Спрут 8
Спрут 8 | |
La piovra 8 | |
Жанр | дэтэктыў драма |
---|---|
Сцэнарыст |
|
Рэжысэр | Джакама Бацьята |
У ролях |
|
Кампазытар | Паолё Буанвіна |
Краіна | |
Колькасьць сэрыяў | 2 |
Мова | італьянская |
Вытворчасьць | |
Прадусар |
|
Апэратар | Рабэрта Форца |
Мантаж | Кляўдыё ды Маура |
Вытворчасьць |
|
Даўжыня сэрыі | 220 хв |
Трансьляцыя | |
Тэлеканал | Rai 1 |
На экранах | 5 кастрычніка 1997 — 6 кастрычніка 1997 (27 гадоў таму) — |
Храналёгія | |
Папярэдні | Спрут 7 |
Наступны | Спрут 9 |
«Спрут 8 — Скандал» (па-італьянску: La piovra 8 — Lo scandalo) — восьмы сэзон італьянскага тэлесэрыялу «Спрут», прадстаўлены ў 1997 року. Рэжысэр — Джакама Бацьята, у галоўных ролях — Рауль Бова, Аня Клінг, Фабрыцыё Контры, Люка Дзынгарэцьці, М’ета. Двухсэрыйны сэрыял быў прэзэнтаваны на канале «Rai Uno» 5 і 6 кастрычніка 1997.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзея адбываецца ў другой палове пяцідзясятых гадоў XX стагодзьдзя. Барон Франчэска Альтамура вярнуўся ў Сыцылію са Злучаных Штатаў Амэрыкі, дзе скончыў навучаньне і ажаніўся з маладой прыгажуняй Барбарай Грынбэрг; яны маюць сына Поля. Мара барона — ператварыць свае ўладаньні ў сучаснае прадпрыемства, якое створыць новыя працоўныя месцы. Аднак гэтаму супрацьстаіць ганаровае таварыства(it) на чале з донам Каляджэрам Альбанэзэ, босам мафіі і мэрам места Трэторы, якія хочуць удзельнічаць у праекце Альтамуры.
Каб спыніць барона, Каляджэраў памагаты П’етра Фавіньяна выкраў маленькага Поля. Баранэса Барбара праз консульства ЗША ў Палерма зьвяртаецца па дапамогу, і рассьледаваньнем выкраданьня дзіцёнка займаецца малады лейтэнант паліцыі Карлё Аркуці. Аднак спыніць узыходжаньне да ўлады Фавіньяны ня здольнае ні рассьледаваньне лейтэнанта, ні бос Альбанэзэ.
П’етра Фавіньяна даручыў ахоўваць Поля 12-гадоваму Тана Карыдзі, які зь цягам часу становіцца ягоным сябрам. У дзяцінстве малады Тануцца стаў сьведкам гвалтоўнай сьмерці сваёй маці Марыі, змушанай да заняткаў прастытуцыяй самім Фавіньянам, які й зьяўляецца ягоным біялягічным бацькам. Цяпер Тана з Полем становяцца сьведкамі забойства дона Альбанэзе, які не падзяляў гвалтоўных мэтадаў Фавіньяны і не падтрымліваў выкраданьня дзіцяці.
Лейтэнант Аркуці пачынае сваё рассьледаваньне таемна, удаючы інспэктара па працы. Большасьць сустрэтых ім месьцічаў Трэторы настроеныя варожа, пэўную падтрымку аказвае яму толькі мясцовы сьвятар. Аркуці здолеў вызваліць маленькага Поля найперш дзякуючы дапамозе Тануццы, якога за гэта прымаюць у дом Альтамуры. Адбываецца шэраг арыштаў; П’етра Фавіньяна, новы бос ганаровага таварыства, зьбягае ў Нью-Ёрк, а па вяртаньні ў Сыцылію зоймецца гандлем наркотыкамі.
Памід Карлё Аркуці, які тым часам стаў капітанам, і баранэсай Альтамурай разьвіваюцца таемныя стасункі, што выклікае скандал у Трэторы.
Фавіньяна жэніцца з прыгажуняй Разарыя Альбанэзэ, дачкой забітага ім боса. Яна народзіць яму дзяўчынку Марыю (фігуруе ў пятым-шостым сэзонах). У рэшце рэшт Тана дапаможа Разарыі, маці сваёй зводнай сястры Марыі, забіць свайго бацьку. Пры падтрымцы барона Альтамуры, які прымае прапанаваныя Фавіньянам ды іншымі мафіёзнымі босамі правілы гульні, Тана атрымлівае фінансаваньне на навучаньне ў прэстыжнай школе за мяжой, а Марыя — на навучаньне ў інстытуце. Праз скандал капітан Аркуці з горыччу пакідае край і жанчыну, якую кахае.
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Актор | Роля |
---|---|
Рауль Бова | лейтэнант/капітан паліцыі Карлё Аркуці |
Аня Клінг | баранэса Барбара Грынбэрг Альтамура |
Фабрыцыё Контры | барон Франчэска Альтамура |
Люка Дзынгарэцьці | П’етра Фавіньяна |
М’ета | Разарыя Альбанэзэ Фавіньяна |
Кляўдыё Гора | бацька барона Альтамуры |
Рэната Моры | дон Каляджэра Альбанэзэ |
Прыма Рэдж’яні | Тана Карыдзі («Тануцца») |
Андрэа Лярына | Поль Альтамура |
Рамона Бадэску | маці Тануцца Марыя Карыдзі |
Вінчэнца Пэлюза | Сара Вітары («Саруцца») |
Тоні Спэрандэа | Туры Мандэльлё |
Адрыяна К’яраміда | прыёмны бацька Тануцца Сальваторэ Мэле |
Сэбаст’яна Лё Манака | адвакат Тарызі |
Люіджы Марыя Буруана | адвакат Фавіньяна |
Джыльбэрта Іданэа | радны Б’яджа Сыльля |
Марчэльлё Арнонэ | памагаты Фавіньяны |
Франка Каталяна | памагаты Фавіньяны |
Патрыцыя Контэ | Элізабэта |
Джаваньні Эспазыта | памагаты Фавіньяны |
Марыё Граната | памагаты Фавіньяны |
Паолё Мачэдоньё | памагаты Фавіньяны |
Тацяна Маёні | Джанна |
Энрыка Манна | памагаты Фавіньяны |
Сальваторэ Мартэліці | памагаты Фавіньяны |
Маўрыцыё Нікалёзі | памагаты Фавіньяны |
Яры Гульюччы | памагаты Фавіньяны |
Рабэрта Набіле | падпалкоўнік паліцыі |
Джаваньні Ралявічына | супрацоўнік паліцыі |
Цікавосткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеяньне «Спрута 8» упершыню пераносіцца на час перад ранейшымі сэзонамі сэрыялу.
Акторы Рэната Моры, Рауль Бова і Тоні Спэрандэа здымаліся ў ранейшых сэзонах у іншых ролях. Першы быў віцэ-камісарам Джузэпэ Альтэра, правай рукой Карада Катані, у двух першых сэзонах сэрыялу; Рауль Бова граў у «Спруце 7» намесьніка камісара Джаньні Брэду; а для Тоні Спэрандэа гэта была ўжо трэцяя роля пасьля сакратара Альфрэда Раванузы (2-і сэзон) і злачынцам Сантына Роккі (6-ы сэзон).