Перайсьці да зьместу

Угу Алмэйда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Угу Алмэйда
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 23 траўня 1984(1984-05-23)[1][2][3] (40 гадоў)
Рост 191 см
Вага 90 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2007
2003
2004
2005
2006—2007
2007—2011
2011—2014
2014—2015
2015
2015—2016
2016
2016—2017
2017—2018
2018—2020
Порту
Уніян Лейрыя (арэнда)
Уніян Лейрыя (арэнда)
Баавішта (арэнда)
Вэрдэр (арэнда)
Вэрдэр
Бэшыкташ
Чэзэна
Кубань
Анжы
Гановэр-96
АЕК
Хайдук
Акадэміка
33 (4)
13 (3)
14 (2)
14 (3)
28 (5)
89 (36)
88 (37)
10 (0)
10 (2)
12 (2)
7 (1)
22 (5)
14 (3)
32 (11)
Зборныя
2004—2015 Партугалія 57 (19)

У́гу Міге́л Пэрэ́йра ды Алмэ́йда (па-партугальску: Hugo Miguel Pereira de Almeida; нарадзіўся 23 траўня 1984 году, Фігейра-да-Фош, Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік. Мае на сваім рахунку выступы ў кашулі нацыянальнай зборнай Партугаліі. Пасьля няўдалай спробы зацьвердзіцца ў складзе «Порту», пэўны час правёў у арэндах у розных клюбах, аднак зрабіў сабе імя выступаючы Нямеччыне за «Вэрдэр», дзе ён гуляў на працягу чатырох сэзонаў.

Прафэсійная кар’ера Угу пачалася ў клюбе «Порту». Свой дэбютны ў партугальскім чэмпіянаце матч за «Порту» Алмэйда правёў 21 верасьня 2003 году ў гульні супраць «Бэнфікі», аднак Угу правёў на полі толькі каля 3 хвілінаў. Нягледзячы на ​​няздольнасьць замацавацца ў асноўным складзе «Порту», ​​малады нападнік працягваў гуляць у клюбах «Уніян Лейрыя» й «Баавішта» на правах арэнды.

Алмэйда вярнуўся ў «Порту» ў сэзоне 2005—2006 гадоў, тады ён стаў важнай часткай каманды, якая перамагла ў тым жа годзе ў нацыянальным чэмпіянаце. У Лізе чэмпіёнаў УЭФА таго сэзону Угу больш за ўсё запомніўся сваім голам-прыгажуном са штрафнога з 35 мэтраў у браму мілянскага «Інтэру» на Сан-Сыра[4], тым ня менш прайграным партугальцамі зь лікам 1:2.

З прыходам у жніўні 2007 году форвардаў Эдгара й Эрнэста Фар’яса ў «Порту» ўзрасла канкурэнцыя ў нападзе, з прычыны чаго Угу вырашыў пакінуць партугальскі клюб і падпісаў кантракт з брэмэнскім «Вэрдэрам»[5], зь якім правёў папярэдні сэзон на правах арэнды. Нямецкаму клюбу тады патрабаваўся нападнік, бо лідэр нападаў Міраслаў Клёзэ перайшоў у «Баварыю», дзякуючы гэтаму шанцы Алмэйды зайграць у «Вэрдэры» былі вельмі добрымі.

24 сьнежня 2010 году Угу перайшоў у турэцкі «Бэшыкташ», падпісаўшы кантракт на 3,5 году[6]. Сума трансфэру склала 2 млн эўра[7][8].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алмэйда гуляў на ўсіх узроўнях партугальскай зборнай, ад зборнай ад 15 гадоў да асноўнай.

Свой поўны дэбют ён зрабіў 18 лютага 2004 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ангельшчыны, які скончыўся зь лікам 1:1. Алмэйда быў прызваны ў зборную на адборачныя матчы да чэмпіянату Эўропы 2008 году. У матчы супраць зборнай Азэрбайджану ён забіў свой ​​першы гол за зборную.

«Порту»:

«Вэрдэр»:

«Бэшыкташ»:

  1. ^ а б в Hugo Almeida // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в HUGO ALMEIDA miguel pereira // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Hugo Miguel Pereira de Almeida // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Гол-красавец Уго Алмейды. metacafe.com
  5. ^ Алмейда перешел в «Вердер». sportbox.ru
  6. ^ Уго Алмейда подписал контракт с «Бешикташем». championat.ru
  7. ^ «Бешикташ» заплатил «Вердеру» за Алмейду € 2 млн. championat.ru
  8. ^ Hugo Almeida Beşiktaş’ta. Beşiktaş JK

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Угу Алмэйдасховішча мультымэдыйных матэрыялаў