Панславянскія колеры
Прыняты | у чэрвені 1848 на Славянскім канґрэсе ў Празе |
---|---|
Ужываньне | колеры сталі ґрунтам для сьцягаў шэрагу славянскіх дзяржаваў і нацыянальных аб’яднаньняў |
Ідэя | за ґрунт узятыя колеры гандлёвага сьцягу Расеі |
Панславянскія колеры (па-чэску: slovanské barvy[1][2] «славянскія колеры») — сіні, белы, чырвоны колеры, прысутныя на нацыянальных ды дзяржаўных сьцягах шматлікіх славянскіх краінаў, славянскіх рэґіёнаў і арґанізацыяў. Большасьць дасьледнікаў лічаць, што колеры паходзяць ад гандлёвага сьцяга Расеі[3][4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спалучэньне белага, чырвонага і сіняга колераў, названых пасьля славянскімі, вядома на сьцягах славянскіх краінаў з XIII стагодзьдзя: пра сьцяг Сэрбіі ў крыніцы 1281 року вядома, што ён быў чырвона-сінім («vexillum unum de zendato rubeo et blavo» — «сьцяг роўна чырвонага і сіняга»[5]); сіняе з чырвона-белым арлом сьцяг Маравіі зафіксавана Ґельнгаўзэнскім кодэксам 1407 року[6]; сьцягі Польшчы з XV стагодзьдзя былі чырвонага колеру зь белым арлом; бел-сіня-чырвоныя сьцягі прыведзеныя і на Стакгольмскім скрутку, што ілюструе ўрачыстую працэсію ў Кракаве ў 1605 годзе[7].
На Славянскім канґрэсе ў Празе ў 1848 годзе, на думку Георгія Вілінбахава, удзельнікі прынялі рашэньні, што яны возьмуць за ґрунт для сьцягоў сваіх вызваленчых рухаў расейскі бел-сіня-чырвоны сьцяг[3]. На самім канґрэсе чэскамоўныя маравы выступалі пад бел-чырвона-сінім сьцягам[8]. Тым жа рокам лужыцкія сэрбы абвясьцілі сваім сымбалем сіня-чырвона-белы трыкалёр[9]. Таксама гэтыя колеры, але некалькі ў іншай пасьлядоўнасьці (сіня-бела-чырвоны) ўжываў бан аўстрыйскае Харватыі Ёсіп Елачыч у 1848 годзе, да сьцяга якога ўзыходзіць сучасны сьцяг Харватыі. Славенскія патрыёты паўтарылі ў разьмяшчэньні колераў расейскі тыркалёр[3][10], а славацкія рэвалюцыянэры ў 1848 годзе для свайго сьцяга прынялі зваротны парадак колераў — чырвона-сіня-белы. З 1918 року сіня-бела-чырвоныя колеры сталі сымбалям адзінае паўднёва-славянскае дзяржавы[3].
За мяжою часьцей бачылі расейскі бел-сіня-чырвоны сьцяг, што разьдзімаецца на гандлёвых судах. У адпаведнасьці зь міжнароднаю традыцыяю, як правіла, нацыянальны або дзяржаўны сьцяг адначасова ёсьць і сьцягам грамадзянскага флёту[3]. Ня дзіўна, што часам менавіта яго лічылі «расейскім нацыянальным сьцягам»[11][12]. Ды і ў самой Расейскай імпэрыі пятроўскі бел-сіня-чырвоны сьцяг часта лічыўся абывацельскім, то бок грамадзянскім, а пасьля зацьвярджэньня ў 1858 годзе дзяржаўным чорна-жоўта-белага сьцяга, апошні ўспрымаўся грамадзтвам як сьцяг у першую чаргу ўрадавы[12].
На II Славянскім канґрэсе, што адбыўся ў 1867 годзе ў Расеі, галоўным сымбалем была бел-залатая харугва, на якой былі намаляваныя славянскія першанастаўнікі Кірыла і Мятод, а над імі — Збаўца, што дабраслаўляе іх на апостальскі вычын. Па ґазэтных публікацыях таго часу, гэты сьцяг славянскага адзінства выклікаў павагу ва ўсіх прысутных[13][14].
Існуе таксама вэрсія пра паходжаньне панславянскіх колераў ад колераў Францускае рэвалюцыі 1789 року, што сымбалізуюць рэвалюцыйныя ідэалы[15].
