Унівэрсытэт Вітаўта Вялікага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Унівэрсытэт Вітаўта Вялікага
Vytauto Didžiojo Universitetas
VMU emblem.JPG
VMU emblem.JPG
Лягатып
па-лацінску: Universitas Vytauti Magni
Заснаваны 1922
Тып грамадзкі
Рэктар Юозас Аўгуціс
Колькасьць пэрсаналу 1043
Колькасьць студэнтаў 8813
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 54°53′54″ пн. ш. 23°54′50″ у. д. / 54.89833° пн. ш. 23.91389° у. д. / 54.89833; 23.91389Каардынаты: 54°53′54″ пн. ш. 23°54′50″ у. д. / 54.89833° пн. ш. 23.91389° у. д. / 54.89833; 23.91389
Горад Коўна
Краіна Летува
Колеры     
Знаходзіцца ў складзе Эўрапейская асацыяцыя міжнароднай адукацыі
Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў
Вэб-сайт www.vdu.lt
Унівэрсытэт Вітаўта Вялікага на мапе Летувы
Унівэрсытэт Вітаўта Вялікага
Унівэрсытэт Вітаўта Вялікага
Унівэрсытэт Вітаўта Вялікага

Унівэрсытэ́т Ві́таўта Вялі́кага (па-летувіску: Vytauto Didžiojo Universitetas, VDU) — публічны ўнівэрсытэт у Коўне (Летува), заснаваны ў 1922 року.

Першапачаткова зваўся Ўнівэрсытэт Летувы, перайменаваны ў 1930 з нагоды 500-х угодкаў сьмерці Вітаўта Вялікага, вялікага князя літоўскага.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1579 езуіты заснавалі ў Вільні найвышэйшую навучальную ўстанову — Academia et Universitas Vilnensis. Акадэмія была зачыненая ў 1832 расейскім царом Мікалаем I пасьля Лістападаўскага паўстаньня.

Будынак, дзе праводзіліся Найвышэйшыя курсы, пазьней пераўтвораныя ва Ўнівэрсытэт Летувы.

У 1918, пасьля атрыманьня Летувой незалежнасьці, Тарыба вырашыла адрадзіць Віленскі ўнівэрсытэт. Паколькі Вільня апынулася пад польскай адміністрацыяй, а летувіскі ўрад быў вымушаны зьехаць у Коўна, гэтага так і не адбылося.

У пачатку 1920-х рокаў у Коўне былі створаныя Найвышэйшыя адукацыйныя курсы, якія сталі асновай будучага ўнівэрсытэту. У лютым 1922 Кабінэт міністраў прыняў рашэньне заснаваць у Коўне Ўнівэрсытэт Летувы; цырымонія адкрыцьця адбылася 16 лютага, а 12 красавіка прэзыдэнт Летувы пацьвердзіў статус унівэрсытэту, які складаўся з шасьці факультэтаў: тэалягічна-філязофскі, гуманітарны, юрыдычны, матэматыкі і навук, мэдыцыны і тэхнічнай адукацыі.

7 чэрвеня 1930 у гонар 500-й гадавіны сьмерці Вітаўта Вялікага ўнівэрсытэт атрымаў ягонае імя.

У 1940 гуманітарны і юрыдычны факультэты, а пазьней і матэматычна-навуковы былі пераведзеныя ў Вільню, дзе ўвайшлі ў склад навастворанага Віленскага ўнівэрсытэту. Пасьля савецкай акупацыі ўнівэрсытэт быў перайменаваны ў Ковенскі ўнівэрсытэт, аднак з пачаткам нямецка-савецкай вайны Часовы ўрад вярнуў ранейшую назву.

У сакавіку 1943 року ўнівэрсытэт быў зачынены немцамі. Увосень 1944 адкрыты зноў, меў чатыры факультэты: гісторыка-філялягічны, мэдычны, будаўнічы і тэхналягічны. У 1949 у Вільню пераведзены філязофскі факультэт, а ў 1950 унівэрсытэт пераўтвораны ў Ковенскі політэхнічны інстытут і Ковенскі мэдычны інстытут.

У 1989 установе вернуты статус унівэрсытэту. У першы навучальны год ён меў факультэты эканомікі, гуманітарны і навук.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

13 акадэмічных аддзяленьняў (10 зь іх — факультэты).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Унівэрсытэт Вітаўта Вялікагасховішча мультымэдыйных матэрыялаў