Перайсьці да зьместу

Сан-Францыска

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сан-Францыска
анг. San Francisco
Сан-Францыска
Сьцяг Сан-Францыска
Першыя згадкі: 1833
Краіна: ЗША
Штат: Каліфорнія
Акруга: Сан-Францыска
Мэр: Лёндан Бiд
Плошча: 600,7 км²
Вышыня: 16 м н. у. м.
Насельніцтва (2010)
колькасьць: 805 235 чал.
шчыльнасьць: 1340,49 чал./км²
Часавы пас: UTC-8
летні час: UTC-7
Тэлефонны код: 415
Паштовы індэкс: 94110, 94103, 94133, 94107, 94109, 94108, 94105, 94116
Геаграфічныя каардынаты: 37°46′30″ пн. ш. 122°25′10″ з. д. / 37.775° пн. ш. 122.41944° з. д. / 37.775; -122.41944Каардынаты: 37°46′30″ пн. ш. 122°25′10″ з. д. / 37.775° пн. ш. 122.41944° з. д. / 37.775; -122.41944
Сан-Францыска на мапе Каліфорніі
Сан-Францыска
Сан-Францыска
Сан-Францыска
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.sfgov.org

Сан-Францы́ска (па-ангельску: San Francisco, мянушка: Туманны горад) — горад і акруга ў ЗША, у штаце Каліфорнія. Насельніцтва складае 776,7 тысяч чалавек, гэта чацьверты па колькасьці насельніцтва горад Каліфорніі. Сан-Францыска разьмешчаны на паўночным ускрайку аднайменнага паўвострава і зьяўляецца цэнтральнай часткай так званай вобласьці заліва Сан-Францыска (па-ангельску: San Franscisco Bay Area), насельніцтва якой складае каля 7 мільёнаў чалавек.

У 1776 годзе першымі эўрапейцамі якія пасяліліся ў Сан-Францыска сталі гішпанцы, якія назвалі горад у гонар Сьвятога Францыска. З пачаткам «Залатой ліхаманкі» ў 1848 годзе горад пачаў імкліва расьці. У 1906 годзе моцны землятрус і пажары, якія выбухнулі за ім, разбурылі 80% гораду. Пазьней Сан-Францыска быў перабудаваны. На сёньняшні дзень Сан-Францыска — адзін з самых прыгожых гарадоў Амэрыкі.

Сан-Францыска мае шэраг прыродных асаблівасьцей, якія надаюць гораду незабыўны калярыт. Горад разьмешчаны паміж аднайменным залівам і Ціхім акіянам. Смуга, прынесеная акіянам — часты госьць і адметная рыса гораду. Горад разьмешчаны на ўзгорках і славіцца на ўвесь сьвет невымоўным спалучэньнем гістарычнай і сучаснай архітэктуры. Да ліку славутасьцей гораду належаць мост «Залатая брама», абток Алькатрас і сыстэма кабэльных трамваяў.

Кітайскі квартал

Першымі насельнікамі паўвострава Сан-Францыска былі індзейцы племя Ахлоні (у перакладзе з індзейскага «заходні народ»), якія засялялі гэтую мясцовасьць з 8 тысячагодзьдзя да нашай эры і да пачатку 19 стагодзьдзя. Першыя эўрапейцы прыбылі ў заліў Сан-Францыска 2 лістапада 1769 году ў складзе гішпанскай экспэдыцыі Гаспара дэ Партола. Дэ Партола шукаў магчымасьць пашырыць уладаньні гішпанскай кароны ў Амэрыцы і супрацьстаяць пашырэньню расейскіх калёніяў. Праз 6 гадоў гішпанцы заснавалі на паўвостраве місію і пабудавалі ваенны форт. Расейская калёнія разьмяшчалася непадалёк у Форце Рос. У 1830 Уільям Рычардсан стварыў першы плян гораду і пабудаваў першы капітальны эўрапейскі дом.

Пасьля абвяшчэньня Мэксыкай у 1821 годзе незалежнасьці ад Гішпаніі Сан-Францыска, як і ўся Каліфорнія, адыйшоў ва ўладаньні Мэксыкі. ЗША захапілі горад 30 студзеня 1847 падчас Мэксыканска-Амэрыканскай вайны. У той час, нягледзячы на сваё стратэгічнае месцазнаходжаньне, Сан-Францыска заставаўся маленькім мястэчкам. Праз два гады з пачаткам «Залатой ліхаманкі» да сьнежня 1849 насельніцтва гораду вырасла з 1 тысячы чалавек да 25 тысяч.

