Хвойніцкі раён
Выгляд
Хвойніцкі раён | |
(Хойніцкі раён) | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Гомельская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Хвойнікі |
Дата ўтварэньня | 8 сьнежня 1926 |
Кіраўнік | Анатоль Бандарэнка[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 19 043[2] |
Шчыльнасьць | 9,4 чал./км² |
Плошча | 2027,74[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 145 м[4] |
Месцазнаходжаньне Хвойніцкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Хво́йніцкі раён[5] (афіцыйная назва — Хо́йніцкі раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласьці Беларусі. Хвойніцкі раён мяжуе з Брагінскім, Каленкавіцкім, Лоеўскім, Мазырскім, Нараўлянскім і Рэчыцкім раёнамі Гомельскай вобласьці, з Іванкаўскім (да 1988 г. Чарнобыльскім) раёнам Кіеўскай вобласьці Ўкраіны.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1999 год — 26 300 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 25 400 чал.; 2006 год — 23 200 чал.; 2009 год — 22 412 чал.[6] (перапіс); 2016 год — 19 539 чал.[7]; 2017 год — 19 191 чал.[8]; 2018 год — 19 043 чал.[2]
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Караль Прозар (1759—1841) — маршалак Галоўнага Трыбуналу ВКЛ 1787 году, вялікі абозны ВКЛ, адзін з арганізатараў паўстаньня 1794 году, сябра Патрыятычнага таварыства
- Ян Ксенафонт Мікалай Ястржэмбскі (1808—1874) — інжынэр-палкоўнік, вучоны і выкладчык, укладальнік першага расейскамоўнага дапаможніка па практычнай мэханіцы, ляўрэат палавіннай Дзямідаўскай прэміі РАН, аўтар праектаў мастоў праз Дняпро і Заходнюю Дзьвіну, літаратурны містыфікатар
- Язэп Гашкевіч (1814—1875) — першы консул Расейскай імпэрыі ў Японіі, укладальнік першага «Японска-расейскага слоўніку», ляўрэат Дзямідаўскай прэміі РАН
- Аляксандр Юстыніян Аскерка (1830—1911) — аўтар праекту стварэньня Літоўскага земскага крэдытнага таварыства — правобраза будучага ўраду, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864 гадоў, паўстанцкі начальнік Вільні (1863)
- Хведар Стравінскі (1843—1902) — знакаміты опэрны бас, артыст Марыінскага тэатру ў Пецярбургу, бацька сусьветнавядомага кампазытара Ігара Стравінскага
- Часлаў Пяткевіч (1856—1936) — аўтар найкаштоўнага этнаграфічнага твору «Рэчыцкае Палесьсе» ў трох кнігах: «Матэрыяльная культура», «Духоўная культура», «Грамадзкая культура»
- Кіпрыян Ярмольчык (1871 — пам. перад ВАВ) — дэпутат ІІІ Дзяржаўнай думы Расейскай імпэрыі (1907—1912) ад Рэчыцкага павету Менскай губэрні па сялянскай курыі; трымаў пазыцыю фракцыі трудавікоў
- Іван Мележ (1921—1976) — беларускі празаік, драматург, публіцыст
- Барыс Сачанка (1936—1995) — беларускі пісьменьнік, перакладнік і выдавец
- Алесь Лагвінец (нар. 1972) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, перакладчык, выкладчык
- Васіль Равяка (1948—2024) — сябра Савету Рэспублікі 4 скліканьня, Герой Беларусі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://hoiniki.gov.by/ru/committee/
- ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. С. 17, 173, 192, 204
- ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хвойніцкі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў