Бэрнард Вапоўскі
Бэрнард Вапоўскі | |
па-польску: Bernard Wapowski | |
Дата нараджэньня | 30 лістапада 1450 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1 сьнежня 1535 (85 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | географ, картограф, гісторык, астраном |
Навуковая сфэра | гісторыя, картаграфія[1], астраномія[1] і chronicle writing[d][1] |
Бэрнард Вапо́ўскі (па-польску: Bernard Wapowski, 1450 — 25 лістапада 1535, Кракаў) — каралеўскі сакратар і прыдворны жыцьцяпісец пры двары Жыгімонта Старога. Гісторык, географ і складальнік мап. Аўтар гістарычнай працы «Хроніка Польшчы» і карты «Сарматыя». Бацька польскай картаграфіі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіў з заможнай шляхецкай сям’і, з роду гербаў «Нячуя»; сям’я жыла ў Вапоўцах. Вучыўся ў школе ў Перамышлі. Вучыўся ў Кракаўскай акадэміі (1493), разам зь Мікалаем Капэрнікам быў студэнтам Войцеха Брудзеўскага. Пазьней вучыўся ў Балёньні (1503—1505), дзе атрымаў ступень доктара кананічнага права (15 лютага 1505). Неўзабаве пасьля гэтага ён адправіўся ў Рым, дзе правёў 10 гадоў зь перапынкам. Па рэкамэндацыі Эразма Цёлкі жыў пры двары папы Юліюса ІІ. У 1511 годзе атрымаў у Рыме ад папы Льва X тытул cubiculanius (хатні прэлат) et protonotarius apostolicus (апостальскага пратанатара). Супрацоўнічаў у выданьні Nauki geograficznej Клаўдзіюса Пталемэя. У пачатку 1515 г. вярнуўся ў Польшчу. Як сьвятар ён атрымаў мноства званьняў, у тым ліку быў канонікам познаньскім (1511), гнёзнаўскім (1514), ленчыцкім, вісьліцкім, а таксама каралеўскім сакратаром і афіцыйным гістарыёграфам Жыгімонта Старога, потым кантарам і канонікам кракаўскім (1523). Некаторы час быў прафэсарам юрыдычнага факультэту Кракаўскай акадэміі. Быў гуманістам і гарачым каталіком.
Навуковая праца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праца гісторыка разглядалася Вапоўскім ня проста як навуковая дзейнасьць, а як грамадзка-гістарычная місія. Гэта набліжала яго да гуманістычнай гістарыяграфіі[2].
«Хроніка Польшчы»: гістарычная праца, якая ў значнай ступені зьяўляецца кампіляцыяй гісторыі Длугаша ў частцы падзей ад 1380 да 1480 гадоў. Але паміж гэтымі працамі існуюць і адрозьненьні — на працягу 15 стагодзьдзя ВКЛ і Польшчы пачалі пагражаць, з усходу — Вялікае княства Маскоўскае, а з поўдня — Крымскае ханства. Таму аўтар пастараўся прадэманстраваць неабходнасьць палітычнага саюзу ВКЛ і Польшчы, што, у сваю чаргу, зрабіла ў працы галоўнымі тэмамі Крэўскую унію, якая была «вечным саюзам [ВКЛ] з Польскім каралеўствам», заключаным «да вялікай радасьці і весялосьці польскага і літоўскага народаў», і барацьбу з крыжакамі. У параўнаньні з Длугашам, Вапоўскі аддаў значна больш месца і ўвагі падзеям у Літве і на беларускіх землях. Так, ён дадаў да сваёй «Хронікі» нарыс па геаграфіі і этнаграфіі Літвы, чаго няма ў «Гісторыі» Длугаша. Адзначаецца[2], што на некаторыя праблемы гісторыі ВКЛ Вапоўскі глядзеў больш глыбока, чым Длугаш.
Мапы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1511 году супрацоўнічаў з картографам Марка Бэнэвэнтана над перапрацоўкай мапы Цэнтральнай Эўропы і над крытычным выданьнем геаграфіі Пталямэя. У 1515 годзе вярнуўся на радзіму, стаўшы сакратаром караля. У 1526 годзе былі апублікаваны першыя дзьве мапы, выдадзеныя ў Рэчы Паспалітай, якія ён распрацаваў. Яны прадставілі: Эўропу паміж Торунем і Канстантынопалем, і Эўропу паміж Донам і Познаньню. Гэта былі першыя поўныя мапы, якія адлюстроўвалі землі Рэчы Паспалітай. Да сёньняшняга часу захавалася копія часткі адной з мапаў, што дазваляе вызначыць, што польскі картограф, напэўна, адзін зь першых выправіў памылку Пталямэя, зьвязаную зь месцазнаходжаньнем Чорнага мора.
У 1526 годзе склаў мапу Рэчы Паспалітай у маштабе 1:1 000 000, якая ахоплівала толькі яе абшар. Гэтая карта — найстарэйшы помнік польска-літоўскай картаграфіі. Яна была выканана ў Кракаве дрэварытным спосабам мясцовым гравэрам Унглерам. Называлася Mapp/a in qua illustr/antur ditiones Regni/ Poloniae ac Magni D/ucatus Lithuaniae pars. На падставе гэтай мапы ўдакладняліся пазьнейшыя мапы Рэчы Паспалітай. Яго ўплыў добра бачны на картах Вацлава Градзецкага (1562) і Герарда Мэркатара (1554, 1572). Ён таксама склаў мапу краінаў Усходняй Эўропы Tabula Sarmatiae… (у маштабе 1: 2 900 000), выданую ў 1526 годзе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с ISBN 985-417-858-7.. С.37
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Gojniczek W., Grodzieccy z Brodów herbu Radwan w XV—XVIII wieku, «Genealogia. Studia i materiały historyczne», t. 11, 1999, s. 9-11;
- Golec Józef, Bojda Stefania: Słownik biograficzny Ziemi Cieszyńskiej t. 1, Cieszyn 1993, s. 113; ISBN 83-901-007-0-7
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Kroniki Bernarda Wapowskiego (1480—1535) / z życiorysem i objaśnieniami J. Szujskiego // Scriptores Rerum Polonicarum. — T. 2. — Cracoviae, 1874.