Перайсьці да зьместу

Угу Віяна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Угу Віяна
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 студзеня 1983(1983-01-15)[1][2][3] (43 гады)
Рост 178 см
Вага 74 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2002 Спортынг Лісабон 26 (1)
2002—2005 Ньюкасл Юнайтэд 39 (2)
2004—2005 Спортынг Лісабон 32 (6)
2005—2010 Валенсія 44 (2)
2007—2008 Асасуна 9 (1)
2009—2010 Брага 28 (4)
2010—2013 Брага 79 (12)
2013—2015 Шабаб Аль-Аглі[d] 27 (3)
2015—2016 Аль-Васл[d] 37 (2)
Зборныя
2001—2004 Партугалія (да 21)[d] 22 (3)
2001—2012 Партугалія 29 (1)

У́гу Міге́л Фэрэ́йра Го́міш Вія́на (па-партугальску: Hugo Miguel Ferreira Gomes Viana; нар. 15 студзеня 1983 году, Барсэлуш, Партугалія) — партугальскі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Партугаліі. Вядомы за гульні ў складзе «Бэнфікі», «Брагі» й «Спортынгу». Добра вядомы сваімі здольнасьцямі да выкананьня стандартаў і пасоў. Пачаўшы сваю спартовую кар’еру Угу ў дзевятнаццаць гадоў накіраваўся за мяжу, спачатку ў Ангельшчыну, а потым у Гішпанію, перш чым спыніцца на партугальскім клюбе «Брага».

Угу Віяна пачаў сваю кар’еру ў клюбе «Спортынг» (Лісабон). Пасьля таго, як ён атрымаў тытул найлепшага маладога футбаліста году ў Эўропе ў 2002 годзе, ён быў набыты ангельскім клюбам «Ньюкасл Юнайтэд» за 12 млн эўра[4], за які адгуляў два сэзоны, але гэтак і ня стаў лідэрам каманды, а затым і зусім перастаў трапляць у склад, пасьля чаго вярнуўся на правах арэнды ў «Спортынг»[5], а затым быў арандаваны «Валенсіяй», які вырашыў выкупіць трансфэр Віяны за 2,250 млн эўра[6]. У сэзоне 2006—2007 гадоў Угу прыйшлося вытрымліваць канкурэнцыю за месца ў складзе ад Рубэна Барахі й Давіда Альбэльды, якую ён прайграў і быў арандаваны клюбам «Асасуна»[7], але там ён атрымаў сур’ёзную траўму, якая не дазволіла яму трэніравацца на працягу чатырох месяцаў, а пасьля Віяну прыйшлося вытрымаць працяглы пэрыяд аднаўленьня. У сэзоне 2008—2009 гадоў Віяна на поле ў чэмпіянаце не выходзіў, абмежаваўшыся трыма матчамі на Кубак УЭФА й Кубак Гішпаніі.

31 ліпеня 2009 году Віяна быў аддадзены ў арэнду клюбу «Брага» на адзін сэзон, тым самым вярнуўшыся ў Партугалію праз тры гады пасьля выступленьняў за лісабонскі клюб[8][9].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У зборнай Партугаліі Віяна дэбютаваў 14 лістапада 2001 году ў матчы супраць зборнай Анголы, якая скончылася перамогай партугальцаў зь лікам 5:1.

«Спортынг»:

«Брага»:

«Аль-Ахлі»:

  1. Hugo Viana // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. HUGO VIANA miguel ferreira // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. Hugo Miguel Ferreira Viana // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. Newcastle close in on Viana. uefa.com
  5. Hugo Viana heads home. uefa.com
  6. It’s off Hugo as Viana joins Valencia. nufc.premiumtv.co.uk
  7. Угу Виана перешёл в «Осасуну» на правах аренды. championat.ru
  8. Hugo Viana é reforço por uma temporada. Афіцыйны сайт ФК «Спортынг» Брага
  9. «Hugo Viana's Portugal recall reignites debate of purists v realists». The Guardian.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]