Юры Пац: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) д кірылічная «с» |
Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) |
||
Радок 39: | Радок 39: | ||
== Крыніцы == |
== Крыніцы == |
||
{{ |
{{Крыніцы}} |
||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
Вэрсія ад 00:02, 17 красавіка 2014
Герб «Газдава» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | невядома |
Памёр | 1505 |
Род | Пацы |
Бацькі | Пац Доўкшавіч |
Жонка | Фядора з Рагатынскіх |
Дзеці | Мікалай |
Юры Пац (Пацавіч; ? — 1505) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (1480—1492), ваявода кіеўскі (1486—1492), намесьнік наваградзкі (1492—1496) і полацкі (1496—1501).
Валодаў маёнткамі ў Лідзкім і Берасьцейскім паветах[1]. Трымаў Мерацкае (1505) і Ковенскае (1481) староствы.
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Паца Доўкшавіча, праўдападобнага пачынальніка роду.
Ажаніўся зь Фядорай Рагатынскай (у каталіцтве Соф’я), удавой князя кобрынскага, меў зь ёй адзінага сына Мікалая. Фядора потым выйшла за Мікалая Радзівіла «Старога»[2].
Крыніцы
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Пацы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 422.
- ^ Pacowie Праверана 4 ліпеня 2012 г.
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0