Зялёная кніга (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Зялёная кніга (фільм)
Green Book
Green Book (2018 poster).png
Жанр Камэдыйная драма, кінакамэдыя, біяграфічны фільм і фільм-драма
Рэжысэр Пітэр Фарэлі
Прадусар Джым Бёрк, Чарльз Б. Ўэслэр, Пітэр Фарэлі і Нік Валэлонга
Сцэнарыст Нік Валэлонга і Пітэр Фарэлі
У ролях Віга Мортэнсан, Магэршала Алі, Лінда Кардэліні, Ікбал Тэба, Сэбастыян Маніскалка, Браян Стэпанэк[1][2], Дэніел Грын[1] і Mike Cerrone[d][1]
Кампазытар Крыс Бэвэрс
Апэратар Sean Porter[d]
Мантаж Патрык Дж. Дон Віта
Вытворчасьць DreamWorks, Amblin Partners, Participant Media і Universal Pictures
Дата выхаду 16 лістапада 2018, 30 студзеня 2019, 31 студзеня 2019 і 21 лютага 2019
Час 130 хвіліна
Краіна ЗША
Мова ангельская мова
Старонка на IMDb
https://www.greenbookfilm.co.uk/ Афіцыйны сайт

«Зялёная кні́га» (па-ангельску: Green Book) — амэрыканская камэдыйная біяграфічная драма рэжысэра Пітэра Фарэлі. Распавядае сапраўдную гісторыю падарожжа па поўдні ЗША джазавага піяніста і звычайнага кіроўцы, паміж якімі з часам завязваецца сяброўства. Галоўныя ролі выканалі Віга Мортэнсан, Магэршала Алі і Лінда Кардэліні. Фільм атрымаў «Залаты глёбус» у намінацыі «найлепшы м’юзыкал ці камэдыя»[3][4].

Прэм’ера адбылася на Міжнародным кінафэстывалі ў Таронта 11 верасьня 2018 году, дзе фільм атрымаў галоўную ўзнагароду «Народны выбар»[5][6]. У ЗША фільм выйшаў 16 лістапада 2018 году[7]. У Беларусі фільм пачалі паказваць з 24 студзеня 2019 году[8].

У сьнежні 2018 году фільм «Зялёная кніга» ўвайшоў у сьпіс 10 найлепшых фільмаў 2018 году па вэрсіі Амэрыканскага інстытуту кінамастацтва (AFI)[9].

У студзені 2019 году фільм атрымаў галоўную ўзнагароду Гільдыі прадусараў Амэрыкі Producers Guild Awards.

22 студзеня 2019 году фільм быў намінаваны на «Оскар»[10][11]. 25 лютага 2019 году фільм атрымаў кінапрэмію «Оскар» як найлепшы фільм 2018 году, а таксама яшчэ аднаго «Оскара» за найлепшы арыгінальны сцэнар[12].

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1962 годзе выбівалу італьянска-амэрыканскага паходжаньня Тоні «Балбатуна» Валэлонгу наймаюць у якасьці кіроўцы на час туру афраамэрыканца і джазавага піяніста Дона Шырлі. Цалкам розныя, яны разам падарожнічаюць па правінцыйным поўдні ЗША. Падчас паездкі яны карыстаюцца так званай «Зялёнай кнігай», якая зьмяшчае інфармацыю аб бясьпечных месцах для чорных. Гэта падарожжа адкрые героям вочы на сьвет і зьменіць жыцьцё абодвух.

Акторы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]