Гістарычныя сьцягі з панславянскімі колерамі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Гандлёвы (1709—1917) і нацыянальны (1896—1914, 1917) сьцяг Расеі -
Нацыянальны сьцяг Сэрбіі (1835—1941) -
Нацыянальны сьцяг Славеніі падчас рэвалюцыі ў 1848 г. -
Сьцяг славацкае рэвалюцыі ў 1848 г. -
Сьцяг мараваў у 1848 г. -
Гістарычны сьцяг Маравіі, што ўжываўся ў другой палове XIX — пачатку XX стагодзьдзяў -
Інаґурацыйны сьцяг бана Харватыі Ёсіпа Елачыча ў 1848 г. -
Сьцяг Паўстаньня Кастуся Каліноўскага ў 1863 г. -
Самарскі штандар (1877 р.) -
Гандлёвы сьцяг Чарнагорыі (1881—1918) -
Нацыянальны сьцяг Чарнагорыі (1905—1918 ды 1941—1944) -
Дзяржаўны сьцяг Чарнагорыі (1910—1918) -
Сьцяг для ўжываньня ў прыватным побыце. Расейская імпэрыя, 1914—1917 -
Сьцяг Дзяржавы славенцаў, харватаў і сэрбаў (1918) -
Флаг Герцаґства Крайны (да 1918 року)
-
Сьцяг Югаславіі (1918) -
Сьцяг Пратэктарату Багеміі і Маравіі (1939–1945) -
Сьцяг Славаччыны (1939–1945, 1990–1992) -
Сьцяг СФР Югаславіі (1945) -
Сьцяг СР Босьніі і Герцаґавіны (1947–1992) -
Сьцяг СР Сэрбіі (1947–1992) -
Сьцяг СР Славеніі (1947–1991) -
Сьцяг СР Харватыі (1947–1990) -
Сьцяг СР Чарнагорыі (1947–1992) -
Сьцяг Чарнагорыі (1993–2004)
Сучасныя сьцягі з панславянскімі колерамі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сучасныя сьцягі, колеры якіх супадаюць з панславянскімі (колеры гандлёвага сьцягу Расеі[3]) або блізкія ім:
Сьцягі славянскіх народаў і правінцыяў з панславянскімі колерамі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Сьцяг Заходнягерцаґавінскага й Кантона 10 -
Сьцяг русінскага руху[16] і праект сьцягу Закарпацкае вобласьці (2007)
Сьцягі моваў з панславянскімі колерамі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Сьцяг міжславянскае мовы
-
Сьцяг словіё
Славянскія сьцягі, што ня маюць строга панславянскіх колераў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Дзяржаўны сьцяг Беларусі -
Сьцяг кашубаў
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нэаславізм
- Трыкалёр
- Панславізм
- Гэй, славяне — гімн панславянскага руху
- Панарабскія колеры
- Панафрыканскія колеры
- Паніранскія колеры
- Скандынаўскі крыж
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Tobolka, Zdeněk Václav. Slovanský sjezd v Praze roku 1848. — Praha, F. Šimáček, 1901 — S. 99, 161
- ^ Vzpomínký na Petra Bezruče. — Vydala Podniková rada čs. pošty, 1947 — S. 225
- ^ а б в г д е Вилинбахов Г. В. Государственная геральдика в России: Теория и практика
- ^ Килюнен 2007. С. 103.
- ^ Vojne zastave Srba do 1918. — Beograd: Vojni muzej, 1983.
- ^ RŮŽEK, Vladimír. Cesty k definici (nejen) moravského znaku a praporu. // Veřejná správa. 2013, čís. 10, s. 20—22.
- ^ Zbignew Bochenski. A Description of the Stockholm Roll // Studia do dziejów dawnego uzbrojenia i ubioru wojskowego, cz. IX i X, Kraków 1988
- ^ Havlík 1990. С. 12.
- ^ [https://web.archive.org/web/20130528011548/http://panslavist.ru/2011/06/sorban/ Лужицкие сербы: Тысяча лет противостояния ассимиляции}Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url / спасылка і загаловак / title павінны прысутнічаць Праверана 2013-05-28 г.
- ^ Флаг Словении
- ^ Соболева, Артамонов 1993. С. 119.
- ^ а б Соболева 2003. С. 157.
- ^ Майорова О. Славянский съезд 1867 года: Метафорика торжества (рас.) // Новое Литературное Обозрение : часопіс. — 2001. — № 51. — ISSN 0869-6365.
- ^ Маша П. Путешествие чехов в Москву (рас.) // ZEN magazine. Русская версия : часопіс. — 2012. — № 2. — С. 92—95. — ISSN 1805-6261.
- ^ Castiella P., Quero A. Los colores paneslavos (гішп.)
- ^ Подкарпатская Русь » Русский мир. Украина
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Килюнен Киммо Енциклопедия страните по света и техните знамена. Прев. от финландски език Р. Петрунова. — София: Книгоиздателска къща Труд, 2007. — ISBN 978-954-528-775-6 (баўг.)
- Соболева Н. А., Артамонов В. А. Символы России. Очерки истории государственной символики России. — М.: Панорама, 1993. — ISBN 5-85220-155-3
- Соболева Н. А. Российская государственная символика. — М.: Гуманит. изд. центр ВЛАДОС, 2003. — ISBN 5-691-00990-7
- Havlík L. E. Symboly moravské identity // Moravskoslezská orlice. — 1990. — № 14. — С. 12.
- Желиба А.В. Славянские цвета // Гербовед. — 2007. — № 2 (94). — С. 24-29.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Панславянские цвета (slavyane.hut2.ru)
- Флаги славянских государств: Как славянские государства делили цвета (portalostranah.ru)
- Национално и държавно знаме (heraldika-bg.org) (баўг.)