Перайсьці да зьместу

Сьвіран

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сьвіран (або сьвіронак) — гаспадарчае звычайна драўлянае памяшканьне для захоўваньня адборнага зерня для пасеву ў наступным року (ссыпалася ў засекі), у адрозьненьне ад клеці, у якой захоўвалася зерне для штодзённых патрэбаў. На Беларусі сьвірны сустракаюцца ўжо з ІХ—ХІІ стст.

Сьвірны ўзводзіліся звычайна на дубовых штандарах і падмурках зь бярвеньняў або брусоў, накрываліся драніцаю, гонтай, саломай і зрэдку мелі ламаныя дахі. Унутры рабілася столь і падлога. Зерне ў сьвірнах захоўвалі часьцей за ўсё ў засеках, а таксама ў вялікіх кадоўбах і кашах, якія плялі з лазы, вярбовых галінак і іншага ў выглядзе высокіх цыліндрычных дзежак. У паўночных раёнах Беларусі зерне таксама захоўвалі ў скрынях. Абавязковым элемэнтам былі крытыя ганкі ў ніжнім і галерэя з балюстрадаю на верхнім ярусе (калі сьвіран быў двухпавярховы). Аднапавярховыя сьвірны маглі падзяляцца ўнутры на некалькі памяшканьняў, кожнае зь якіх мела свой уваход.

  • Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. Мінск, 1974.
  • Сабаленка, Э.Р., Гуркоў, У.С., Іваноў, У.М., Супрун, Дз.Д. Беларускае народнае жыллё. Мн., 1973
  • Якімовіч, Ю.А. Драўлянае дойлідства беларускага Палесся. Мн., 1978.