Дынама Берасьце: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
абнаўленьне зьвестак
абнаўленьне зьвестак
Радок 81: Радок 81:
{{Гулец||{{Сьцяг Беларусі}}|Бр|Аляксандар Наўмовіч||2001}}
{{Гулец||{{Сьцяг Беларусі}}|Бр|Аляксандар Наўмовіч||2001}}
{{Гулец||{{Сьцяг Беларусі}}|Бр|Дзяніс Філюта||1990}}
{{Гулец||{{Сьцяг Беларусі}}|Бр|Дзяніс Філюта||1990}}
{{Гулец||{{Сьцяг Беларусі}}|Бр|Яўген Чопчыц||2000}}
{{Гулец||{{Сьцяг Беларусі}}|Аб|Дзьмітры Болбат||2002}}
{{Гулец||{{Сьцяг Беларусі}}|Аб|Дзьмітры Болбат||2002}}
{{Гулец||{{Сьцяг Беларусі}}|Аб|Арцём Бычкоўскі||1999}}
{{Гулец||{{Сьцяг Беларусі}}|Аб|Арцём Бычкоўскі||1999}}
Радок 89: Радок 88:
{{Гулец||{{Сьцяг Беларусі}}|Аб|Юры Круш||1999}}
{{Гулец||{{Сьцяг Беларусі}}|Аб|Юры Круш||1999}}
{{Гулец||{{Сьцяг Беларусі}}|Аб|Дзяніс Мілашэўскі||2001}}
{{Гулец||{{Сьцяг Беларусі}}|Аб|Дзяніс Мілашэўскі||2001}}
{{Падзел складу}}
{{Гулец||{{Сьцяг Беларусі}}|Аб|Данііл Пракапчук||2000}}
{{Гулец||{{Сьцяг Беларусі}}|Аб|Данііл Пракапчук||2000}}
{{Падзел складу}}
{{Гулец||{{Сьцяг Беларусі}}|Аб|Вадзім Фядосік||2000}}
{{Гулец||{{Сьцяг Беларусі}}|Аб|Вадзім Фядосік||2000}}
{{Гулец||{{Сьцяг Беларусі}}|ПА|Аляксей Анцілеўскі||2002}}
{{Гулец||{{Сьцяг Беларусі}}|ПА|Аляксей Анцілеўскі||2002}}

Вэрсія ад 21:26, 3 верасьня 2019

Дынама Берасьце
Поўная назва Футбольны клюб «Дынама Берасьце»
Заснаваны 1960
Горад Берасьце, Беларусь
Стадыён АСК «Берасьцейскі»
Умяшчальнасьць: 10 060
Старшыня праўленьня Аляксандар Каляда[1]
Галоўны трэнэр Марцэл Лічка
Чэмпіянат Найвышэйшая ліга
 · 2018 6 месца
Афіцыйны сайт

«Дынама» — беларускі футбольны клюб з гораду Берасьця, заснаваны ў 1960 годзе. З 1992 году ўдзельнічае ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі (2007, 2017, 2018), бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі 1992 году. Колеры клюбу: бела-блакітныя. Берасьцейцы разам зь менскім «Дынама», салігорскім «Шахцёрам» і гарадзенскі «Нёманам» зьяўляюцца адзінымі беларускімі клюбамі, якія ніколі не выляталі з найвышэйшай лігі й гулялі ў ёй ад самага першага сэзону.

Гісторыя

Берасьцейскі клюб быў заснаваны ў 1960 годзе, калі каманда «Спартак» была залічана ў першую зону клясы «Б» чэмпіянату СССР па футболе. Галоўным трэнэрам клюбу быў прызначаны мянчук Віталь Касенюк. Асноўны склад каманды быў укамплектаваны таксама прадстаўнікамі сталіцы. Першы матч чэмпіянату «Спартак» правёў у Бэндэры супраць мясцовага «Ністру», які скончыўся перамогай беларускіх гульцоў зь лікам 5:1. У 1973 годзе клюб зьмяніў назву спачатку на «Буг», а з 1976 году быў зноўку перайменаваны ў «Дынама», што было зьвязана зь перадачай клюбу на балянс менскага спартовага таварыства «Дынама».

У Берасьце прыехаў Эдуард Малафееў, аднак больш чым на час правядзеньня падтрыхтоўкі да новага сэзону ён не застаўся. У тым жа сэзоне каманда дамаглася свайго галоўнага выніку за гісторыю выступаў за савецкім часам, заняўшы ў табліцы другі радок. Аднак у 1980-х гадох клюб быў сканцэнтраваны, галоўным чынам, на падрыхтоўцы гульцоў для менскага «Дынама». Сярод выбітных футбалістаў таго пэрыяду варта адзначыць Сяргея Гоманава, Георгія Кандрацьева, Валера Вялічку, Юрыя Антановіча, Юрыя Малеева.

