Маліна
Маліна | |
Маліна звычайная, ці чырвоная | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Аддзел | Пакрытанасенныя |
Кляса | Двухдольныя |
Атрад | Ружакветныя |
Сямейства | Ружавыя |
Падсямейства | Разанавыя |
Род | Рубус |
Від | Маліна |
Бінамінальная намэнклятура | |
Rubus | |
Маліна, маліны[1] (па-лацінску: Rubus) — род расьлін сямейства ружавых.
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На Беларусі сустракаецца 6 відаў:[2]
- Маліна звычайная, ці чырвоная (Rubus idaeus)
- Ажына (Rubus caesius)
- Касьцяніцы (Rubus saxatilis)
- Куманіка (Rubus nessensis)
- Марошка (Rubus chamaemorus)
- Маліна пахучая (Rubus odoratus) — вырошчваецца зрэдку
Каштоўныя ягады. Добрыя меданосы.[2]
Вонкавае апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Маліна звычайная (чырвоная) расьце ў сырых лясах, хмызьняках, вырошчваюцца яе культурныя сарты.
Паўкуст вышынёй 1—3 мэтры з 1-гадовымі зялёнымі й 2-гадовымі адраўнелымі парасткамі. Плады чырвоныя, радзей жоўтыя, салодкія, духмяныя, высьпяваюць ў ліпені-верасьні. Разводзяцца атожылкамі прыдаткавых каранёў і каранёвымі чаранкамі. Пэрыяд гаспадарчага выкарыстаньня — 8—10 гадоў. Вырошчваюць на роўных, ці пакатых участках, ахаваных ад халодных вятроў, схілах з урадлівай, з дастаткова вільготнай глебай.[2]
Апісаньне ягадаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плады маліны звычайнай маюць:[2]
Выкарыстоўваюцца як сьвежыя, так і сушаныя, на кандытэрскія вырабы, у мэдыцыне.[2]
Раянаваныя сарты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вылучаюць наступныя асноўныя сарты:[2]
- Гэрбэрт
- Барнаўльская
- Новакітаеўская
- Ньюбург
- Узнагарода
- у прысядзібных садах і гаспадарках вырошчаваюць таксама:[2]
- Латам
- Навіна Кузьміна і інш.
Асноўныя шкоднікі й хваробы расьліны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сярод шкоднікаў Маліны вылучаюць:[2]
- малінавыя жукі
- даўганосік малінава-сунічны
- галіца малінавая сьцябловая
Сярод асноўных хваробаў вылучаюць:[2]
- антракноз
- шэрая гніль
- хлароз
- мазаіка
- пурпуровая плямістасьць
- вірусныя хваробы й інш.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Маліны — распаўсюджаны рэгіянальны варыянт назвы (паводле Раслінны свет: Тэматычны слоўнік. Менск: Беларуская навука, 2001. ISBN 985-08-0457-2 [1]).
- ^ а б в г д е ё ж з А. Р. Валузнёў. Маліна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — С. 285
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Маліна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў