Перайсьці да зьместу

Юнацкі сьпеўнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юнацкі сьпеўнік
Вокладка «Юнацкага сьпеўніка»
Жанр: зборнік песень
Аўтар: Мікола Шчаглоў
Мова арыгіналу: беларуская мова
Публікацыя: 1944 год
Колькасьць старонак: 31
Электронная вэрсія

«Юна́цкі сьпе́ўнік» — зборнік песьняў Саюзу беларускай моладзі, які быў выдадзены ў пачатку 1944 году ў Менску.

Гісторыя стварэньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На просьбу Міхася Ганька ў 1943 годзе кампазытарам Міколам Шчагловым-Куліковічам быў падрыхтаваны «Юнацкі сьпеўнік». Там амаль усе песьні былі старыя, даўнейшыя. Была вялікая патрэба стварыць новыя. Знайшлося нямала паэтаў і кампазытараў, якія працавалі ў гэтым напрамку, і маладзёвых патрыятычных песьняў за кароткі час было створана каля дзесяці. У тым ліку «Марш маладых», марш «Зважай», «Беларусь». А гімнам СБМ лічылася песьня Альбіна Стэповіча «Беларусь перад усім».

Малюнак з «Юнацкага сьпеўніка»

Сьпеўнік складаецца з 31 старонкі. Да кожнае песьні маецца малюнак. На вокладцы намаляваны герб СБМ. Усяго ў зборніку 20 песьняў з нотамі да іх. Частка песьняў былі народнымі, частка былі вершамі, пастаўленымі на музыку, альбо песьнямі, напісанымі ўжо падчас вайны.

  1. Мы выйдзем шчыльнымі радамі (беларускі народны гімн)
  2. Люблю наш край
  3. Беларусь наша маці-краіна
  4. Пагоня
  5. Беларуская зямліца
  6. Мы — моладзь
  7. Пойдзем, пойдзем
  8. Марш арлянятаў
  9. Кінь вечны плач
  10. У гушчарах
  11. Наша мэта
  12. Да моладзі
  13. Беларусь перадусім
  14. Застольная песьня
  15. Слуцкія ткачыхі
  16. Купалінка
  17. А мы ляда капалі
  18. Чачотачка
  19. Бульба
  20. Лявоніха

На жаль, невядома, хто маляваў да кнігі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]