Аляксей Іваноў
| Аляксей Іваноў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 19 лютага 1997[1] (29 гадоў) | |
| Рост | 182 см[2] | |
| Вага | 79 кг[3] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Дынама Менск | |
| Нумар | 12 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2014—2016 | Менск | 2 (0) |
| 2016 | → Дынама Берасьце | 15 (0) |
| 2017—2019 | Дынама Берасьце | 10 (1) |
| 2018 | → Дняпро Магілёў | 26 (1) |
| 2019—2020 | Менск | 16 (0) |
| 2021 | Гомель | 23 (2) |
| 2022 | Тарпэда-БелАЗ | 13 (0) |
| 2023—2025 | Славія Мазыр | 84 (11) |
| 2026— | Дынама Менск | |
| Зборныя | ||
| 2016—2018 | Беларусь (да 21) | 14 (0) |
Аляксей Іваноў (нар. 19 лютага 1997 году) — беларускі футбаліст, абаронца менскага «Дынама».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец футбольнага клюбу «Менск», з 2014 году пачаў выступаць за клюбны дубль і хутка замацаваўся ў ягоным складзе. 8 лістапада 2014 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў асноўнай камандзе «Менску», выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць магілёўскага «Дняпра» (2:0). У сэзоне 2015 году працягваў гуляць за дубль, таксама выйшаў на замену ў адным матчы Найвышэйшай лігі. У ліпені 2016 году на правах арэнды далучыўся да берасьцейскага «Дынама»[4], дзе замацаваўся ў асноўным складзе на пазыцыі левага абаронцы. У студзені 2017 году быў выкуплены берасьцейскім клюбам[5]. У першай палове сэзона 2017 году зьяўляўся на полі нерэгулярна, а потым увогуле страціў месца ў асноўным складзе і пачаў выступаць за дубль.
У пачатку 2018 году прайшоў два турэцкія зборы з «Дынама», пасьля чаго ў лютым 2018 году далучыўся да сталічнага «Промня», які неўзабаве дамовіўся аб арэндзе абаронцы на сэзон 2018 году[6]. У «Промні» замацаваўся ў пачатковым складзе. У сьнежні 2018 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў Берасьце[7]. У першай палове 2019 году выступаў за дубль дынамаўцаў, за асноўную каманду згуляў толькі ў адным матчы Кубка Беларусі. У жніўні 2019 году скасаваў кантракт зь берасьцейскім клюбам і неўзабаве ў якасьці свабоднага агента вярнуўся ў «Менск»[8]. У 2019 годзе звычайна гуляў у першай адзінаццытцы менчукоў, а ў сэзоне 2020 году часьцей заставаўся на лаўцы запасных.
У студзені 2021 году падпісаў кантракт з «Гомлем»[9], дзе хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2022 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[10]. Пачынаў сэзон 2022 году ў пачатковым складзе каманды, а зь лета часьцей заставаўся на лаве запасных. У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракту пакінуў жодзінскі клюб[11]. У студзені 2023 году стаў гульцом мазырскай «Славіі»[12], з трэнэрам якой Іванам Біёнчыкам працаваў раней у «Промні» і «Гомлі». У студзені 2024 году падоўжыў кантракт з клюбам[13], застаючыся адным з асноўных абаронцаў каманды. Асабліва ўдалым для абаронцы быў сэзон 2025 году, у якім футбаліст ня толькі стаў уладальнікам бронзавага мэдаля, але таксама правёў сем галоў у Найвышэйшай лізе, стаўшы самым выніковым абаронцам чэмпіянату[14]. Пагатоў, Іваноў быў улучаны ў сымбалічную зборную А айчыннага першынства. 8 студзеня 2026 году прыяднаўся да складу сталічнага «Дынама»[15], куды празь некаторы час таксама далучыўся ягоны былы аднаклюбнік з мазырскай каманды Ўладзіслаў Полаз.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Увосень 2015 года ў складзе зборнай Беларусі (да 19 гадоў) браў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы, дзе адзначыўся голам у браму зборнай Сан-Марына. 11 лістапада 2016 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году) ў таварыскім матчы супраць зборнай Украіны, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў на пазыцыі левага абаронцы. Выступаў складзе моладзевай зборнай да канца 2018 году, пры гэтым у апошні свой год быў асноўным абаронцам каманды.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Дынама» Берасьце:
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2017
«Славія»:
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2025
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2025
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Менск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 1 | 0 |
| Дынама Берасьце | 2016 | Найвышэйшая ліга | 15 | 0 |
| 2017 | Найвышэйшая ліга | 10 | 1 | |
| Прамень | 2018 | Найвышэйшая ліга | 26 | 1 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Aleksey Ivanov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- 1 2 https://fcslavia.by/ru/player/ivanov-0
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/aleksei_ivanov/
- ↑ Торрес, Букаткин, Фамейе, Гаврилович и еще пять игроков подписали контракты с брестским "Динамо" (рас.)
- ↑ Алексей Иванов подписал контракт с брестским "Динамо" (рас.)
- ↑ Алексей Иванов стал игроком "Луча" (рас.)
- ↑ Алексей Иванов вернулся из аренды в Луче (рас.) Афіцыйны сайт брэсцкага «Дынама» Архіўная копія ад 2019-03-29 г.
- ↑ Алексей Иванов перешел из брестского "Динамо" в "Минск" (рас.)
- ↑ Защитник Алексей Иванов перешел в "Гомель" (рас.)
- ↑ Алексей Иванов перешел из "Гомеля" в "Торпедо"-БелАЗ (рас.)
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" расстался с Ивановым (рас.)
- ↑ Алексей Иванов заключил контракт со "Славией" (рас.)
- ↑ Защитник продлил контракт со "Славией" (рас.)
- ↑ Минское "Динамо" представило Алексея Иванова (рас.). Football.by (2026-01-08). Праверана 2026-01-23 г.
- ↑ Аляксей Іваноў — футбаліст «бела-сініх» (бел.). Афіцыйны сайт ФК Дынама Менск (2026-01-08). Праверана 2026-01-23 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце «Менску» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 19 лютага
- Нарадзіліся ў 1997 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Менск»
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў (2019)
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Славія» Мазыр
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты