Оскар
Оскар | ||
![]() | ||
Арыгінальная назва | па-ангельску: Academy Awards | |
---|---|---|
Краіна | ||
Тып | група ўзнагародаў[d], кірмаш і тэлевізійная праграма[d] | |
Дата заснаваньня | 1929[1] |
«О́скар» (па-ангельску: Oscar) — штогадовая прэмія Амэрыканскай акадэміі кінамастацтва. Гэта самая прэстыжная кінэматаграфічная ўзнагарода ЗША. Цырымонія ўручэньня «Оскараў» трансьлюецца ў дзясятках краінаў у прамым этэры. У адрозьненьне ад большасьці кінафэстаў, «Оскары» ўручаюцца па выніках усеагульнага галасаваньня чальцоў Акадэміі, а не па выбары журы. Такая дэмакратычнасьць прынесла гэтай кінапрэміі заслужаную папулярнасьць. Заснаваная ў 1929 годзе адным з уладальнікаў кампаніі MGM Лазарам Маерам. Ад 2001 году цырымонія праходзіць у Галівудзкім тэатры Dolby.
Ляўрэаты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1985 годзе ўзнагароду найлепшаму рэжысэру атрымаў Сыдні Полак за фільм «З Афрыкі». У 1992 годзе прэмію за найлепшы фільм на замежнай мове атрымала стужка «Індакітай». У 1993 годзе ўзнагароду атрымаў Аль Пачына за ролю ў фільме «Водар жанчыны». Актор Кевін Спэйсі двойчы атрымліваў узнагароду: у 1995 годзе за ролю другога пляну ў фільме «Падазроныя асобы», а ў 1999 годзе за галоўную ролю ў фільме «Прыгажосьць па-амэрыканску».
Найлепшыя фільмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- «Сутыкненьне» (2005)
- «Шафа з параненымі» (2009)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Афіцыйная старонка(анг.)
![]() |
Гэта — накід артыкула пра мастацтва. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |