Эўрапейскія гульні 2019 году
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Эўрапе́йскія гу́льні 2019 го́ду (па-ангельску: 2019 European Games), II Эўрапейскія гульні — міжнародныя спаборніцтвы, якія праходзілі ў Менску, сталіцы Беларусі, з 21 па 30 чэрвеня 2019 году. Спаборніцтвы па веславаньні на байдарках і каноэ прымаў канал у Заслаўі[1].
На Эўрапейскіх гульнях было разыграна 200 камплектаў мэдалёў. Больш за 4000 тысячаў атлетаў з 50 краінаў выступілі ў 15 відах спорту (23 дысцыплінах). У дзесяці відах разыгрываліся ліцэнзіі на Гульні XXXII Алімпіяды 2020 году ў Токіё. У 4 відах спорту вызначыліся чэмпіёны Эўропы. Цырымонія адкрыцьця гульняў адбылася 21 чэрвеня 2019 году, а цырымонія закрыцьця — 30 чэрвеня 2019 году. Плянавался задзейнічаць каля 6 тысячаў валянтэраў, яшчэ тысячу чалавек у якасьці рэзэрву. Абраныя валянтэры прайшлі шэраг трэнінгаў і бралі ўдзел у падрыхтоўцы да гульняў, а таксама працавалі ў дні спартовага форуму. Для правядзеньня працэдуры акрэдытацыі ЭАК забясьпечыў арганізатараў адмысловай сыстэмай ад кампаніі Swiss Timing. Асноўная акрэдытацыйная кампанія пачалася ў сьнежні 2018 году. Чакалася, што дазвол на асьвятленьне падзеі атрымаюць больш за 1 тысячу прадстаўнікоў СМІ з розных краінаў. Зацікаўленасьць у арганізацыі трансьляцыі гульняў выяўлялі тры замежныя кампаніі: партугальская Medialuso-Mediapro, гішпанская ISB і расейская «Матч ТВ». Афіцыйны тэлепартнэр быў названы 29 студзеня 2018 году. Ім стаў ISB. Кантракт з кампаніяй быў падпісаны 25 красавіка 2018 году. Пры гэтым беларускія тэлеканалы былі прыцягнуты да трансьляцыяў у абавязковым парадку па дамове субпадраду. Лягатыпам гульняў абвешчана «папараць-кветка» — мітычная расьліна, што грае значную ролю ў культуры беларусаў. Слоганам былі абраны словы Bright Year, Bright You («Яркі год, яркі ты»), што таксама адлюстроўвае нацыянальны дамэн Беларусі і афіцыйнае міжнароднае скарачэньне — BY. Беларускім эквівалентам слогана названа фраза «Час яскравых перамог».
Абраньне гораду
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У правядзеньні ў 2019 годзе II Эўрапейскіх гульняў выказалі зацікаўленасьць шэраг краінаў і гарадоў. 16 траўня 2015 году ўдзельнікамі пасяджэньня Надзвычайнай генэральнай асамблеі Эўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў была прынятая пастанова аб правядзеньні II Эўрапейскіх гульняў 2019 году ў Нідэрляндах. Спаборніцтвы меркавалася правесьці ў сямі гарадах, у тым ліку Амстэрдаме, Гаазе, Эйндговэне, Ратэрдаме, Утрэхце. 10 чэрвеня 2015 году Нідэрлянды адмовіліся ад правядзеньня II Эўрапейскіх гульняў.
Пасьля адмовы Нідэрляндаў (Амстэрдам) сваю зацікаўленасьць у прыняцьці Гульняў выказалі Беларусь (Менск), Вялікабрытанія (Глазга), Польшча (Познань), Расея (Казань і Сочы), Турцыя (Стамбул).
У лістападзе 2015 году Расея была вызначана арганізатарам II Эўрапейскіх гульняў, але адначасова WADA распачало расьсьледаваньне допінгавага скандалу ў Расеі. Напярэдадні Алімпіяды 2016, з прычыны санкцый за знойдзеныя доказы ў дзяржаўнай падтрымцы допінгу, Расеі было адмоўлена ў правядзеньні асноўных спартовых мерапрыемстваў, уключаючы II Эўрапейскія гульні, і на паседжаньні Генэральнай асамблеі ЭАК, якая прайшла ў Менску 21 кастрычніка 2016 году месцам правядзеньня II Эўрапейскіх гульняў быў абраны Менск. 1 верасьня 2017 году быў падпісаны кантракт на правядзеньне II Эўрапейскіх гульняў у 2019 годзе. Подпіс пад дакумэнтам, які зьмяшчае асноўныя прынцыпы і аспэкты арганізацыі і правядзеньня маштабнага спартовага форуму, паставілі старшыня Мінгарвыканкаму Андрэй Шорац і выконваючы на той момант абавязкі прэзыдэнта Эўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янэз Качыянчыч, а таксама міністар спорту і турызму Беларусі Аляксандар Шамко, першы віцэ-прэзадэнт НАК Беларусі Андрэй Асташэвіч, дырэктар фонду «Дырэкцыя II Эўрапейскіх гульняў 2019 году» Георгій Катулін, генэральны сакратар Эўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Рафаэле Паньёцьці.
Аргкамітэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]12 траўня 2017 году прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб стварэньні фонду «Дырэкцыя II Эўрапейскіх гульняў у Менску». Заснавальнікамі фонду сталі Нацыянальны алімпійскі камітэт, Мінгарвыканкам і Мінспорту. Дырэктарам фонду прызначаны Георгій Катулін — генэральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі. У лістападзе 2017 году Дырэкцыяй быў запушчаны афіцыйны сайт гульняў. У чэрвені 2018 году сайт быў абноўлены.
Валянцёры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Старт адборачнай кампаніі валянцёраў на Гульні быў дадзены ў верасьні 2017 году падчас правядзеньня «Доброфеста». Напрыканцы 2017 году Дырэкцыя прыняла заяўкі больш чым ад 2 тысячаў кандыдатаў. У асноўным гэта студэнты і навучэнцы беларускіх навучальных устаноў. Таксама былі атрыманы заяўкі з Расеі, Азэрбайджану, Вялікабрытаніі, Румыніі і нават Сынгапуру. Асноўныя патрабаваньні, што прад’яўляюцца да кандыдата пры адборы — гэта камунікабэльнасьць і валоданьне ангельскай мовай. Выбраныя добраахвотнікі пройдуць шэраг трэнінгаў і будуць задзейнічаны ў працы 20 накірункаў. Кожны валянцёр будзе забясьпечаны адмысловай формай і акрэдытацыяй. Першы этап сумоўяў пачаўся 19 лютага 2018 году і завяршыўся 25 траўня 2018 году. Замежнымі грамадзянамі з 52 краінаў запоўнена 850 анкет. Пераважная колькасьць заявак паступіла з Расеі — 628. Другое месца па колькасьці заявак дзеляць Азэрбайджан, Украіна, Казахстан — па 31 заяўцы.
Мерапрыемствы з удзелам валянцёраў Гульняў:
- футбольны матч Лігі Эўропы;
- зорная трэніроўка па фітбоксу (аздараўленчым боксе);
- танцавальны флэшмоб у міжнародны Дзень танца;
- арганізацыя экскурсіі ў Рэспубліканскі цэнтар падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў Ратамцы для выхаванцаў Ждановіцкага дзіцячага дому;
- арганізацыя круглага стала-дыскусіі «Валянцёрская праграма II Эўрапейскіх гульняў 2019 году: асаблівасьці набору, навучаньня і кіраваньня валянцёрамі» у рамках міжнароднага кангрэсу «Каштоўнасьці, традыцыі і навацыі сучаснага спорту»;
- праца на адкрытым Кубку сьвету па брэйк-дансе;
- праца на міжнародным турніры па сквошу.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]27 сьнежня 2017 году было абвешчана аб завяршэньні распрацоўкі комплекснага пляну транспартнага абслугоўваньня спаборніцтваў, заснаванага з улікам патрэб усіх бакоў і вопыту сталіц папярэдніх Алімпіяд і першых Эўрапейскіх гульняў: Пэкіну, Лёндану, Баку. Галоўная задача распрацаванага пляну — аптымізаваць маршруты такім чынам, каб любы ўдзельнік спаборніцтваў мог дабрацца на любы стадыён ня больш чым за паўгадзіны. Ужо цяпер вядома, што будзе арганізаваны рух з большай пэрыядычнасьцю ад чыгуначнага вакзалу да прыпыначных пунктаў Масюкоўшчына (Менск-Арэна), Беларусь (Вясьлярны канал у Заслаўі) і Лошыца (Чыжоўка-Арэна). Акрамя таго, дзеючая аўтобусная сетка будзе пашырана за кошт 10-12 новых маршрутаў да месцаў спаборніцтваў, па якіх будуць курсаваць да 300 аўтобусаў і тралейбусаў. З сакавіка 2018 гаду ў Менску пачалі курсаваць брэндаваныя аўтобусы.
