Крыштыяну Раналду
Крыштыяну Раналду | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 лютага 1985[1][2][3][…] (39 гадоў) | |
Рост | 185 см[4] | |
Вага | 85 кг[4] | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца, нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Аль-Наср | |
Нумар | 7 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2003 2003—2009 2009—2018 2018—2021 2021—2022 2023— |
Спортынг Манчэстэр Юнайтэд Рэал Мадрыд Ювэнтус Манчэстэр Юнайтэд Аль-Наср |
25 (3) 196 (84) 292 (311) 98 (81) 40 (19) 51 (52) |
Зборныя | ||
2003— | Партугалія | 214 (132) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Крыштыя́ну Рана́лду душ Са́нтуш Авэ́йру (па-партугальску: Cristiano Ronaldo dos Santos Aveiro; нар. 5 лютага 1985 году ў Фуншале, Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік саудаўскага клюбу «Аль-Наср» і нацыянальнай зборнай Партугаліі, капітанам якой ёсьць. Футбаліст стаў самым дарагім у сьвеце на той час, калі адбыўся ягоны пераход з «Манчэстэр Юнайтэд» у «Рэал». Гэты трансфэр абышоўся мадрыдзкаму клюбу больш за 83 млн фунтаў стэрлінгаў. Лічыцца адным з найлепшых футбалістаў сучаснасьці[5][6][7].
Раналду быў прызнаны найлепшым маладым гульцом чэмпіянату Эўропы 2004 году. Крыштыяну ёсьць чэмпіёнам ангельскай Прэм’ер-лігі сэзонаў 2006—2007, 2007—2008 і 2008—2009 гадоў. Некалькі разоў станавіўся найлепшым гульцом ангельскай лігі. У сэзоне 2006—2007 гадоў дайшоў з «Манчэстэр Юнайтэд» да паўфіналу Лігі чэмпіёнаў, а ў наступным сэзоне выйграў у фінале ў лёнданскага «Чэлсі». У 2008 годзе быў прызнаны найлепшым футбалістам году ў клюбным эўрапейскім футболе паводле вэрсіі УЭФА і найлепшым гульцом Лігі чэмпіёнаў, атрымаўшы «Залаты мяч» як найлепшы футбаліст Эўропы й узнагароду «Гулец году ФІФА» як найлепшы футбаліст сьвету. Чэмпіён Эўропы 2016 году.
Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыштыяну нарадзіўся ў сям’і Марыі Далорыш душ Сантуш Авэйру й Жузэ Дыніша Авэйру, ён быў чацьвертым дзіцём у сям’і пасьля старэйшага брата Угу (нар. 1975), і дзьвюх сясьцёр, Элмы (нар. 1974) і Ліліяны Каці (нар. 1976). Ліліян Каця — сьпявачка, якая выступае ў Партугаліі пад сцэнічным імем «Ronalda». Другое імя, дадзенае Крыштыяну пры нараджэньні, Раналду, для Партугаліі досыць рэдкае. Бацькі назвалі хлопчыка ў гонар Роналда Рэйгана, бо бацька Крыштыяну быў прыхільнікам былога амэрыканскага прэзыдэнта.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачатак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У дзяцінстве любімай камандай Раналду была «Бэнфіка». У васьмігадовым узросьце ён гуляў за аматарскую каманду «Андарынья», у якой працаваў ягоны бацька. У 1995 годзе Крыштыяну падпісаў кантракт зь мясцовым клубам «Насьёнал». Пасьля пераможнай кампаніі ў «Насьёнале» Раналду адправіўся на трохдзённы прагляд у «Спортынг», па выніках якога заключыў кантракт зь лісабонскім клюбам[8][9].
«Спортынг»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1997 годзе Раналду перайшоў у моладзевую акадэмію «Спортынгу». Ён стаў адзіным футбалістам у гісторыі клюбу, які згуляў за ўсе склады «Спортынгу» — да 16, да 17, да 18 гадоў, рэзэрвовую й асноўную каманды — на працягу аднаго сэзону[10]. Ён дэбютаваў за дарослы склад «Спортынгу» 15 жніўня 2001 году ў таварыскім матчы супраць лісабонскага «Атлетыка», выйшаўшы на замену ў другім тайме й адзначыўшыся забітым мячом[11]. У гэты ж час ён згуляў за зборную Партугаліі на моладзевым чэмпіянаце Эўропы для футбалістаў да 17 гадоў.