З 1991 году берасьцейскі клюб стала выступае ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Самым значным дасягненьнем да сёньняшняга часу лічыцца трэцяе месца ў самым першым сэзоне айчыннага чэмпіянату. Недастатковае фінансаваньне ў наступныя гады не дало магчымасьць клюбу паказваць добрыя вынікі. З 2003 году клюб згодна з прэзыдэнцкім загадам, быў перададзены ва ўпраўленьне РУП «Берасьцеэнэрга». Амаль утрымаўшыся ад вылету ў сэзоне 2003 году, у клюбе пайшлі на зьмены, быў запрошаны малавядомы латвійскі спэцыяліст Віктар Несьцярэнка на пасаду галоўнага трэнэра, а асноўны вэктар разьвіцьця быў накіраваны на вяртаньне ў каманды берасьцейскіх выхаванцаў. Гэтак у маскоўскага «Спартака» быў арэндаваны Раман Васілюк. Аднак пачатак сэзону быў катастрафічным за першыя 7 тураў клюб зарабіў толькі 5 пунктаў, пасьля чаго Несьцярэнка быў звольнены, а на вольную пасаду быў запрошаны Ўладзімер Курнеў. Каманда загуляла лепей, аднак выніковае 8 месца не дазволіла Курневу працягнуць працу ў клюбе і новым галоўным трэнэрам стаў Міхаіл Мархель. З новым трэнэрам склад клюбу абнавіўся на 80%, пры гэтым у складзе берасьцейскіх выхаванцаў амаль не засталося, аднак гэта не дапамагло клюбу — ён зноўку скончыў чэмпіянат на 8 месцы. Сэзон 2006 году клюб зноўку пачаў з новым трэнэрам, на гэты раз свае сілы паспрабаваў Сяргей Бароўскі, зь якім было заключана пагадненьне паводле схемы 1+1. Асноўная стаўка была зроблена на моладзь, зь некаторымі вэтэранамі кантракты не былі падоўжаныя. Аднак сэзон выйшаў няўдалы, «Дынама» за ўвесь сэзон забіла толькі 17 мячоў, менш толькі ў «Белшыны», якая заняла апошні радок. Новы сэзон 2007 году пачаўся як і папярэднія — з адстаўкі галоўнага трэнэра. Новым трэнэрам стаў Уладзімер Геваркян, зь якім «Дынама» пачало вельмі пасьпяхова, у 1/4 фінала быў пераможаны салігорскі «Шахцёр», у паўфінальных баталіях берасьцейцы вырвалі перамогу зь лікам 2:1 ў Горадні, калі Дзьмітры Мазалеўскі адзначыўся галявым стрэлам на 92 хвіліне. Першы матч гэтых супернікаў скончыўся нічыёй 2:2, такім чынам «Дынама» выйшла ў фінал кубку, дзе яго чакаў барысаўскі БАТЭ. 27 траўня ў Менску ў драматычным матчы толькі ў сэрыі адзінаццацімэтрвых удараў берасьцейцы сталі ўладальнікамі Кубку Беларусі, незважаючы на тое, што свой першы стрэл у сэрыі берасьцейцы схібілі, аднак выдатна згуляў галкіпэр «дынамаўцаў» Юры Цыгалка. Чэмпіянат, аднак, склаўся няўдала, выніковае 12 месца ўсё ж такі дазволіла клюбу застацца ў эліце.

Пасьля таго як з 2012 году беларускае фізкультурна-спартовае таварыства «Дынама» вырашыла падняць кошт за выкарыстаньне назвы, было вырашына перайменаваць клюб у футбольны клюб «Берасьце»[2]. На гэты конт было праведзена галасаваньне сярод заўзятараў клюбу, якое аднак мела нараканьне на конт сумленнасьці падліку галасоў[3]. Аднак ужо ў канцы лістапада таго ж году Нацыянальны цэнтар інтэлектуальнай уласнасьці выдаў клюбу пасьведчаньне на таварны знак «Дынама»[4].

Гісторыя назваў

  • «Спартак» (1960—1972)
  • «Буг» (1973—1975)
  • «Дынама» (1976—2011)
  • «Берасьце» (2012)
  • «Дынама» (з 2013)

Дасягненьні

Склад

Актуальны на жнівень 2019 году[5]
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Камэруну Аб Габі Кікі 1995
3 Сьцяг Партугаліі Аб Дэніш Дуартэ 1994
5 Сьцяг Грэцыі Аб Ёргас Кацыкас 1990
7 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Арцём Быкаў 1992
8 Сьцяг Казахстану ПА Уладзіслаў Васільеў 1997
9 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Сяргей Крывец 1986
10 Сьцяг Украіны Нап Арцём Мілеўскі 1985
11 Сьцяг Ганы ПА Саліў Бабаво 1999
13 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Максім Вітус 1989
15 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Сяргей Кісьляк 1987
19 Сьцяг Украіны ПА Аляксандар Наёк 1992
20 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Ягор Багамольскі 2000
21 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Алег Вераціла 1988
22 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Аляксандар Паўлавец 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
25 Сьцяг Швэцыі Нап Магамэд Саід Адан 2000
27 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Кірыл Палхоўскі 2002
29 Сьцяг Украіны Нап Аляксей Хабленка 1994
30 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Аляксандар Гутар 1989
33 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Павал Няхайчык 1988
35 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Павал Паўлючэнка 1998
51 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Дзяніс Лапцеў 1991
62 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Міхаіл Гардзяйчук 1989
70 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Алег Нікіфарэнка 2001
72 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Максім Лотыш 2001
77 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Раман Юзапчук 1997
88 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Павал Савіцкі 1994
97 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Аляксей Іваноў 1997
99 Сьцяг Нігерыі ПА Чыдзі Асучукву 1993

