Курыца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Курыца
Female pair.jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Кляса Птушкі
Атрад Курападобныя
Сямейства Фазанавыя
Род Грэбенёвыя куры
Від Банкіўскі певень
Бінамінальная намэнклятура
Gallus gallus

Сво́йская ку́рыца (па-лацінску: Gallus gallus альбо Gallus gallus domesticus) — найбуйнейшы паводле колькасьці й распаўсюджанасьці від свойскай птушкі. За доўгую гісторыю адамашваньня чалавекам выведзена вялікая колькасьць разнастайных пародаў кур, а агульная колькасьць кураў складала больш за 19 млрд жывёлаў па стане на 2011 году. Такім чынам, кураў у сьвеце больш, чым любых іншых дзікіх ці свойскіх птушак[1].

Куры належаць да ліку найбольш карысных і выдатных па сваёй прадукцыйнасьці свойскіх птушак. Разводзяць іх дзеля мяса й яек, акрамя таго ад іх атрымліваюць пяро й пух, радзей кур выкарыстоўваюць наўпрост у якасьці хатніх жывёлаў. Першапачаткова яны выкарыстоўваліся дзеля арганізацыі пеўневых боек або для правядзеньня адмысловых цырымоніяў. Масава ўжывацца ў ежу пачалі толькі ў эліністычны пэрыяд, то бок у IV—II стагодзьдзях да н. э.[2].

Гісторыя адамашненьня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Розныя віды дзікіх птушак у розныя часы былі выяўлены на ўсіх кантынэнтах: глушэц — у Эўропе, цацаркі — у Афрыцы, Турэччыне й Амэрыцы, залаты певень — у Азіі.

Лічыцца, што хатнія куры паходзяць ад дзікіх банкіўскіх пеўняў (Gallus gallus), якія жывуць у Азіі. Дзікая папярэдніца куркі была дробнай, вагой ня больш за кіляграм. Яна кармілася насеньнем, казуркамі, сьлімакамі, умела лётала, гнёзды рабіла на зямлі. Самка адкладала ад 4 да 13 яек. Акрамя банкіўскіх або чырвоных джунглёвых курэй у род грабеністых курэй (Gallus) уваходзяць яшчэ тры віды: шэрая джунглёвая курка (Gallus sonnerati), цэйлонская джунглёвая курка (Gallus lafayettei) і зялёная джунглёвая курка (Gallus varius). Дзікіх прадстаўнікоў роду й сёньня можна сустрэць у Індыі, Індакітаі, Паўднёвым Кітаі, Інданэзіі й на Філіпінах.

Раньнія крыніцы, на якія спасылаўся ў сваіх працах і Чарлз Дарвін[3], сьведчаць, што адамашненьне куркі адбылося ў раёне Індыі каля 2000 гадоў да н. э. Пазьнейшыя дасьледчыкі сьцьвярджалі, што адамашненьне магло адбыцца каля 3200 гадоў да н. э. і нават раней у іншых рэгіёнах Азіі. Зараз існуе шэраг фактаў, якія сьведчаць аб старажытнай гісторыі адамашненьня курэй — 6000—8000 гадоў да н. э. у Паўднёва-Ўсходняй Азіі й Кітаі[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Курыцасховішча мультымэдыйных матэрыялаў