Канстанты Радзівіл (1958)
Канстанты Радзівіл | |
па-польску: Konstanty Mikołaj Melchior Maria Radziwiłł | |
Канстанты Радзівіл ў 2015 | |
Ваявода мазавецкі | |
---|---|
25 лістапада 2019 — 2023 | |
Прэзыдэнт: | Анджэй Дуда |
Прэм’ер-міністар: | Матэвуш Маравецкі |
Папярэднік: | Зьдзіслаў Сіпера |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
9 студзеня 1958 (66 гадоў) |
Партыя: | Права і справядлівасьць |
Бацька: | Альберт Геранім Радзівіл[d][1] |
Маці: | Ганна Марыя з Чартарыйскіх[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Канста́нты Радзіві́л (нар. 9 студзеня 1958 году ва Ўроцлаве) — польскі лекар і палітык.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З Радзівілаў гербу Трубы. Сын Альбэрта Гераніма Радзівіла і Ганны Марыі нар. Чартарыскай, унук Канстантага Мікалая Радзівіла. Жанаты зь Яганай Домброўскай, мае 8 дзяцей[2]. Скончыў Мэдычную акадэмію ў Варшаве (1983), спэцыяліст агульнай (1993) ды сямейнай мэдыцыны (1994). Доктар мэдычных навук (2011)[3]. Працаваў лекарам першаснай апекі, лекарам хуткай дапамогі, лекарам прамысловых прадпрыемстваў. У 1996 годзе заснаваў уласны мэдычны пункт. У 2005 годзе стаў выкладчыкам Варшаўскага мэдычнага ўнівэрсытэту. З 1993 году дзейнічаў у лекарскім самаўпраўленьні; ў 2001—2010 годах быў старшынём Начальнай лекарскай рады.
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За часам ПНР дзейнічаў у апазыцыі. У 2015 годзе абраны сэнатарам ад 41-й акругі (паветы пад Варшава) паводле сьпісу Права і Справядлівасьці (будучы кандыдатам партыі Польшчы Разам). 16 лістапада 2015 стаў міністрам здароўя ў кабінэце Бэаты Шыдла. З 2016 году сябра Права і Справядлівасьці. 11 сьнежня 2017 году стаў міністрам здароўя ўраду Матэвуша Маравецкага, адкліканы быў 9 студзеня 2018 году. У 2019 году бяз посьпеху вылучаўся ў Эўрапарлямэнту і ў сэнат Польшчы. 25 лістапада таго ж году прэм’ер-міністрам Маравецкім прызначаны ваяводам мазавецкім.
Узнагароджаны Залатым Крыжам заслугі (2004)[4] ды Кавалерскім крыжам Ордэну адраджэньня Польшчы (2009)[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Radziwiłłowie herbu Trąby (пол.) — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ^ Konstanty Mikołaj ks. Radziwiłł na Nieświeżu h. Trąby (ID: cz.I001531) (пол.)
- ^ dr Konstanty Radziwiłł (пол.)
- ^ Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 16 listopada 2004 r. o nadaniu odznaczeń (M.P. z 2005 r. Nr 11 poz. 222)(недаступная спасылка) (пол.)
- ^ Postanowienie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 29 maja 2009 r. o nadaniu orderów (M.P. z 2005 r. Nr 61 poz. 815)(недаступная спасылка) (пол.)
- Нарадзіліся 9 студзеня
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ва Ўроцлаве
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Узнагароджаныя крыжам кавалерскім ордэна Адраджэньня Польшчы
- Радзівілы
- Выпускнікі польскіх ВНУ
- Польскія мэдыкі
- Польскія грамадзкія дзеячы і дзяячкі
- Выкладчыкі польскіх ВНУ
- Сэнатары Польшчы
- Міністры здароўя Польшчы
- Ваяводы
- Сябры партыі «Права і справядлівасьць»
- Амбасадары Польшчы
- Амбасадары ў Летуве