Оўклэнд
| Оўклэнд | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | ЗША | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Штат | Каліфорнія | ||||
| Акруга | Аламіда | ||||
| Дата заснаваньня | 4 траўня 1852[1] | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Мэр | Шэн Тао[d][2] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 202,024 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 13 м | ||||
| Каардынаты | 37°48′16″ пн. ш. 122°16′15″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 510 | ||||
| Паштовыя індэксы | 94601–94615, 94617–94624, 94649, 94659–94662, 94666[4] | ||||
| Сайт | www.oaklandnet.com | ||||
| Оўклэнд на мапе ЗША ± Оўклэнд | |||||
О́ўклэнд (па-ангельску: Oakland — «зямля дубоў») — найбуйнейшы партовы горад заходняга ўзьбярэжжа ў штаце Каліфорнія, ЗША. Оўклэнд зьяўляецца трэцім з найбуйнейшых гарадоў акругі Сан-Францыска, восьмы найбольшы горад у Каліфорніі і 45-ы найбольшы ў Злучаных Штатах. У 2020 годзе колькасьць насельніцтва складала 440 646 чалавек[5].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1772 годзе тэрыторыя, якая пазьней стала Оўклэндам, была калянізаваная, як і ўся Каліфорнія, гішпанскімі пасяленцамі ад імя караля Гішпаніі. У пачатку XIX стагодзьдзя гішпанская карона надала тэрыторыю Ўсходняга ўзьбярэжжа затокі Люісу Марыі Пэральту. Па абвяшчэньні незалежнасьці Мэксыкі ад Гішпаніі гэтыя надзелы былі зацьверджаныя новым мэксыканскім урадам[6]. Па сьмерці Пэральты ў 1842 годзе ён падзяліў сваю зямлю паміж чатырма сынамі. Большая частка сучаснага Оўклэнду апынулася ў руках двух з сыноў[7]. Частка надзелу, дзе сёньня стаіць места, была занятая вялікім дубовым лесам. Менавіта ён урэшце даў назву гораду[8].

У 1851 годзе тры мужчыны, як то Горас Карпэнт’ер, Эдсан Адамз і Эндру Мун, пачалі разьвіваць тэрыторыю, дзе сёньня месьціцца цэнтар места[9]. У той час у паселішчы налічвалася ўсяго 75—100 жыхароў, былі два гатэлі, прыстань, два склады і толькі сьцежкі для быдла. Два гады пазьней, 25 сакавіка 1854 году, Оўклэнд быў інкарпараваны як горад. Карпэнт’ер быў абраны першым мэрам, але праз скандалы быў вымушаны сысьці з пасаду менш чым праз год[10]. Яшчэ ў 1853 годзе ў мястэчку была заснаваная падрыхтоўчая акадэмія, якая хутка ператварылася ў Каліфарнійскі каледж, а яшчэ пазьней у 1869 годзе ён быў пераўтвораны на Каліфарнійскі ўнівэрсытэт, які ў 1870-х гадах пераехаў у Бэрклі[11]. Горад і навакольлі хутка расьлі разам з разьвіцьцём чыгункі, і ў канцы 1860-х і 1870-х гадоў Оўклэнд стаў буйным чыгуначным вузлом. У другой палове XIX стагодзьдзя ў месьце былі пабудаваныя некалькі лініяў конак і кабэльных трамваяў. Першы электрычны трамвай пайшоў з Оўклэнду ў Бэрклі ў 1891 годзе.
Горад пашыраўся ў 1920-я гады, калі ягонае насельніцтва расло за кошт фабрычных рабочых. Прыблізна 13 тысяч дамоў былі пабудаваныя за тры гады паміж 1921 і 1924 гадамі[12], а найбольш шпарка дамі ўзводзіліся ў пэрыяд ад 1907 да 1920 году[13]. Многія буйныя офісныя будынкі ў цэнтры гораду, шматкватэрныя дамы і прыватнае жыльлё, якія дагэтуль стаяць у Оўклэндзе, былі пабудаваныя менавіта ў 1920-я, адлюстроўваючы архітэктурныя стылі таго часу. У час Другой сусьветнай вайны рэгіён затокі стаў месцам разьмяшчэньня многіх вайсковых вытворчасьцяў. Moore Dry Dock Company у Оўклэндзе пашырыла свае магчымасьці ў караблебудаваньні, стварыўшы больш за 100 караблёў. З вартасьцю ў 100 мільёнаў даляраў у 1943 годзе кансэрвавая індустрыя места стала другой паводле значнасьці паводле ўнёску ў вайсковыя патрэбы пасьля караблебудаваньня. У 1960 годзе карпарацыя Kaiser Corporation адкрыла сваю новую штаб-кватэру, якая разьмесьцілася ў найвышэйшым хмарачосе ў Оўклэндзе. Гэтая вежа ўважалася за найвышэйшую на захад ад Чыкага на той час[14]. У паваенны час узмацнілася разбудова прадмесьцяў, куды пачалі пераязджаць заможныя жыхары.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ California Cities by Incorporation Date. California Association of Local Agency Formation Commissions. Праверана March 27, 2013 г.
- ↑ https://www.oaklandca.gov/officials/sheng-thao
- ↑ перапіс насельніцтва ЗША 2020 году / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША
- ↑ ZIP Code(tm) Lookup. United States Postal Service. Праверана November 7, 2014 г.
- ↑ QuickFacts: Oakland city, California. United States Census Bureau.
- ↑ Oakland-california.co.tv. Oakland-california.co.tv. Архіўная копія ад 04.2011 г.
- ↑ A Brief History of Oakland, California. Oaklandcaliforniarealestate.biz. Архіўная копія ад 03.2012 г.
- ↑ Oakland's Early History, Edson F. Adams, 1932. Freepages.genealogy.rootsweb.ancestry.com.
- ↑ History of the Port of Oakland: 1850–1934. waterfrontaction.org. Архіўная копія ад 06.2023 г.
- ↑ 1857 US Coast Survey & A D Bache Rare Antique Map Oakland Brooklyn & San Antonio Creek California. Classical Images. Архіўная копія ад 05.2024 г.
- ↑ Marsden, George M. The Soul of the American University: From Protestant Establishment to Established Nonbelief. — New York: Oxford University Press. — С. 134–40. — ISBN 9780195106503
- ↑ East Oakland Community Information Book 2001. Alameda County Health Services Agency. Архіўная копія ад 09.2008 г.
- ↑ Prentice, Helaine Kaplan. «Rehab Right». Ten-Speed Press. — ISBN 0-89815-172-4.
- ↑ Adamson, Jeremy Elwell; Maloof, Sam The furniture of Sam Maloof. — W. W. Norton & Company, 2001. — ISBN 978-0-393-73080-7