Вялікая колькасьць працаўнікоў з Кітаю прывяла да стварэньня вялікага Кітайскага квартала. Да сёньняшняга дня кітайцы застаюцца адной з самых вялікіх этнічных груп гораду.

У 1906 годзе землятрус і наступныя пажары разбурылі 80% гораду. Больш за 3 тысячы чалавек загінулі, многія засталіся без прытулку.

Мост «Залатая брама»

У 1936 годзе адчыніўся мост паміж Сан-Францыска і Оклэндам, а ў 1937 — мост «Залатая брама», які перакінуўся праз аднайменны праліў. З адчыненьнем двух новых камунікацыйных шляхоў стала магчымым трапіць ў горад з поўначы і ўсходу, і насельніцтва вырасла яшчэ больш, асабліва падчас Другой сусьветнай вайны — унікальнае месцазнаходжаньне гораду зрабіла яго важнай ваенна-марской базай.

У красавіку 1945 года ў Сан-Францыска быў падпісаны Статут Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў.

У другой палове 20 стагодзьдзя ў горад пацягнуліся прадстаўнікі новай амэрыканскай культуры: мастакі, пісьменьнікі, рок-музыкі і гіпі. Сан-Францыска стаў таксама цэнтрам руху за вызваленьне гэяў, у цяперашні час у горадзе ў адсоткавым дачыненьні пражывае больш геяў і лесьбіянак, чым у любым іншым буйным горадзе ЗША.

У 1989 годзе буйны землятрус выклікаў значныя разбурэньні і ахвяры ў горадзе.

У 80-х гадах 20 стагодзьдзя ў Сан-Францыска была пабудаваная вялікая колькасьць хмарачосаў і высокіх жылых дамоў. Падчас разьвіцьця Інтэрнэту ў горад пацягнуліся інтэрнэт-бізнэсмэны, праграмісты і іншыя працаўнікі гэтай галіны, што падвысіла кошты на жыльлё. Абвал кампутарнай галіны ў 2001 годзе моцна паўплываў на працазабясьпячэньне і эканамічны стан гораду. Да сёньняшняга дня блізкасьць да Крамянёвай даліны і вялікая колькасьць «кампутарных» кампаніяў робяць высокія тэхналёгіі асноўнай галіной прамысловасьці гораду.

Апошнія гады колькасьць бесхацінцаў было адной з самых балючых праблем гораду. Колькасьць бесхацінцаў на душу насельніцтва ў Сан-Францыска перавышае аналягічны паказчык любога іншага гораду ЗША.

Геаграфія і клімат

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікая частка Сан-Францыска разьмяшчаецца на паўночным ускрайку аднайменнага паўвострава. Некалькі астравоў заліва Сан-Францыска (Алькатрас, Востраў Скарбаў і вялікая частка абтока Рэд Рок) таксама належаць гораду. Гораду таксама належаць незаселеныя Фаралонавы астравы, разьмешчаныя ў Ціхім акіяне за 43 кілямэтрыы ад берагу.

Агульная плошча гораду — 600,7 км², зь якіх 120,9 км² складае суша і 479,7 км² — вада. Агульная плошча вады складае 79,86% агульнай плошчы гораду. Часта гавораць, што Сан-Францыска — квадрат з бакамі ў 7 міль (~11 кілямэтраў).

Сан-Францыска знакаміты сваімі ўзгоракамі. Узгоркам у горадзе завецца ўзвышэньне больш за 30 мэтраў. У рысе гораду знаходзяцца 42 узгоркі. Самы высокі ўзгорак — гара Дэвідсан, яго вышыня — 282 мэтры. На вяршыні ўзгорка ў 1934 годзе пабудаваны крыж вышынёй 31,4 мэтра.

Пасьля землятрусу 1906 году

Сан-Францыска знаходзіцца паблізу двух тэктанічных разломаў, якія зьяўляюцца чыньнікам частых землятрусаў. Акрамя ўжо згаданага землятрусу 1906 году, моцныя землятрусы здараліся ў Сан-Францыска ў 1851, 1858, 1865, 1868, 1957, 1989 гадох.

Пагроза паўтору моцнага землятрусу высоўвае высокія стандарты да трываласьці новых будынкаў і прымушае перабудоўваць ранейшыя будынкі і масты.

Сан-Францыска акружаны вадою з трох бакоў. Халодныя плыні ў Ціхім акіяне аказваюць моцны ўплыў на клімат гораду. Улетку на горад спускаецца смуга, а ўзімку часта ідзе дождж. Сярэдняя тэмпэратура лета — 15—24°C, сярэдняя тэмпэратура зімы — 10—15 °C, вельмі рэдка яна апускаецца ніжэй за нуль. Дождж улетку — рэдкая зьява, але зімы часта дажджлівыя. Сьнегапады вельмі рэдкія. Ціхі акіян у блізіні горада асабліва халодны — яго тэмпэратура ўзімку каля 10 °C, улетку — 12 °C. Спалучэньне халоднага акіяна і высокай тэмпэратуры асноўнай часткі Каліфорніі прыводзіць да ўнікальнага фэномену Сан-Францысканскай смугі, якая ўлетку можа ахінаць горад (асабліва яго заходнюю частку) цэлымі днямі.

Тэмпэратура ў горадзе ўлетку — 18-20°С, аднак, варта ад’ехаць у глыб Каліфорніі хоць бы на некалькі дзясяткаў кілямэтраў, тэмпэратура пачынае дасягаць 35-40°С. Смуга бывае пераважна ўлетку, рэдка зьяўляецца позьняй вясной і раньняй восеньню, што робіць гэтыя сэзоны больш падобнымі на лета. Узімку часам днём паветра награецца да тых жа 18 °C, але звычайная тэмпэратура — 11-14°С.

Для параўнаньня: самы цёплы месяцверасень (смуга рэдкая) — 17,2 °C, хоць геаграфічная шырыня гораду паўднёвей Баку на ўзроўні Ашхабада. Аднак сярэднесутачныя тэмпэратуры вышэй 16°С трымаюцца з пачатку траўня да канца кастрычніка.

Клімату Сан-Францыска прысьвечана мноства твораў і дыскусій. Адны завуць клімат «ідэальным», іншыя, насупраць, «найгоршым у сьвеце».

Месяц Ападкі, ммСр. тэмп. °С
Студзень 118 9.2
Люты 82 10.1
Сакавік 67 11.3
Красавік 39 12.3
Травень 8 16.0
Чэрвень 3 16.2
Ліпень 1 16.7
Жнівень 1 17.2
Верасень 5 17.2
Кастрычнік 27 16.0
Лістапад 58 11.8
Сьнежань 90 9.6
Разам 500 13.6


Грамадзкі транспарт

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гістарычны кабэльны трамвай
Аэрапорт Сан-Францыска ўначы

Сыстэма грамадзкага транспарту Сан-Францыска — самая разьвітая сыстэма на заходнім узьбярэжжы ЗША. Каля 35% насельніцтва гораду штодня карыстаюцца грамадзкім транспартам. Транспартная сыстэма гораду ўключае ў сябе аўтобусы, тралейбусы, наземныя і падземныя хуткасныя трамваі (усё гэта — так званая сыстэма MUNI), а таксама знакамітыя гістарычныя кабэльныя трамваі. У горадзе функцыянуе свайго роду мэтрапалітэн (BART), які злучае горад з блізкімі гарадамі і прыгарадамі. Сыстэма прыгарадных цягнікоў злучае Сан-Францыска з Сан-Хасэ. Некалькі паромаў таксама злучаюць горад з прыгарадамі.

Міжнародны аэрапорт Сан-Францыска разьмешчаны ў 13 кілямэтрах на поўдзень ад гораду. Жыхары і госьці гораду таксама могуць карыстацца Міжнародным аэрапортам Оклэнду (32 кілямэтры ад гораду) і Міжнародным аэрапортам Сан-Хасэ (70 км ад гораду).

Порт Сан-Францыска быў раней самым вялікім і загружаным портам на заходнім узьбярэжжы ЗША. Цяпер гэтае званьне належыць портам Лос-Анджэлесу і Лонг-Біч. Вялікая частка камэрцыйнага суднаходства перамясцілася ў порт Оклэнду на ўсходнім беразе заліва.

Нявыкарыстаныя для асноўнага суднаходства пірсы ў цяперашні час выкарыстоўваюцца ў асноўным для офісных будынкаў, крам і музэяў.

Рэлігія ў акрузе Сан-Францыска

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кампутарныя гульні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Сан-Францыска выдатна адлюстроўваецца ў гульні Vette. Гульня прызначаная для кампутараў 286/386.
  • Сан-Францыска ўскосна паказаны ў гульні GTA: San Andreas

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сан-Францыскасховішча мультымэдыйных матэрыялаў