«Манчэстэр Юнайтэд»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раналду стаў першым партугальскім гульцом у гісторыі «Манчэстэр Юнайтэд», заключыўшы кантракт з клюбам пасьля заканчэньня сэзону 2002—2003 гадоў. Сума трансфэру склала 12,24 млн фунтаў[12]. Раналду папрасіў для сябе нумар «28» (свой нумар у «Спортынгу»), бо не хацеў дадатковага ціску, зьвязанага з нумарам «7», які раней належаў такім легендарным гульцам «Юнайтэд», як то Джордж Бэст, Браян Робсан, Эрык Кантана й Дэйвід Бэкгэм.
Раналду дэбютаваў за «Юнайтэд» у хатнім матчы з клюбам «Болтан Ўандэрэрз» на стадыёне «Олд Трафард» 16 жніўня 2003 году, выйшаўшы на замену. Сустрэча завяршылася перамогай гаспадароў зь лікам 4:0. Першы гол за «чырвоных д’яблаў» партугалец забіў 1 лістапада 2003 году ў матчы з «Портсмутам», які скончыўся зь лікам 3:0.
У лістападзе й сьнежні 2006 году Раналду атрымаў званьне гульца месяца Прэм’ер-лігі, стаўшы трэцім у гісторыі гэтага турніру футбалістам, якому атрымалася ўзяць дзьве ўзнагароды запар, пасьля Дэніса Бэргкампа ў 1997 годзе й Робі Фаўлера ў 1996 годзе[13][14]. 5 траўня 2007 году Раналду забіў свой 50-ы гол за «Юнайтэд» у дэрбі з «Манчэстэр Сіці», пасьля якога клюб заваяваў тытул чэмпіёнаў Прэм’ер-лігі сэзону 2006—2007 гадоў. Нягледзячы на чуткі, што зьявіліся ў сакавіку 2007 году, пра тое, што «Рэал Мадрыд» гатовы заплаціць за Раналду 80 млн эўра (54 млн фунтаў)[15], 13 красавіка партугалец падпісаў 5-гадовы кантракт з клюбам, які прадугледжваў таксама павелічэньне зарплаты да 120 тысячаў фунтаў у тыдзень, што зрабіла яго самым высокааплатным футбалістам у гісторыі «Манчэстэр Юнайтэд»[16][17].
«Рэал Мадрыд»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Летам 2009 году Раналду перайшоў у стан «Рэал Мадрыду». У ходзе перамоваў Флярантына Пэрэс і Дэйвід Гіл сышліся на суме ў 93,4 млн эўра, што адпавядала на той момент каля 80 млн фунтаў стэрлінгаў. Партугальскі паўабаронца стаў самым дарагім гульцом у гісторыі сусьветнага футбола, пабіўшы рэкорд Зыдана, які перайшоў з турынскага «Ювэнтуса» ў мадрыдзкі «Рэал» у 2001 годзе за прыкладна 76 млн эўра.
Першы гол за «Рэал» Раналду забіў у таварыскім матчы з эквадорскім «ЛДУ», адзначыўшыся з пэнальці. Першы гол у афіцыйным матчы за «Рэал Мадрыд» Раналду забіў 29 жніўня 2009 году ў сустрэчы з «Дэпартыва», адзначыўшыся на 35-й хвіліне з пэнальці, той матч скончыўся зь лікам 3:2 на карысьць «Рэалу». Другі гол ён забіў 12 верасьня ў матчы з «Эспанёлам» (3:0) у дададзены арбітрам час.
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыштыяну Раналду ўпершыню на міжнароднай арэне заявіў пра сябе на хатнім для партугальцаў Эўра-2004. На гэтым чэмпіянаце Крыштыяну некалькі разоў выступаў у якасьці аўтараў галоў і галявых перадачаў, выйшаўшы разам з камандаў у фінал, але атрымаўшы паразу ў ім ад грэкаў. У адборачным цыкле да чэмпіянату сьвету 2006 году найбольш яскрава Крыштыяну згуляў у матчы супраць зборнай Расеі, забіўшы 2 галы. У тым цыкле Крыстыяну агулам забіў 7 мячоў, але ў фінальнай частцы партугальцы дайшлі толькі да паўфіналу й у выніку занялі чацьвертае месца.
На Эўра-2008 на партугальцаў ускладалі вялікія надзеі, бо Крыштыяну правёў фантастычны сэзон за «Манчэстэр Юнайтэд», пры гэтым ён забіў 8 галоў у адборачным турніры. Ён правёў выдатны матч супраць каманды Чэхіі, забіўшы гол і аддаўшы галявы пас на Рыкарду Куарэжму. У чвэрцьфінале, нягледзячы на ўсе намаганьні Раналду, партугальцы саступілі немцам зь лікам 2:3. На чэмпіянаце сьвету 2010 году Крыштыяну таксама быў адным зь лідэраў зборнай, якая выйшла ў наступны раўнд без прапушчаных мячоў. Аднак ужо ў 1/8 фіналу партугальская каманды атрымала паразу ад чэмпіёнаў таго спаборніцтва зборнай Гішпаніі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пэрсанальныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уладальнік «Залатога мяча» ФІФА: 2013, 2014
- Уладальнік Залатога мяча: 2008, 2016, 2017
- «Гулец году ФІФА»: 2008
- Найлепшы футбаліст сьвету паводле вэрсіі FIFAPro: 2008
- Найлепшы клюбны футбаліст паводле вэрсіі УЭФА: 2008
- Найлепшы футбаліст Эўропы (Onze d’Or): 2008
Клюбныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2007, 2008, 2009
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2004
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2006, 2009
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2007
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2008
- Пераможца клюбнага чэмпіяната сьвету: 2008
«Рэал» Мадрыд:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2012, 2017
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2011, 2014
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2012, 2017
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2014, 2016, 2017, 2018
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2014, 2017
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2014, 2016, 2017
«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі: 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Італіі: 2021
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2018, 2020
Міжнародныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Партугалія:
- Чэмпіён Эўропы: 2016
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Эўропы: 2004
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Cristiano Ronaldo // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Cristiano Ronaldo // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б в Cristiano Ronaldo // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б в г https://www.fpf.pt/Jogadores/Cristiano-Ronaldo
- ^ Ronaldo best in world, says Terry (анг.). BBC Sport (16 красавіка 2007).
- ^ He’s got the world at his feet (анг.). The Guardian (8 чэрвеня 2008).
- ^ Роналду поможет «Реалу» побороться за титулы - Кака (рас.). РИА Новости (12 чэрвеня 2009).
- ^ Profile of Ronaldo (анг.). About.com. Архіўная копія ад 12 мая 2011 г.
- ^ Stewart Coggin (14 лютага 2019) Cristiano Ronaldo Biography (анг.). LiveAbout.
- ^ Clash of the titans (анг.). ManchesterEveningNews.com (18 красавіка 2010).
- ^ Пратакол сустрэчы"Спортынг" — «Атлетыка» (парт.) Архіўная копія ад 14 студзеня 2014 г.
- ^ Cristiano Ronaldo (анг.). Sky Sports. Архіўная копія ад 8 студзеня 2007 г.
- ^ Ronaldo lands back-to-back accolades (анг.). Inthenews.com. Архіўная копія
- ^ Ronaldo wins monthly award again (анг.). BBC Sport (11 студзеня 2007).
- ^ Sid Lowe (12 красавіка 2007) Real ready to offer £54m to secure Ronaldo (анг.). The Guardian.
- ^ Oliver Kay (14 красавіка 2007) Ferguson lets rip at Madrid after Ronaldo signs £31m deal (анг.). The Times.
- ^ Ronaldo signs new deal at Man Utd (анг.). BBC Sport (13 красавіка 2007).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (анг.)
- Профіль на афіцыйным сайце «Рэал Мадрыд» (анг.) (гішп.)
- Профіль на афіцыйным сайце «Манчэстэр Юнайтэд» (анг.)
- Нарадзіліся 5 лютага
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Партугаліі
- Партугальскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Партугаліі
- Футбалісты клюбу «Спортынг» Лісабон
- Футбалісты клюбу «Манчэстэр Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу «Рэал» Мадрыд
- Футбалісты клюбу «Ювэнтус» Турын
- Футбалісты клюбу «Аль-Наср» Рыяд
- Уладальнікі «Залатога мяча»