Рэзэрвовы склад

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Ільля Мядзьведзеў 2001
Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Аляксандар Наўмовіч 2001
Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Дзяніс Філюта 1990
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Дзьмітры Болбат 2002
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Арцём Бычкоўскі 1999
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Дзьмітры Вячорка 2001
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Мікіта Іванюценка 2001
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Яраслаў Кавальчук 2002
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Юры Круш 1999
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Дзяніс Мілашэўскі 2001
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Данііл Пракапчук 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Вадзім Фядосік 2000
Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Аляксей Анцілеўскі 2002
Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Яўген Грыцук 2001
Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Максім Еўтух 2000
Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Уладзіслаў Саўчык 2000
Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Кірыл Чарняўскі 2000
Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Арцём Ярошык 2000
Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Дзьмітры Дуброў 2001
Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Дзьмітры Чыж 2002
Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Аляксандар Шасьцюк 2002

У арэндзе

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Арцём Дзенісенка («Рух», да канца сэзону 2019 году[6]) 1999
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Данііл Мірошнікаў («Энэргетык-БДУ», да канца сэзону 2019 году[7]) 2000
Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Максім Кавальчук («Энэргетык-БДУ», да канца сэзону 2019 году[8]) 2000
Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Павал Сядзько («Рух», да 21 ліпеня 2019 году[9]) 1998

Статыстыка

Чэмпіянат

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт
2012 Найвышэйшая 8 30 8 5 17 27–38 29
2013 Найвышэйшая 8 32 11 7 14 32–41 40
2014 Найвышэйшая 11 32 7 5 20 29–68 26
2015 Найвышэйшая 12 26 7 3 16 23–42 24
2016 Найвышэйшая 8 30 11 7 12 38–38 40
2017 Найвышэйшая 4 30 14 9 7 47–26 51
2018 Найвышэйшая 6 30 14 10 6 52–30 52

Кубак

Сэзон Раўнд Г В Н П РМ
2012—2013 1/4 3 2 0 1 12–3
2013—2014 1/8 2 1 0 1 4–3
2014—2015 1/2 6 3 2 1 7–4
2015—2016 1/8 4 2 0 2 6–7
2016—2017 Уладальнікі 7 3 3 1 9–5
2017—2018 Уладальнікі 7 7 0 0 19–6
2018—2019 1/8 2 0 2 0 2–2

Удзел у эўракубках

Сэзон Кубак Раўнд Клюб Дома У гасьцях
2017—2018 Ліга Эўропы 2 к/р Сьцяг Аўстрыі Райндорф Альтах 0:3 1:1
2018—2019 Ліга Эўропы 2 к/р Сьцяг Грэцыі Атромітас Атэны 4:3 1:1
3 к/р Сьцяг Кіпру Апалён Лімасол 1:0 0:4

Галоўныя трэнэры

Крыніцы

  1. ^ В брестском «Динамо» сменился председатель правления и председатель клуба (рас.)
  2. ^ В новом сезоне брестское «Динамо» будет называться ФК «Брест» (рас.) «Прессбол», 4 студзеня 2012
  3. ^ Имени своего ради. goals.by
  4. ^ Наше имя одно — Динамо! Афіцыйны сайт «Берасьця»
  5. ^ «Прессбол» №25 (4246), 29 сакавіка 2019
  6. ^ «Рух» арендовал у земляков из «Динамо» вратаря Денисенко (рас.)
  7. ^ «Энергетик-БГУ» арендовал у брестского "Динамо" защитника (рас.)
  8. ^ Максим Ковальчук продолжит карьеру в «Энергетике-БГУ» (рас.)
  9. ^ Седько арендован «Рухом» (рас.)
  10. ^ Брестское «Динамо» официально подтвердило отстранение Алексея Шпилевского (рас.)
  11. ^ Марцел Личка официально стал главным тренером брестского «Динамо» (рас.)
  12. ^ 30-летний Алексей Шпилевский возглавит брестское «Динамо» (рас.)
  13. ^ Брестское «Динамо» расторгло контракт с Радославом Латалом (рас.)
  14. ^ Радослав Латал официально возглавил брестское «Динамо» (рас.)
  15. ^ Владимир Журавель возглавил брестское «Динамо» (рас.)
  16. ^ Сергей Ковальчук назначен главным тренером брестского «Динамо» (рас.)

Вонкавыя спасылкі