Мяркуецца, што ў частцы забесьпячэньня легкавога транспарту будуць задзейнічаны рэсурсы кампаніі CЗАО «БелДжы», а ў частцы аўтобусаў — ААТ «МАЗ» і аўтазборачнага прадпрыемства «Нёман». Гарадзкі грамадзкі транспарт будзе забрэндаваны ў стылі Гульняў. Што тычыцца моўнага суправаджэньня працы аўтатранспарту, то ў мэтро ўжо вярнулі аб’явы прыпыначных пунктаў на ангельскай мове, тое ж самае плянуецца зрабіць для асноўных аўтобусных і тралейбусных маршрутаў. Інфармацыя аб транспартнай сетцы гораду, схемы руху будуць разьмешчаны каля спартовых аб’ектаў і гатэляў. ЕАК аплачвае пералёт спартоўцаў і трэнэраў, а таксама пражываньне і харчаваньне эўрапейскай алімпійскай сям’і, за свой кошт арганізуе зону гасьціннасьці ЭАК.
Візы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З-за таго, што Беларусь ўваходзіць у Мытны зьвяз, 29 траўня 2018 году паміж нашай краінай і Расеяй падпісана міжурадавае пагадненьне аб некаторых пытаньнях, зьвязаных з уездам замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства на міжнародныя спартовыя мерапрыемствы. У адпаведнасьці з дакумэнтам на пэрыяд правядзеньня ў Расеі чэмпіянату сьвету па футболе для замежных балельшчыкаў быў ўсталяваны бязьвізавы рэжым на тэрыторыі Беларусі з 4 чэрвеня па 25 ліпеня. У сваю чаргу расейскі бок дазволіць у 2019 годзе бязьвізавы праезду і знаходжаньне на сваёй тэрыторыі замежным заўзятарам, якія едуць у Менск на II Эўрапейскія гульні.
24 ліпеня 2018 году быў падпісаны ўказ, які ўстанаўлівае з 20 траўня па 10 ліпеня 2019 году бязьвізавы ўезд у Беларусь для ўдзельнікаў, афіцыйных прадстаўнікоў, арганізатараў Гульняў, іншых адмыслоўцаў, а таксама для замежных турыстаў з 10 чэрвеня па 10 ліпеня 2019 году па акрэдытацыйных картах або білетах на спартовыя спаборніцтвы.
Культурная праграма
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адным з удзельнікаў культурнай праграмы стане ГА «Беларуская фэдэрацыя скэйтбордынгу». Уключэньне скэйтбордынгу ў культурную праграму II Эўрапейскіх гульняў 2019 году даволі сымбалічна, бо дзень адкрыцьця найбуйнейшага мультыспартовага форуму Эўропы — 21 чэрвеня — супадае з афіцыйным сьвятам усіх скэйтэраў сьвету — Міжнародным днём скэйтбордынгу (Go Skateboarding Day) і менавіта ў гэты дзень пачне сваю працу адмысловая пляцоўка ў фан-зоне Гульняў на вуліцы Кастрычніцкая, дзе будзе ўсталяваны сапраўдны скэйтпарк. На працягу 10 дзён у ім будуць праводзіцца розныя актыўнасьці: майстар-клясы, паказальныя выступы, культурна-масавыя мерапрыемствы. Менавіта там скэйтэры змогуць прадставіць сваё любімае захапленьне, свой спорт, свой лад жыцьця, прадэманстраваць сваё майстэрства і пагутарыць з аднадумцамі зь іншых дзяржаваў.
Квіткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Квіткі на спаборніцтвы II Эўрапейскіх гульняў пачалі прадаваць 1 сьнежня 2018 году праз адмысловы сайт www.minsk2019.ticketpro.by, а таксама больш чым у 400 касах сеткі партнэраў афіцыйнага білетнага апэратару — кампаніі Тикетпро. У гэты ж дзень квіткі пачалі прадаваць і ў Эўропе праз афіцыйных рэсэлераў (апэратараў і агентаў). Па такой сыстэме грамадзяне Беларусі і іншых эўрапейскіх краінаў іх змогуць купіць да 28 лютага 2019 году. Пачынаючы з 1 сакавіка квіткі на Гульні праз сайт www.minsk2019.ticketpro.by змогуць набыць усе жадаючыя зь любой краіны сьвету.
Сымбалі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лягатып
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прататыпам для стварэньня лягатыпу Эўрапейскіх гульняў у Менску паслужыла купальскае вогнішча і «папараць-кветка», якая адыгрывае важную ролю ў беларускай культуры. Так, згодна зь легендай «папараць-кветка» квітнее раз на год апоўначы на Івана Купалу і ўсяго імгненьне. Любы, хто ўбачыць гэта красаваньне, стане ўладальнікам незвычайных здольнасьцяў і талентаў.
