Перайсьці да зьместу

Руй Патрысію

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Руй Патрысію
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 лютага 1988(1988-02-15) (37 гадоў)
Рост 189 см
Вага 86 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2018 Спортынг Лісабон 327 (0)
2018—2021 Ўулвэргэмптан 112 (0)
2021—2024 Рома 96 (0)
2024—2025 Аталянта 3 (0)
2025 Аль-Айн[d] 0 (0)
Зборныя
2003—2004 Партугалія (да 16)[d] 5 (0)
2004—2005 Партугалія (да 17)[d] 11 (0)
2006—2007 Партугалія (да 19)[d] 10 (0)
2007—2008 Партугалія (да 20)[d] 8 (0)
2007—2010 Партугалія (да 21)[d] 14 (0)
2009 Партугалія (да 23)[d] 1 (0)
2010—2024 Партугалія 108 (0)

Руй Пэ́дру душ Са́нтуш Патры́сію (па-партугальску: Rui Pedro dos Santos Patrício; нар. 15 лютага 1988 году, Маразіш, Партугалія) — партугальскі футбаліст, брамнік нацыянальнай зборнай Партугаліі. Чэмпіён Эўропы 2016 году.

У раньнім узросьце Патрысію гуляў на пазыцыі нападніка. Аднойчы ён быў заўважаны скаўтам лісабонскага «Спортынгу» й быў запрошаны ў моладзевую акадэмію. Дэбют у асноўнай камандзе адбыўся 19 лістапада 2006 году ў дзясятым туры чэмпіянату Партугаліі. На выезьдзе быў перайграны «Марытыму» зь лікам 0:1. За 15 хвілінаў да канца гульні Руй адбіў пэнальці. Гэта быў адзіны матч Патрысію ў гэтым сэзоне.

Перад пачаткам наступнага сэзону каманду пакінуў шматгадовы першы нумар брамнік Рыкарду Пэрэйра. Руй Патрысію перамог у канкурэнцыі за месца ў браме ў вэтэрана Тыягу Фэрэйра й сэрбскага галкіпэра каманды Ўладзімера Стойкавіча. 27 лістапада 2007 году Патрысію правёў свой ​​першы матч у Лізе чэмпіёнаў УЭФА. У госьцевым матчы пятага туру групавога этапу «Спортынг» саступіў «Манчэстэр Юнайтэд» зь лікам 2:1. У тым сэзоне «Спортынг» перамог у розыгрышу Кубка Партугаліі, а ў чэмпіянаце фінішаваў другім. Руй Патрысію правёў у гэтым сэзоне 28 матчаў, а ў студзені быў названы найлепшым маладым гульцом лігі.

У міжсэзоньне маладым брамнікам цікавіўся італьянскі клюб «Інтэрнацыянале»[1], але трансфэр не адбыўся. 16 жніўня 2008 году ў матчы за Супэркубак Партугаліі зь лікам 2:0 быў перайграны «Порту». Патрысію адбіў пэнальці ў выкананьні Люча Гансалеса.

29 студзеня 2007 году быў выкліканы Луісам Фэліпэ Скалары ў нацыянальную зборную Партугаліі на таварыскі матч супраць зборнай Італіі, але ўдзелу ў гульні не прыняў. Дэбютаваў за зборную 17 лістапада 2010 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Гішпаніі. Руй адыграў другі тайм, замяніўшы Эдуарду ў перапынку.

«Спортынг»:

«Рома»:

Партугалія:

  • Чэмпіён Эўропы: 2016

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]