Спрут (тэлесэрыял)
Выгляд
| Спрут | |
| La Piovra | |
| Жанр | палітычны дэтэктыў драма |
|---|---|
| Стваральнік | Сэржыў Сыльва[d] |
| Сцэнарыст | |
| Рэжысэр | |
| У ролях | |
| Кампазытар | |
| Краіна | |
| Колькасьць сэзонаў | 10 |
| Колькасьць сэрыяў | 48 |
| Мова | італьянская |
| Трансьляцыя | |
| Тэлеканал | RAI |
| На экранах | 1984—2001 — |
| Храналёгія | |
| Наступны | Спрут 2 |
| Спасылкі | |
| Афіцыйны сайт | |
| Старонка на IMDb | |
«Спрут» (па-італьянску: La Piovra, [la ˈpjɔːvra]) — італьянска-францускі тэлесэрыял пра барацьбу паліцыі з сыцылійскай мафіяй і карупцыяй у найвышэйшых эшэлёнах улады. Першая частка, якая складаецца з 6 сэрыяў, была сфільмаваная і прэзэнтаваная ў 1984 року. Пасьля посьпеху былі зьнятыя яшчэ 9 частак.
«Спрут» быў адным з найбольш папулярных тэлесэрыялаў у СССР.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць]У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць]
| Актор | Роля |
|---|---|
| Мікеле Плячыда | камісар Карада Катані |
| Франсуа Пэр’е | адвакат Тэразіні |
| Барбара Дэ Росьсі | маркіза Рафаэля «Тыці» Пэччы-Шалёя |
| Патрысія Мілярдэ | судзьдзя Сыльвія Конці |
| Рэма Джыронэ | Тана Карыдзі |
| Рауль Бова | Джаньні Брэда («Спрут 7»), Карлё Аркуці («Спрут 8» і («9»)) |
| Віторыё Мэцаджорна | Давідэ Лівэра |
| Бруно Крэмэр | Антоніё Эсьпіноза |
| Флярында Болкан | графіня Вольга Камастра |
| Даніеля «М’ета» Мільета | Разарыя Альбанэзэ |
| Люка Цынгарэцьці | П’етра Фавіньяна |
| Клёд Рыч | Філіпа Разі |
| Жан-Люк Бідо | Давідэ Фаэці |
| Франсуа Мартурэ | сэнатар Эрнэста Конці |
Працягі сэрыялу
[рэдагаваць | рэдагаваць]| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Рок выхаду | 1984 | 1985 | 1987 | 1989 | 1990 | 1992 | 1995 | 1997 | 1998 | 2001 |
| Сэрыяў | 6 | 6 | 7 | 6 | 5 | 6 | 6 | 2 | 2 | 2 |
| Агулам хвілінаў | 402 | 384 | 430 | 600 | 522 | 600 | 627 | 220 | 220 | 200 |
| рэжысэр Дам’яна Дам’яні | Так | |||||||||
| рэжысэр Флярэстана Ванчыні | Так | |||||||||
| рэжысэр Люіджы Пэрэльлі | Так | Так | Так | Так | Так | Так | ||||
| рэжысэр Джакама Бацьята | Так | Так | ||||||||
| Так | Так | Так | Так | |||||||
| Так | Так | |||||||||
| Так | Так | |||||||||
| Так | Так | Так | ||||||||
| Так | Так | |||||||||
| Так | Так | Так | ||||||||
| Так | Так | Так | Так | Так | Так | |||||
| Так | Так | |||||||||
| Так | Так | Так | ||||||||
| Так | Так | Так | Так | Так | ||||||
| Так | Так | |||||||||
| Так | Так | Так |
Восьмая (Спрут 8: Скандал) і дзявятая (Спрут 9: Пакт) часткі не зьвязаныя з галоўнай сюжэтнай лініяй «Спруту». Дзеяньне адбываецца на Сыцылыі прыкладна за 20 гадоў да пачатку асноўных падзеяў сэрыялу. У галоўнай ролі — Рауль Бова (Карлё Аркуці).
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- На ролю Катані разглядалі кандыдатуру Франка Нэра.
- На зьезьдзе партыйнай моладзі ў месьце Ольбія прэм’ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі накінуўся з крытыкай на аўтараў кніг і фільмаў пра мафію. «Калі я даведаюся, хто зьяўляецца аўтарам „Спрута“, дык, клянуся, я прыдушу яго», — заявіў ён[1]. Варта адзначыць, што сам Бэрлюсконі ў 2013 року быў прыгавораны да 7 гадоў пазбаўленьня волі і пажыцьцёвай забароны займаць дзяржаўныя пасады па абвінавачаньні ў прастытуцыі непаўнагадовых і злоўжываньні службовым становішчам.
- Чацьвертая частка раману «Спрут» мае два сканчэньні — трагічны, выкладзены ў фільме, і другі, у якім Катані застаецца жывы. Такое раздваеньне суправаджаецца камэнтарам аўтара.
- У фінальных тытрах заключнай сэрыі 1-га сэзону тэлесэрыялу ёсьць адна хіба: актор Джанпаоля Сакароля падпісаны як «Джанкарлё Сакароля».
- У першым сэзоне на мэмарыяльнай дошцы Леа Дэ Марыі ва ўправе паліцыі стаіць дата «14.04.56—28.10.83», а ў другім сэзоне, на надмагільлі Паолі Катані на могілках, пазначаны год сьмерці «1981».
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Мафія — ролевая псыхалягічная гульня, створаная ў 1986 року паводле матываў тэлесэрыялу.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ У «Спруце 8» зыграў дона Альбанэзэ
- ^ У «Спруце 8» ролю маладога Тана Карыдзьдзі выканаў Прыма Рэджані
- ^ У «Спруце 8» ролю маладой Марыі Карыдзьдзі выканала Рамона Бадэску
- ^ У «Спруце 7»
- ^ У «Спруце 8» і «Спруце 9»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ Берлускони хочет задушить автора «Спрута». rosbalt.ru, 29 ноября 2009