Спрут 9
| Спрут 9 | |
| La piovra 9 | |
| Жанр | дэтэктыў драма |
|---|---|
| Сцэнарыст |
|
| Рэжысэр | Джакама Бацьята |
| У ролях | |
| Кампазытар | Паолё Буанвіна |
| Краіна | |
| Колькасьць сэрыяў | 2 |
| Мова | італьянская |
| Вытворчасьць | |
| Прадусар |
|
| Апэратар | Рабэрта Форца |
| Мантаж | Кляўдыё ды Маура |
| Вытворчасьць |
|
| Даўжыня сэрыі | 220 хв |
| Трансьляцыя | |
| Тэлеканал | Rai 1 |
| На экранах | 9 сакавіка 1998 — 16 сакавіка 1998 (27 гадоў таму) — |
| Храналёгія | |
| Папярэдні | Спрут 8 |
| Наступны | Спрут 10 |
«Спрут 9 — Дамова» (па-італьянску: La piovra 9 — Il patto) — дзявяты сэзон італьянскага тэлесэрыялу «Спрут», прадстаўлены ў 1998 року. Рэжысэр — Джакама Бацьята, у галоўных ролях — Рауль Бова, Аня Клінг, Фабрыцыё Контры, Ляўры Марыноні, Маўрыцыё Данадоні, Тоні Спэрандэа, Сэбаст’яна Лё Манака. Двухсэрыйны сэрыял быў прэзэнтаваны на канале «Rai Uno» 9 і 16 сакавіка 1998.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Спрат 9 — Дамова» працягвае апавядаць пра падзеі, якія разгортваліся ў восьмым сэзоне, і апісвае Катанію 60-х гадоў XX стагодзьдзя.
Капітан карабінэраў Карлё Аркуці пасьля скандалу, выкліканага ягонай сувязьзю з баранэсай Барбарай Грынбэрг Альтамурай, вярнуўся на Сыцылію, у Катанію, дзе атрымаў заданьне дазнацца пра намеры марсэльскага бізнэсоўцы Дыд’ё Мартэна, які прыбыў у Італію. Аркуці пацьвярджае падазрэньні свайго начальніка палкоўніка Валентэ: Ганаровае таварыства(it) зьбіраецца выпускаць на сыцылійскіх заводах наркотыкі, а Мартэн, запрошаны на Сыцылію пад выглядам спэцыяліста па ўгнаеньнях, зьяўляецца экспэртам у перапрацоўцы гераіну.
Рассьледаваньне Аркуці зноў прыводзіць яго да Барбары Грынбэрг Альтамуры, выпісанай нядаўна з псыхіятрычнай клінікі; ейны муж барон Франчэска за гэты час прадаў сямейную вілу ў родным месьце Трэторы ды пераехаў у Катанію, дзе стаў банкірам, зьвязаным з наркагандлем. Барбара прымае прапанову Аркуці шпіёніць за мужам, аднак пасьля раскрыцьця ёй пагражае сьмерць. Неспадзявана яе ратуе сямейны кіроўца Туры Мандэльлё, прысланы на вілу адвакатам Тарызі, дзелавым партнэрам Франчэска Альтамуры; Туры Мандэльле, імаверна, закаханы ў Барбару, хавае яе на працяглы час, так што яе палічылі мёртвай. Разабраўшыся з адвакатам Тарызі ды ягоным братам Кармінэ, якія згвалцілі ягоную сястру Тэрэзу, Туры ачольвае мясцовую банду, забясьпечваючы манаполію ў гандлі наркотыкамі для вышэйпастаўленага карумпаванага радцы Ганаровага таварыства Каляджэра Чынізі, які фігуруе ў гісторыі як выдатны махінатар і схаваны маніпулятар.
Пасьля доўгага рассьледаваньня Карлё Аркуці вызваляе Барбару з рук Мандэльлё ды арыштоўвае таго. Карлё і Барбара зьбіраюцца ажаніцца, ажно капітана зьбівае насьмерць аўтамабіль, хутчэй за ўсё падасланы радцам Чынізі.
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Актор | Роля |
|---|---|
| Рауль Бова | капітан паліцыі Карлё Аркуці |
| Аня Клінг | баранэса Барбара Грынбэрг Альтамура |
| Фабрыцыё Контры | барон Франчэска Альтамура |
| Ляўра Марыноні | кузіна і каханка Франчэска Аўгуста Альтамура |
| Маўрыцыё Данадоні | палкоўнік Валентэ |
| Тоні Спэрандэа | Туры Мандэльлё |
| Сэбаст’яна Лё Манака | адвакат Тарызі |
| Франка Кастэляна | Каляджэра Чынізі |
| Кляўдыя Ф’ярэнтыні | Тэрэза Мандэльлё |
| Джузэпэ Дзарба | Кармінэ Тарызі |
| Андрэа Лярына | Поль Альтамура |
| Алясандра Грутадаўрыя | Ніна |
| Гуя Елё | маці Ніна |
| Канстантына Кароцца | дзяржаўны пракурор Вінчэнца |
| Франсуа Мантагю | Дыд’ё Мартэн |
| Джаванна Рэі | спадарожніца Мартэна ў цягніку Віялета |