Талісман
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Восеньню 2017 году быў абвешчаны адкрыты рэспубліканскі конкурс на распрацоўку талісмана II Эўрапейскіх гульняў. Прыняць удзел у конкурсе мог любы жадаючы. У выніку, было сабрана больш за 2.000 варыянтаў. Свае працы прадстаўлялі і прафэсійныя дызайнэры, і аматары. У лістападзе 2018 году афіцыйным талісманам была абвешчана лісяня — Лесік[2].
У Лесіка ёсьць свая легенда зьвязана з казкай пра «Маленькага прынца». Пасьля таго, як маленькі прынц пакінуў плянэту Зямля, лісяня засумавала. Усе думкі яго былі пра тое, як знайсьці сяброў. Яно прынюхвалася і прыслухоўвалася, ад гэтага яго вушкі сталі большыя. Яно дасьледавала навакольле ў пошуках адказу на пытаньне «Як жа зрабіць так, каб у яго зьявіліся сябры?». І аднойчы, дзякуючы сваім вялікім вушкам і моцным лапкам, яно даведалася, што недзе ў Беларусі існуе кветка, якая выконвае ўсе жаданьні. Гэта легендарная беларуская Папараць-кветка. Лісяня адправілася ў Беларусь, каб знайсьці Папараць-кветку і выканаць сваю мару. Шлях у яго быў няблізкі, яму давялося зрабіць мільён крокаў, у гэтым мы можам пераканацца, убачыўшы яго фітнэс-бранзалет.
Лесік апрануты ў шорты і майку, на ім бэйсболку з надпісам — слоганам ІІ Эўрапейскіх гульняў. Яго колеры адпавядаюць духу спаборніцтваў: чорны сымбалізуе рашучасьць, жоўты — жыцьцярадаснасьць, зялёны — разьвіцьцё, сіні — несакрушальнасьць, а чырвоны — энэргічнасьць.
Слоган
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Слоганам мерапрыемства абраны словы «Bright Year! Bright You!» што ўдала ўказвае таксама на нацыянальны дамэн Рэспублікі Беларусь і афіцыйнае міжнароднае скарачэньне — BY. Беларускамоўным эквівалентам слогана зьяўляецца фраза «Час яскравых перамог», а рускамоўным — «Время ярких побед».
Агонь гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плянуецца, што перад пачаткам гульняў будзе праведзена эстафэта «Полымя сьвету». Акрамя традыцыйнага бегу з факелам будуць рэалізаваны яшчэ й крэатыўныя рэчы ад арганізатараў, якія дапамогуць зрабіць эстафэту больш прыгожай і запамінальнай. У якасьці бегуноў мяркуецца запрасіць ня толькі спартоўцаў, але і мэдыяасобаў. Усё гэта традыцыйна будзе рэалізавана за сто зь невялікім дзён да галоўнай спартовай падзеі.
Краіны удзельніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спаборніцтвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У праграму Эўрапейскіх гульняў ўвайшло 15 відаў спорту. Гэта будуць стральба з луку, лёгкая атлетыка, бадмінтон, баскетбол 3х3, пляжны футбол, бокс, веславаньне на байдарках і каноэ, вэляспорт, гімнастыка, дзюдо, каратэ, самба, стральба, настольны тэніс, барацьба. У дзесяці відах спорту будуць разыграны ліцэнзіі на Алімпійскія гульні 2020 у Токіё. 13 красавіка 2018 году былі апублікаваны прынцыпы кваліфікацыйнай сыстэмы, якія рэгулююць допуск атлетаў да ўдзелу ў II Эўрапейскіх гульнях. Для яго ўдзелу спартоўцы абавязаны забясьпечыць выкананьне прынцыпаў Алімпійскай хартыі ў дзеючай рэдакцыі. Пэрыяд кваліфікацыйных спаборніцтваў пачаўся 1 лютага 2018 году і доўжыцца да 14 красавіка 2019 году, затым Нацыянальныя алімпійскія камітэты краінаў-удзельніц эўрапейскага форуму сфарміруюць заявачныя сьпісы каманд. Нацыянальныя алімпійскія камітэты, чые спартоўцы не выканалі адборачныя нарматывы маюць права прэтэндаваць на квоты, якія выдзяляюцца ЭАК паводле прынцыпу прадстаўніцтва Эўрапейскіх НАК. Кожны зь іх можа атрымаць права заявіць мінімум па тры атлета на ўдзел у спаборніцтвах сярод мужчын і сярод жанчын. Мяркуецца, што Эўрапейскія алімпійскія камітэты выдзеляць 115 квот па прынцыпе Эўрапейскага прадстаўніцтва НАКам-удзельнікам Эўрапейскіх гульняў. Пры гэтым, Нацыянальны алімпійскі камітэт мае права адмовіцца ад прапанаванай квоты. У гэтым выпадку пераразьмеркаваньнем квоты займаецца адпаведная эўрапейская фэдэрацыя па віду спорту. Кваліфікацыйная сыстэма Эўрапейскіх гульняў 2019 году прадугледжвае магчымасьць удзелу спартоўцаў краіны-арганізатара Гульняў у кожнай з дысцыплін, якія ўваходзяць у праграму спаборніцтваў, без уліку вынікаў, атрыманых імі ў ходзе кваліфікацыйных спаборніцтваў.
