Куштодыю Каштру
| Куштодыю Каштру | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 24 траўня 1983[1][2][3] (43 гады) | |
| Рост | 180 см | |
| Вага | 75 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2001—2003 | Спортынг Б Лісабон[d] | 48 (5) |
| 2002—2007 | Спортынг Лісабон | 95 (4) |
| 2007—2008 | Дынама Масква | 9 (0) |
| 2009—2010 | Віторыя Гімарайнш | 27 (0) |
| 2010—2015 | Брага | 87 (8) |
| 2015—2017 | Акхісар Бэледыеспор | 76 (4) |
| Зборныя | ||
| 1999—2000 | Партугалія (да 17)[d] | 3 (1) |
| 2001—2002 | Партугалія (да 19)[d] | 17 (2) |
| 2002—2003 | Партугалія (да 20)[d] | 11 (4) |
| 2003 | Партугалія (да 20)[d] | 10 (4) |
| 2003—2006 | Партугалія (да 21)[d] | 13 (0) |
| 2012—2013 | Партугалія | 10 (0) |
| Трэнэрскія клюбы | ||
| 2020 | Брага | |
| 2025— | Алвэрка[d] | |
Кушто́дыю Міге́л Ды́яш ды Ка́штру (па-партугальску: Custódio Miguel Dias de Castro; нар. 24 траўня 1983 году, Гімарайнш, Партугалія) — былы партугальскі футбаліст, паўабаронца. Мае на сваім рахунку матчы за нацыянальную зборную Партугаліі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Спортынг»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У пачатку кар’еры пяць гадоў выступаў за лісабонскі «Спортынг», значны час зьяўляўся гульцом асноўнага складу й дамогся вызначаных турнірных посьпехаў. У сэзоне 2006—2007 гадоў быў прызначаны капітанам каманды, але неўзабаве страціў месца ў складзе.
«Дынама»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зь ліпеня 2007 па снежань 2008 году быў гульцом маскоўскага клюбу «Дынама». У сэзоне 2007 году правёў 9 матчаў за асноўны склад «Дынама». У пачатку сэзону 2008 году быў пераведзены ў дубль «Дынама», дзе затым правёў 7 гульняў. Летам 2008 году маскоўскі клюб спрабаваў працаўладкаваць Куштодыю на ягонай радзіме, але няўдала. У сьнежні 2008 году «Дынама» скасавала кантракт зь ім[4].
«Віторыя»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Куштодыю вярнуўся ў Партугалію ў студзені 2009 году, зноўку далучыўшыся да клюбу «Віторыя» (Гімарайнш), за які гуляў у дзянінстве.
«Брага»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]31 жніўня 2010 году, пасьля двух сэзонаў пераехаў у клюб «Брага». У свой першы год з «Брагай», Куштодыю змагаўся за месца ў асноўным складзе з бразыльцамі Леандра Салінам і Вандыньню, але выходзіў толькі ў амаль 25 афіцыйных гульняў. 5 лютага 2011 году ён забіў гол з блізкай адлегласьці, давёўшы лік да перамогі зь лікам ў 2:1 у матчы супраць «Марытыму»[5], што дапамагло камандзе скончыць сэзон на чацьвертым месцы ў лізе.
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Куштодыю быў уключаны ў сьпіс 23 гульцоў зборнай Партугаліі на чэмпіянат Эўропы 2012 году[6]. Дэбютны матч правёў 2 чэрвеня 2012 году ў таварыскай гульні супраць зборнай Турэччыны (1:3) у Лісабоне.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Спортынг»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2002
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2002, 2007
«Брага»:
- Уладальнік Кубка партугальскай лігі: 2013
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Custódio // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ CUSTODIO miguel dias de castro // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Custodio Miguel Dias de Castro // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Бело-голубые расстались с Куштодиу. sport-express.ru
- ↑ «Artur heroics secures Braga win in Madeira». PortuGOAL.
- ↑ «Nélson Oliveira, Miguel Lopes e Custódio na lista para o Euro-2012». A Bola
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце «Дынама»
- Профіль на сайце foradejogo.net