Мігел Лопіш
| Мігел Лопіш | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 19 сьнежня 1986[1][2][3] (39 гадоў) | |
| Рост | 182 см | |
| Вага | 72 кг | |
| Пазыцыя | задні абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Амора[d] | |
| Нумар | 13 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2005—2006 | Бэнфіка Б[d] | 24 (4) |
| 2006—2007 | Апэрарыю[d] | 21 (7) |
| 2007—2009 | Рыю Аві | 50 (2) |
| 2009—2013 | Порту | 14 (1) |
| 2010—2011 | → Рэал Бэтыс | 21 (0) |
| 2012 | → Брага | 10 (0) |
| 2013—2014 | → Алімпік Ліён | 19 (0) |
| 2013 | Спортынг Лісабон | 14 (0) |
| 2014—2015 | Спортынг Лісабон | 10 (0) |
| 2015—2016 | → Гранада | 26 (0) |
| 2016—2017 | → Акхісар Бэледыеспор | 31 (3) |
| 2017—2019 | Акхісар Бэледыеспор | 49 (1) |
| 2019—2021 | Кайсэрыспор | 40 (1) |
| 2022—2025 | Эштрэла | 60 (0) |
| 2025— | Амора[d] | 0 (0) |
| Зборныя | ||
| 2004 | Партугалія (да 19)[d] | 2 (0) |
| 2009 | Партугалія (да 21)[d] | 3 (0) |
| 2010 | Партугалія (да 23)[d] | 2 (0) |
| 2012 | Партугалія | 4 (0) |
У́гу Міге́л Алмэ́йда Ко́шта Ло́піш (па-партугальску: Hugo Miguel Almeida Costa Lopes; нар. 19 сьнежня 1986 году, Лісабон, Партугалія) — партугальскі футбаліст, абаронца клюбу «Амора». Былы гулец нацыянальнай зборнай Партугаліі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Лопіш пачынаў сваю прафэсійную кар’еру ў другой камандзе лісабонскай «Бэнфікі». У наступным сэзоне ён перайшоў у клюб ніжэйшай лігі «Апэрарыю».
Пасьля некалькіх нядрэнных матчаў Мігел у сэзоне 2007—2008 гадоў перайшоў у клюб «Рыю Аві». У першым сэзоне ў «Рыю» Лопіш быў гульцом стартавага складу й дапамог камандзе праз два гады вернуцца ў партугальскую Супэрлігу.
Дзякуючы стабільнай гульні «Рыю Аві», у тым ліку супраць «Бэнфікі» й «Порту», Лопішам зацікавіліся гранды партугальскага футбола. У студзені 2009 году Мігел падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Порту». У першым сэзоне за сіне-белых яму прыходзілася канкураваць за месца ў стартавым складзе з уругвайцам Хорхэ Фусыле, ён зьяўляўся на поле ня гэтак шмат, але ўсё ж яму ўдалося згуляць у 17 афіцыйных матчах, 13 зь якіх у старце.
У канцы жніўня 2010 году новы трэнэр каманды Андрэ Вілаш-Боаш палічыўшы, што яму не патрэбны Лопіш, адправіў яго ў гадавую арэнду ў гішпанскі «Бэтыс»[4]. 2 верасьня 2010 году ён прайшоў мэдычны агляд і далучыўся да каманды[5]. У 2012 годзе на правах арэнды выступае за «Брагу».
Лопіш вярнуўся ў «Порту» ў сэзоне 2012—2013 гадоў, аднак у студзені 2013 году Мігел перайшоў у склад лісабонскага «Спортынгу», а ў процілеглым кірунку, паводле пагадненьня, быў накіраваны Марат Ізмайлаў[6]. 7 ліпеня 2013 году Мігел на правах арэнды перайшоў у табар францускага клюбу «Ліён», які прадстаўляе Лігу 1[7].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Лопіш прыцягваўся ў моладзевую зборную Партугаліі. Ён быў уключаны ў заяўку на чэмпіянат Эўропы 2012 году[8]. 2 чэрвеня 2012 году Мігел дэбютаваў за нацыянальную зборную Партугаліі ў прайграным таварыскім матчы 3:1 супраць зборнай Турэччыны ў Лісабоне[9].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Порту»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2013
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2010
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2010, 2011, 2012
«Спортынг»:
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2015
«Акхісар Бэледыеспор»:
- Уладальнік Кубка Турэччыны: 2018
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Miguel Lopes // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ MIGUEL LOPES hugo almeida lopes // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Miguel Lopes // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Miguel Lopes es el nuevo fichaje. Афіцыйны сайт «Бэтыса»
- ↑ Miguel Lopes: «El Betis merece estar en Primera». El Desmarque
- ↑ Izmailov and Miguel Lopes switch clubs, but who stands to benefit from the deal?. PortuGOAL.
- ↑ Lyon take Miguel Lopes on loan from Sporting. UEFA.com
- ↑ Nélson Oliveira, Miguel Lopes e Custódio na lista para o Euro-2012. A Bola
- ↑ Portugal's woes continue with Turkey defeat. UEFA.com
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Статыстыка на сайце ForaDeJogo
- Нарадзіліся 19 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Лісабоне
- Футбалісты клюбу «Рыю Аві» Віла-ду-Кондзі
- Футбалісты клюбу «Порту»
- Футбалісты клюбу «Рэал Бэтыс» Сэвільля
- Футбалісты клюбу «Брага»
- Футбалісты клюбу «Алімпік» Ліён
- Футбалісты клюбу «Спортынг» Лісабон
- Футбалісты клюбу «Гранада»
- Футбалісты клюбу «Акхісар Бэледыеспор»
- Футбалісты клюбу «Кайсэрыспор» Кайсэры
- Футбалісты клюбу «Эштрэла» Амадора
- Футбалісты зборнай Партугаліі
- Партугальскія футбалісты