Юры Цыгалка
| Юры Цыгалка | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 27 траўня 1983 (42 гады) | |
| Рост | 185 см | |
| Вага | 75 кг | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2000—2001 | Дынама-Юні[d] | 16 (0) |
| 2001—2005 | Дынама Менск | 61 (0) |
| 2005 | Усход | 8 (0) |
| 2006—2007 | Дынама Берасьце | 27 (0) |
| 2008—2009 | Пандурый | 0 (0) |
| 2009 | Усход | 10 (0) |
| 2010—2013 | Шахцёр Салігорск | 100 (0) |
| Зборныя | ||
| 2001 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
| 2002—2004 | Беларусь (да 21) | 5 (0) |
| 2003 | Беларусь | 3 (0) |
Ю́ры Цыга́лка (нарадзіўся 27 траўня 1983 году, Менск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, брамнік. Уваходзіць у Клюб беларускіх брамнікаў, якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[1]. Завяршыў кар’еру ў пачатку 2014 году.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2000 годзе пачаў кар’еру футбаліста ў складзе менскага «Дынама-Юні». Пазьней выступаў у асноўнай камандзе, а таксама ў казаскім «Усходзе», затым перайшоў у склад берасьцейскага «Дынама». З 2008 году па 2009 год абараняў колеры румынскага клюбу «Пандурый», у 2009 годзе зноў вярнуўся ва «Ўсход», і ўжо ў 2010 годзе перайшоў у «Шахцёр» з Салігорску. У пачатку 2014 году пакінуў «Шахцёр»[2], пасьля чаго абвесьціў пра завяршэньне кар’еры[3].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З 2002 па 2004 гады быў гульцом моладзевай зборнай Беларусі, зь якой выступіў на моладзевым чэмпіянаце Эўропы ў Нямеччыне. Таксама, у 2003 годзе дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай за якую правёў 3 матчы.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Чэмпіён Беларусі: 2004
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2003, 2007
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2001, 2010, 2011, 2013
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2003
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Юрыя ёсьць брат-блізьнюк, Максім Цыгалка, які скончыў кар’еру з-за траўмы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце «Шахцёру» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на сайце transfermarkt.de (анг.)
- Нарадзіліся 27 траўня
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Футбалісты клюбу «Дынама-Юні» Менск
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Ўсход» Аскемэн
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Пандурый» Тыргу-Жыў
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Салігорск
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты