Азад Кашмір
Выгляд
| Азад Джаму і Кашмір | |
| На ўрду: آزاد جموں و کشمیر | |
Сьцяг | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | Самакіраваная дзяржава пад кантролем Пакістану |
| Уваходзіць у | Кашмір пад кіраваньнем Пакістану[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Музафарабад |
| Улучае | 3 рэгіёны |
| Дата ўтварэньня | 24 кастрычніка 1947 |
| Прэзыдэнт | Сардар Мугамад Якуб Хан |
| Прэм’ер-міністар | Чаўдгры Абдул Маджыд |
| Афіцыйныя мовы | Урду |
| Насельніцтва (2008) | 4 567 982 чал. |
| Плошча | 13 297 км² |
| Месцазнаходжаньне Азад Джаму і Кашміру | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +5 |
| Код ISO 3166-2 | PK-JK |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Аза́д Джа́му і Кашмі́р (урду: آزاد جموں و کشمیر, у літаральным перакладзе — «Вольны Кашмір») — палітычнае ўтварэньне пад кантролем Пакістану, якое разьмяшчаецца на тэрыторыі колішняга княства Джаму і Кашмір.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Знаходзіцца на паўночны ўсход ад правінцыі Панджаб. На паўднёвым захадзе мяжуе з правінцыяй Панджаб, на захадзе ды паўночным захадзе — з правінцыяй Хайбэр-Пахтунхва, на паўночным усходзе — з Гілгіт-Балтыстанам, на ўсходзе праходзіць мяжа зь Індыяй.
Плошча складае 13 297 км².
Адміністрацыйнае ўладкаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У склад Азад Джаму і Кашміру ўваходзяць рэгіёны (агульная колькасьць якіх налічвае тры), якія ў сваю чаргу падзяляюцца на дыстрыкты (агульная колькасьць якіх налічвае дзесяць).
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Колькасьць насельніцтва складае 4 567 982 чалавекі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
| |||||||||||

