Індэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялу
І́ндэкс разьвіцьця́ чалаве́чага патэнцыя́лу (ІРЧП) — статыстычны зводны індэкс чаканай працягласьці жыцьця, адукацыі (куды ўлучаюць сярэднія гады заканчэньня школы і чаканых гадоў навучаньня пры паступленьні ў структуры сыстэмы вышэйшай адукацыі) і паказьнікаў прыбытку на душу насельніцтва, якія выкарыстоўваюцца дзеля ранжаваньня краінаў на чатыры ўзроўні разьвіцьця. Краіна атрымлівае больш высокі ўзровень ІРЧП, калі працягласьць жыцьця ў ёй ёсьць больш высокай, ўзровень адукацыі ёсьць больш высокім і валавы нацыянальны прадукт паводле парытэту пакупніцнай здольнасьці на душу насельніцтва таксама ёсьць вышэйшым. Індэкс быў распрацаваны пакістанскім эканамістам Магбубам уль Гакам і ў далейшым выкарыстоўваўся дзеля вымярэньня разьвіцьця дзяржаваў у Бюро па справаздачы аб разьвіцьці чалавека Праграмы разьвіцьця ААН[1][2][3].
У справаздачы аб чалавечым разьвіцьці за 2010 год быў уведзены індэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялу з улікам няроўнасьці. Не зважаючы на тое, што просты ІРЧП застаецца карысным, звычайна робяць заўвагу, што гэты паказьнік ёсьць карысным, калі разглядаць яго як індэкс патэнцыйнага разьвіцьця, якога можна было б дасягнуць пры адсутнасьці няроўнасьці[4]. Індэкс заснаваны на падыходзе да чалавечага разьвіцьця, распрацаваным Магбубам уль Гакам, базуючыся на працы Амарт’і Сэна аб чалавечых магчымасьцях. То бок лічыцца, што людзі жадаюць быць сытымі, абароненымі, здаровымі і імкнуцца рабіць працу, атрымліваць адукацыю, галасаваць і браць удзел у грамадзкім жыцьці. Свабода выбару ёсьць цэнтральным пунктам, бо хтосьці выбірае быць галодны, напрыклад з рэлігійных чыньнікаў, што значна адрозьніваецца ад таго, хто галодны, бо не можа дазволіць сабе купіць ежу, або таму, што ў краіне голад[5]. Індэкс не ўлічвае некалькі фактараў, як то чыстае багацьце на душу насельніцтва або адносную якасьць тавараў, якія прадаюцца крамах краіны. Такая сытуацыя, як правіла, зьніжае рэйтынг некаторых з самых разьвітых краінаў[6].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ A. Stanton, Elizabeth (February 2007). «The Human Development Index: A History». PERI Working Papers: С. 14—15.
- ^ «Human Development Index». Economic Times.
- ^ «The Human Development concept». UNDP.
- ^ «Composite indices — HDI and beyond». Human Development Index.
- ^ «What is Human Development». UNDP.
- ^ «The Courier». Commission of the European Communities. 1994.