Індэкс дэмакратыі
І́ндэкс дэмакра́тыі[1] — клясыфікацыя 167 краінаў сьвету, якая складзена Economist Intelligence Unit па ўзроўню разьвіцьця дэмакратыі ў іх.
Пры складаньні клясыфікацыі ўлічваюцца 60 розных паказчыкаў, якія згрупаваны па 5 катэгорыях: выбары й палітычны плюралізм, грамадзянскія вольнасьці, дзейнасьць улады, палітычная ангажаванасьць насельніцтва й палітычная культура. Упершыню індэкс быў прадстаўлены ў 2006 годзе, дапоўнены ў 2008, 2010 і 2011 гадох.