- Акрабатыка
- Аэробіка
- Бадмінтон
- Баскетбол 3х3
- Бокс
- Барацьба
- Вольная
- Грэка-рымская
- Жаноцкая
- Роварны спорт
- Веславаньне на байдарках і каноэ
- Дзюдо
- Каратэ
- Лёгкая атлетыка
- Настольны тэніс
- Пляжны футбол
- Скачкі на батуце
- Спартыўная гімнастыка
- Стральба
- Кулявая стральба
- Стэндавая стральба
- Стральба з лука
- Самба
- Мастацкая гімнастыка
Расклад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каляндар гульняў выглядае наступным чынам:
ЦА | Цырамонія адкрыцьця | ● | Кваліфікацыі | 1 | Фіналы спаборніцтваў | ЦЗ | Цырамонія закрыцьця |
Чэрвень | 21 Пт |
22 Сб |
23 Нд |
24 Пн |
25 Аў |
26 Ср |
27 Чц |
28 Пт |
29 Сб |
30 Нд |
Мэдалі | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Цырымоніі | ЦА | ЦЗ | ||||||||||
Акрабатыка | 4 | 2 | 6 | |||||||||
Аэробіка | 1 | 1 | 2 | |||||||||
Бадмінтон | ● | ● | ● | ● | ● | 2 | 3 | 5 | ||||
Барацьба | ● | 4 | 4 | 4 | 3 | 3 | 18 | |||||
Баскетбол 3×3 | ● | ● | ● | 2 | 2 | |||||||
Бокс | ● | ● | ● | ● | ● | ● | ● | 7 | 8 | 15 | ||
Вэляспорт | 1 | 1 | 2 | 2 | 6 | 6 | 6 | 24 | ||||
Веславаньне на байдарках і каноэ | ● | 5 | 11 | 16 | ||||||||
Дзюдо | 5 | 4 | 5 | 1 | 15 | |||||||
Каратэ | 6 | 6 | 12 | |||||||||
Лёгкая атлетыка | 9 | ● | ● | 1 | 10 | |||||||
Мастацкая гімнастыка | 1 | 7 | 8 | |||||||||
Настольны тэніс | ● | ● | ● | 1 | 2 | ● | ● | 2 | 5 | |||
Пляжны футбол | ● | ● | ● | ● | 1 | 1 | ||||||
Самба | 9 | 9 | 18 | |||||||||
Скачкі на батуце | 2 | 2 | 4 | |||||||||
Спартыўная гімнастыка | ● | 2 | 10 | 12 | ||||||||
Стральба з луку | ● | 2 | 2 | ● | ● | 2 | 2 | 8 | ||||
Стральба кулявая | 2 | 2 | 1 | 1 | 2 | 2 | 2 | 1 | 13 | |||
Стральба стэндавая | ● | 2 | 1 | ● | 2 | 1 | 6 | |||||
Мэдалёў за дзень | 24 | 38 | 12 | 8 | 15 | 23 | 14 | 30 | 36 | 200 | ||
Мэдалёў усяго | 24 | 62 | 74 | 82 | 97 | 120 | 134 | 164 | 200 | 200 | ||
Чэрвень | 21 Пт |
22 Сб |
23 Нд |
24 Пн |
25 Аў |
26 Ср |
27 Чц |
28 Пт |
29 Сб |
30 Нд |
Мэдалі |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ II Европейские Игры 2019 Минск, Беларусь. Афицыйны сайт. Праверана 2018-09-20 г.
- ^ Абраны талісман ІІ Еўрапейскіх гульняў — гэта Лесік, Наша Ніва, 30-11-2018
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эўрапейскія гульні 2019 году — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў