гай Гізбарн
- Юры Каморны — блазан Клем
- Юрыс Стрэнга — біскуп Герфардзкі
- Інтс Буранс — сэр Ральф, шэрыф Натынгемскі
- Яніс Плесумс — Алан-а-Дэйл
- Мартыньш Вэрдыньш — сэр Эдманд
- Мікалай Дупак — млынар
- Рамуалдс Анцанс — Вілі
- Анатоль Хадзюшын — эпізод
- Мікалай Вашчылін — эпізод
- Рыгор Дунаеў — эпізод
Вытворчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Здымкі мноства сцэнаў адбываліся ў Хоцінскай крэпасьці (УССР).
Меркавалася, што ролю блазна будзе выконваць Уладзімер Высоцкі, аднак той ня змог здымацца з пэўных акалічнасьцяў[1].
Адмыслова для фільму Ўладзімер Высоцкі напісаў шэсьць балядаў:
- Баляда пра час
- Баляда пра вольных стралкоў
- Баляда пра нянавісьць
- Баляда пра кароткае шчасьце
- Баляда пра любоў
- Баляда пра барацьбу
У рэжысэрскай вэрсіі ў фільм увайшлі ўсе песьні Ўладзімера Высоцкага. 9 сьнежня 1975 году рэдкалегія Дзяржкіно СССР зьвярнулася да дырэктара Рыскай кінастудыі Генрыха Ляпешкі з закідамі пра неадпаведнасьць балядаў Высоцкага тэме фільму[1]. Для пракату фільму было створанае новае музычнае суправаджэньне на музыку Райманда Паулса.
У 1982 годзе чатыры баляды Высоцкага былі выкарыстаныя ў фільме таго ж рэжысэра «Баляда пра шляхетнага рыцара Айвэнга». «Баляда пра двух лебядзёў» і «Баляда пра нянавісьць» не былі ўключаныя празь неадпаведнасьці сюжэту.
У 1997 году да 60-годзьдзя Ўладзімера Высоцкага на расейскай тэлевізіі быў паказаны першапачатковы рэжысэрскі варыянт фільму зь песьнямі Ўладзімера Высоцкага[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Марк Цыбульский. (12 лютага 2017) «Стрелы Робин Гуда» (рас.) Владимир ВЫСОЦКИЙ. Каталоги и статьи Праверана 26 студзеня 2019 г.
- ^ «Время эти понятья не стёрло…» (О балладах Владимира Высоцкого к фильму «Стрелы Робин Гуда») (рас.) «Солнечный ветер» Праверана 26 студзеня 2019 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Стрэлы Робіна Гуда (анг.) на сайце IMDb