Перайсьці да зьместу

Кірыл Палхоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кірыл Палхоўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 студзеня 2002(2002-01-09)[1] (22 гады)
Рост 183 см[1]
Вага 77 кг[1]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Хваля
Нумар 17
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019—2020 Дынама Берасьце 2 (0)
2020 Маларыта[d] 21 (5)
2022 Маларыта[d] 3 (5)
2022—4 Хваля 71 (9)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 лістапада 2024.

Кірыл Палхоўскі (нарадзіўся 9 студзеня 2002 году) — беларускі футбаліст, нападнік пінскай «Хвалі».

Выхаванец пінскай СДЮШАР-3. Юнаком абараняў колеры салігорскага «Шахцёру». У сакавіку 2018 году далучыўся да акадэміі берасьцейскага «Дынама». З пачатку 2019 году пачаў выступаць за клюбны дубль, але неўзабаве пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 29 чэрвеня 2019 году ў матчы супраць «Іслачы» (5:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.

Сэзон 2020 году пачынаў у дублі дынамаўцаў, а ў красавіку далучыўся да маларыцкага клюбу «Дынама-Берасьце-1960» з Другой лігі. Пакінуў каманду ў канцы 2020 году праз службы ў войску. У пачатку 2022 году зноў далучыўся да клюбу, які на гэты час ужо зьмяніў назву на «Маларыта». Гуляў за каманду да чэрвеня 2022 году, калі яна зьнялася з Другой лігі.

У ліпені 2022 году стаў гульцом пінскай «Хвалі»[2], дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. У сьнежні 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам да сканчэньня 2024 году[3].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]