Васіль Равяка
Васіль Афанасьевіч Равяка | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
15 ліпеня 1948 (75 гадоў)![]() |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Васі́ль Афана́сьевіч Равя́ка (нар. 15 ліпеня 1948, в. Рабец, Хвойніцкі раён) — сябра Савету Рэспублікі 4 скліканьня, Герой Беларусі.
Старшыня сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыву «Прагрэс-Верцялішкі». Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, кандыдат сельскагаспадарчых навук.
Званьне героя Беларусі нададзена ад 1 сакавіка 2006, указ № 135 Васілю Равяку за тое, што яго сельскагаспадарчы вытворчы каапэратыў «Прагрэс-Верцялішкі» «адно зь лепшых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў рэспублікі, школа перадавога вопыту гаспадараньня. Рэнтабэльнасьць у каапэратыве па выніках 2005 году склала 22,5 працэнта. Надой ад каровы дасягнуў 6 365 кг, валавая вытворчасьць малака склала 13 493 т, мяса — 6149 т. Валавы збор збожжавых і зернебабовых культур склаў 22 751 т, цукровых буракоў — 34 788 т пры ўраджайнасьці адпаведна 80,3 ц/га і 633 ц/га.»[1].
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сайт Нацыянальнага Сходу РБ(недаступная спасылка)
- «Все должно быть разноцветным» 50 пытаньняў // СБ(недаступная спасылка)