Перайсьці да зьместу

Жуан Маўтыньню

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жуан Маўтыньню
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 верасьня 1986(1986-09-08)[1][2] (39 гадоў)
Рост 171 см
Вага 61 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Брага
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2004 Спортынг Б Лісабон[d] 30 (1)
2004—2010 Спортынг Лісабон 163 (21)
2010—2013 Порту 83 (4)
2013—2018 Манака 158 (9)
2018—2023 Ўулвэргэмптан 175 (5)
2023—4 Брага 52 (2)
Зборныя
2003 Партугалія (да 17)[d] 15 (0)
2004 Партугалія (да 19)[d] 4 (1)
2005—2007 Партугалія (да 21)[d] 17 (2)
2005—2022 Партугалія 146 (7)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
25 траўня 2025.

Жуан Філіпэ Ірыя Сантуш Маўтыньню (па-партугальску: João Filipe Iria Santos Moutinho; нар. 8 верасьня 1986 году, Партыман, Партугалія) — партугальскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Брага» і нацыянальнай зборнай Партугаліі. Чэмпіён Эўропы 2016 году.

Да 13 гадоў Жуан выступаў у клюбе свайго роднага гораду «Партыманэнсі», затым зьмяніў каманду на лісабонскі «Спортынг».

Ва ўзросьце 17 гадоў ён выклікаўся ў асноўную каманду для ўдзелу ў перадсэзонных гульнях і паказваў у іх нядрэнную гульню. Аднак пасьля пачатку сэзона ён зноўку вярнуўся ў моладзевую каманду й дапамог ёй атрымаць чэмпіёнскі тытул. У пачатку 2005 году ён дэбютаваў за асноўную каманду ў матчы Кубка Партугаліі. Ён хутка ўпісаўся ў гульню, быў вельмі рухомым на полі, раздаваў добрыя перадачы й не баяўся браць на сябе ініцыятыву.

У наступным сэзоне Маўтыньню трывала замацаваўся ў асноўным складзе й стаў адзіным паўабаронцам чэмпіянату Партугаліі, які адгуляў усе матчы турніру без заменаў. Ягоная добрая гульня дапамагла клюбу заняць другое месца.

У сэзоне 2006—2007 гадоў пасьля сыходу з клюбу Рыкарду Са Пінту, Жуан быў абраны віцэ-капітанам на той момант яму было ўсяго толькі 19 гадоў. У наступным сэзоне Маўтыньню стаў капітанам пасьля сыходу з клюбу Куштодыю й Рыкарду Пэрэйра.

5 ліпеня 2010 году Маўтыньню перайшоў у клюб «Порту», падпісаўшы кантракт да лета 2015 году[3].

24 траўня 2013 году, было абвешчана, што Маўтыньню далучыцца да табару францускага клюбу «Манака» разам з таварышчам па камандзе Хамэсам Радрыгесам. Агульная сума за двух гульцоў склала як мяркуецца каля 70 млн эўра, зь іх 25 млн — за Маўтыньню[4].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У зборнай Партугаліі Маўтыньню дэбютаваў ва ўзросьце 18 гадоў 17 жніўня 2005 году ў гульні супраць зборнай Эгіпту.

«Спортынг»:

«Порту»:

«Манака»:

«Брага»:

Партугалія:

  • Чэмпіён Эўропы: 2016

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]