Перайсьці да зьместу

Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура ДКС РБ
Тып ведамства
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Штаб-кватэра Цэнтральны раён, Старавіленскі тракт, д. 93
Месцазнаходжаньне Менск
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Старшыня Валянцін Татарыцкі
Першы намесьнік Зьміцер Барташэвіч
Намесьнік Міхаіл Малашанка[1]
Матчына кампанія Савет міністраў Рэспублікі Беларусь
Зьвязаныя кампаніі «Галоўдзяржбудэкспертыза», «Завод Эталён»
Бюджэт 218 мільярдаў рублёў[2] (2010 год; 73 мільёны $[3])
Сайт gosstandart.gov.by/by
Колішняя назва Камітэт па стандартызацыі, мэтралёгіі і сэртыфікацыі (да 2006 г.)

Дзяржа́ўны камітэ́т па стандартыза́цыі Рэспу́блікі Белару́сь (Дзяржкамстандарт Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць забесьпячэньне адзінства вымярэньняў. З 19 студзеня 2019 году пасаду займае Валянцін Татарыцкі.

  • Апарат — 4 управы, 2 дэпартамэнты і аддзел;
  • Прадпрыемствы — «Беларускі дзяржаўны інстытут мэтралёгіі», «Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сэртыфікацыі», «Беларускі дзяржаўны цэнтар акрэдытацыі», «Галоўдзяржбудэкспэртыза», «Завод Эталён», «Цэнтар выпрабаваньняў і сэртыфікацыі TOOT».
  • Беларускі дзяржаўны інстытут павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў па стандартызацыі, мэтралёгіі і кіраваньню якасьцю.

Паводле ўставы камітэт мае наступныя задачы:

  • забесьпячэньне адзінства вымярэньняў;
  • ладжаньне навукова-дасьледніцкіх і досьледна-канструктарскіх працаў дзеля вызначэньня выніковасьці выкарыстаньня паліва ды энэргіі;
  • касаваньне тэхнічных перашкодаў у гандлі;
  • нагляд за адпаведнасьцю заканадаўству энэргаспажываньня абсталяваньнем;
  • нагляд за бясьпечнасьцю будаўніцтва;
  • нагляд за выдаткоўваньнем паліва, цеплавой энэргіі ды электрычнасьці;
  • нагляд за вымярэньнямі;
  • міжнародная супраца ў забесьпячэньні адзінства вымярэньняў, ацэньваньня адпаведнасьці й выкарыстаньня паліва ды энэргіі.

Паводле ўставы ведамства мае паўнамоцтвы на:

  • выданьне ведамаснага заканадаўства;
  • вызначэньне парадку вымярэньняў у прамысловасьці;
  • увядзеньне, касаваньне й зьмяненьне дзяржаўных вымярэньняў;
  • заключэньне міжведамасных міжнародных дамоваў;
  • ухваленьне складу ды статутаў тэхнічных камітэтаў;
  • вызначэньне парадку ацэньваньня адпаведнасьці ды нагляду за выкананьнем правілаў вымярэньня;
  • ухваленьне правілаў допуску юрыдычных асобаў да выпрабаваньня прыладаў вымярэньня й каліброўкі;
  • прыцягненьне юрыдычных асобаў ды індывідуальных прадпрымальнікаў да адказнасьці за парушэньне адзінства вымярэньняў ды выданьне загадаў аб забароне вытворчасьці й збыту небясьпечных тавараў;
  • прыцягненьне юрыдычных ды фізычных асобаў за тэхнічнага заканадаўства аб дойлідзтве й будаўніцтве;
  • ухваленьне сьпісу прадметаў, што падлягаюць ацэньваньню на адпаведнасьць;
  • прыцягненьне адмыслоўцаў і абсталяваньня да ведамаснага нагляду;
  • запыт і атрыманьне ад юрыдычных асобаў ды індывідуальных прадпрымальнікаў зьвестак для ведамаснага нагляду;
  • адбор узораў тавараў для вызначэньня адпаведнасьці тэхнічнаму заканадаўству;
  • ухваленьне адцінкаў часу на пасьведчаньне, прыём ды ўлік заяваў аб адпаведнасьці, выпрабаваньні й каліброўцы сродкаў вымярэньня;
  • вонкавагаспадарчую дзейнасьць;
  • прыцягненьне на падставе дамоваў адмыслоўцаў да працы ў ведамасных нарадах;
  • атрыманьне зводных зьвестак ад органаў Статыстычнага камітэту;
  • запыт зьвестак ва ўстановах;
  • стварэньне інавацыйнага фонду;
  • вызначэньне сьпісу сродкаў вымярэньняў, дапушчальных толькі пасьля іх паверкі;
  • удзел у зьвязах і міжнародных арганізацыях[4].

Камітэт па стандартызацыі, мэтралёгіі і сэртыфікацыі дзейнічаў пры ўрадзе, пакуль у 1994 годзе яго не ўлучылі ў склад Міністэрства адукацыі і навукі. Пастановай ад 11 красавіка 1997 году № 321 урад зноў надаў камітэту ўставу самастойнага ведамства[5]. Паводле ўказу прэзыдэнта ад 5 траўня 2006 № 289 камітэт зьмяніў назоў на Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі ў выніку ўлучэньня ў яго склад Камітэта па энэргаэфэктыўнасьці й дэпартамэнта дзяржаўнага будаўнічага нагляду, што дагэтуль належаў Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва[6].

За 2020 году зацьвердзілі звыш 730 дзяржаўных стандартаў, зь іх 575 ДАСТаў (79 %) і 158 СТБ. Сярод іх 278 ДАСТаў (48 %) і 106 СТБ (67 %) прывялі ў адпаведнасьць зь міжнароднымі патрабаваньнямі[7].

  1. Кіраўніцтва Аб камітэце. Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусі. Праверана 20 лістапада 2020 г.
  2. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 28 чэрвеня 2011 г.
  3. Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Паводле сярэднегадавое цаны (2993,74) набыцьця даляра. Праверана 28 чэрвеня 2011 г.
  4. Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2006 г. № 981 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2011). Праверана 28 чэрвеня 2011 г.
  5. Пастанова Рады міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 красавіка 1997 г. № 321 (рас.). Беларускі прававы партал (12 кастрычніка 2006). Праверана 28 чэрвеня 2011 г.
  6. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 траўня 2006 г. № 289 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (28 лютага 2011). Праверана 28 чэрвеня 2011 г.
  7. Сяргей Куркач. Каб выходзіць на зьнешнія рынкі // Зьвязда : газэта. — 2 сакавіка 2021. — № 39 (29408). — С. 4. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]