Мігел Вэлозу
| Мігел Вэлозу | ||
![]() | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 11 траўня 1986[1][2] (39 гадоў) | |
| Рост | 180 см | |
| Вага | 79 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2005—2010 | Спортынг Лісабон | 98 (4) |
| 2005—2006 | → Алівайш і Маскавідзі[d] | 28 (7) |
| 2010—2012 | Джэноа | 49 (2) |
| 2012—2016 | Дынама Кіеў | 78 (6) |
| 2016—2019 | Джэноа | 66 (1) |
| 2019—2023 | Вэрона | 99 (5) |
| 2023—2024 | Піза | 27 (1) |
| Зборныя | ||
| 2001—2002 | Партугалія (да 16)[d] | 10 (0) |
| 2002—2003 | Партугалія (да 17)[d] | 25 (3) |
| 2004—2005 | Партугалія (да 19)[d] | 9 (2) |
| 2006 | Партугалія (да 20)[d] | 2 (1) |
| 2006—2008 | Партугалія (да 21)[d] | 18 (5) |
| 2007—2015 | Партугалія | 57 (3) |
Міге́л Луі́ш Пі́нту Вэло́зу (па-партугальску: Miguel Luís Pinto Veloso; нар. 11 траўня 1986 году, Каімбра, Партугалія) — колішні партугальскі футбаліст, цэнтральны апорны паўабаронца. Быў таксама гульцом нацыянальнай зборнай Партугаліі. Цяпер працуе асыстэнтам галоўнага трэнэра клюбу «Піза».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Спортынг»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вэлозу паспрабаваў пачаць сваю футбольную кар’еру ў «Бэнфіцы», дзе ягоны бацька Антоніё Вэлозу быў капітанам і гуляў на пазыцыі абаронцы на працягу многіх гадоў, але ня быў прыняты ў каманду з-за залішняй вагі. Пазьней ён быў прыняты ў склад галоўных супернікаў «Бэнфікі» — «Спортынг», дзе гуляў на працягу пяці гадоў, і ў сэзоне 2004—2005 гадоў яго ўзялі ў галоўную каманду. Сваю футбольную кар’еру Вялозу пачынаў на пазыцыі цэнтральнага абаронцы.
Для атрыманьня вопыту й навыкаў у 2005 годзе Мігел быў адпраўлены ў арэнду ў «Алівайш і Маскавідзі». У выніку добрай гульні, паказанай у клюбе другога дывізіёну, Вэлозу вярнуўся назад у «Спортынг». Дэбют Вэлозу за «Спортынг» адбыўся ў матчы Лізе чэмпіёнаў супраць «Інтэру». «Спортынг» перамог зь лікам 1:0, а Мігел быў прызнаны найлепшым гульцом матчу. Вэлозу стаў праходзіць у асноўны склад каманды, вытрымліваючы канкурэнцыю з больш дасьведчанымі гульцамі, як то Тонэл, Андэрсан Полга, Куштодыю, Марка Канэйра.
У студзені 2007 году Вэлозу падоўжыў кантракт са «Спортынгам» да 2013 году[3].
«Джэноа»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]30 ліпеня 2010 году Мігел перайшоў у італьянскі клюб «Джэноа»[4][5].
«Дынама»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]4 ліпеня 2012 году Мігел перайшоў у склад украінскага клюбу «Дынама», падпісаўшы з камандай чатырохгадовы кантракт[6].
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля добрага выступу Вэлозу на чэмпіянаце Эўропы сярод моладзевых камандаў у 2007 годзе, трэнэр зборнай Партугаліі Луіс Фэліпэ Скалары выклікаў Мігела ў асноўную каманду. Дэбют Вэлозу за зборную Партугаліі адбыўся 13 кастрычніка 2007 году ў матчы супраць зборнай Азэрбайджану.
Першы гол за нацыянальную каманду Мігел забіў 14 кастрычніка 2008 году ў адборачным турніры да чэмпіянату сьвету 2010 году супраць зборнай Мальты.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Спортынг»:
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2007, 2008
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2007, 2008
«Дынама»:
- Чэмпіён Украіны: 2015, 2016
- Уладальнік Кубка Ўкраіны: 2014, 2015
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Miguel Veloso // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ MIGUEL VELOSO luis pinto // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Біяграфія на сайце Sports.ru
- ↑ Мигел Велозу официально перешёл в «Дженоа». championat.ru
- ↑ Veloso ha firmato per il Grifone. genoacfc.it
- ↑ Мигел Велозу – игрок «Динамо»!. fcdynamo.kiev.ua
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Дженоа»
- Профіль на сайце sports.ru
