Шарыят
Шарыя́т (араб. شريعة — «(правільны) шлях», «вобраз дзеяньня») — сукупнасьць прававых, маральна-этычных і рэлігійных нормаў ісламу, якая ахоплівае значную частку жыцьця мусульманіна і абвяшчаецца ў ісламе як «вечнае і нязьменнае» Боскае ўстанаўленьне; адна з канфэсійных формаў рэлігійнага права. Засноўваецца на абавязках. Учынкі падзяляюцца на: 1) абавязковыя, 2) рэкамэндаваныя, 3) дазволеныя, 4) ганебныя, 5) забароненыя.
Галіны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мусульманскае права падзяляецца на шэраг галінаў: 1) асабістага становішча (сямейна-спадчынныя дачыненьні), 2) крымінальнае (дэліктнае), 3) грамадзянскае (муамалят), 4) дзяржаўнае, 5) адміністратыўнае, 6) міжнароднае. Права асабістага становішча выкарыстоўваецца ў Альжыры, Сірыі і Эгіпце. Іран, Пакістан, Лібія і Судан выкарыстоўваюць грамадзянскае, крымінальнае і дзяржаўнае галіны права.
Крыніцы права
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вылучаюць 5 крыніцаў мусульманскага права: 1) Каран, 2) Суна (паданьні пра Мухамада), 3) Іджма (заключэньні судзьдзяў VIII—X стагодзьдзі), 4) Кіяс (рашэньні паводле аналёгіі), 5) закон (другасны).
Школы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Школы мусульманскага права падзяляюцца на суніцкія (ханіфіцкая, малікіцкая, шафііцкая, ханбаліцкая) і шыіцкія (джафарыцкая, ісмаіліцкая, зэйдзіцкая)[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Аляксей Вішнеўскі. Мусульманскае права: гісторыя і традыцыі разьвіцьця // Іслам і глябальныя праблемы цывілізацыі / Ісмаіл Александровіч. — Менск: Зьміцер Чымбаевіч, 2000. — Т. І. — С. 39-47. — 80 с.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шарыят — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў