Перайсьці да зьместу

Яраслаўская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яраслаўская вобласьць
Ярославская область

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Цэнтральная фэдэральная акруга
Цэнтральная эканамічная акруга
Адміністрацыйны цэнтар Яраслаўль
Улучае 17 муніцыпальных і 3 гарадзкія раёны
Дата ўтварэньня 1936
Губэрнатар Дзьмітры Міронаў
Афіцыйныя мовы расейская мова
Насельніцтва (2010) 1 306 553[1]
Нацыянальны склад расейцы — 95,15%
Плошча 36 400 км² (60-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт

 294 м
Месцазнаходжаньне Яраслаўскай вобласьці
Яраслаўская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +3
Код ISO 3166-2 RU-YAR
Тэлефонны код 485
Код аўтам. нумароў 76
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ярасла́ўская во́бласьць (па-расейску: Ярославская область) — суб’ект Расейскае Фэдэрацыі, які разьмешчаны ў цэнтры Рускай раўніны, у Волгі. Адміністрацыйны цэнтар — горад Яраслаўль. Гістарычна вобласьці папярэднічала Яраслаўская губэрня, заснаваная у 1777 годзе. Вобласьць была створаная ў 1936 годзе. Рэльеф вобласьці пераважна раўнінны.

Яраслаўская вобласьць разьмешчана на поўначы эўрапейскай часткі Расеі, у цэнтры Ўсходне-Эўрапейскай раўніны. Мяжуе з Уладзімерскай, Валагодзкай, Іванаўскай, Кастрамской, Маскоўскай, Цьвярской абласьцямі. Адлегласьць ад абласнога цэнтра да Масквы складае 282 км.

Клімат, у сілу геаграфічнага становішча ёсьць умерана-кантынэнтальны[2]. Лета — адносна цёплае, кароткае; зіма — умерана халодная, працяглая.

Уся тэрыторыя вобласьці належыць да басэйна адной з найбуйнейшых рэкаў Расеі — Волгі, якая злучае рэгіёны Балтыйскага, Белага, Касьпійскага, Чорнага й Азоўскага мораў, ейная працягласьць на тэрыторыі вобласьці складае 340 км. Волга зарэгулюецца плацінай і стала практычна ланцугом вадасховішчаў.

У другой палове I тысячагодзьдзя н. э. тэрыторыя краю засяляецца фіна-вугорскім народам мера. У IX—X стагодзьдзі Верхняе Паволжа пачынае мірна засяляцца славянамі, гэта былі прадстаўнікі ільменскіх славенаў і крывічоў, яны паступова зьмешваліся зь меранамі. Першым з гарадоў, які ўзьнік на тэрыторыі краю, быў разьмешчаны на возеры Нера Растоў, які згадваецца ў летапісе ўжо ў 862 годзе. Сюды кіеўскія князі пасылалі князя альбо намесьніка, які кіраваў усёй Паўночна-ўсходняй Русьсю. У 991 годзе была заснавана Растоўская япархія — адна з найстарэйшых на Русі. Не пазьней за 1010 год растоўскі князь Яраслаў Уладзімеравіч заснаваў на Волзе горад Яраслаўль. У пачатку XIII стагодзьдзя на ўдзельныя княства распалася й Паўночна-Ўсходняя Русь; асноўнымі княствамі на тэрыторыі сучаснай Яраслаўскай вобласьці былі Пераслаўскае (1175—1302), Растоўскае (1207—1474), Угліцкае (1216—1605) і Яраслаўскае (1218—1471), якія паступова раздрабіліся на яшчэ больш дробныя ўдзелы. У лютым 1238 году Паўночна-Ўсходняя Русь была спустошана падчас татара-мангольскага нашэсьця.

Паводле зьвестак перапісу насельніцтва 2010 году колькасьць насельніцтва складае 1 272 468 чалавек. Сярэдняя шчыльнасьць насельніцтва — 35,9 чал. на км² (2010), доля гарадзкога насельніцтва — 81,8% (2009). Нацыянальны склад: расейцы (95,15%), украінцы (1%), татары (0,45%) і іншыя.

Яраслаўская вобласьць уваходзіць у лік найбольш разьвітых у прамысловым дачыненьні да рэгіёнаў краіны. Каля 300 яраслаўскіх прадпрыемстваў маюць фэдэральны значэньне й зьяўляюцца лідэрамі ў сваіх галінах. Асноўныя мінэральна-сыравінныя рэсурсы вобласьці ёсьць кварцавы пясок, жвір, торф, мінэральныя воды, вапнавыя туфы, тонкія істужачныя гліны, мінэральныя фарбы. Вядучымі галінамі прамысловасьці вобласьці зьяўляюцца машынабудаваньне й мэталаапрацоўка, харчовая, хімічная й нафтахімічная прамысловасьць[3].

  1. ^ Предварительные итоги Всероссийской переписи населения 2010 года
  2. ^ Регионы: Ярославская область. Рейтинговое агентство «Эксперт РА»
  3. ^ Ярославская область(недаступная спасылка) / Сайт Председателя Правительства Российской Федерации

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яраслаўская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў