Перайсьці да зьместу

Рыкарду Кошта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рыкарду Кошта
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 траўня 1981(1981-05-16)[1][2][3] (44 гады)
Рост 183 см
Вага 80 кг
Пазыцыя скрайні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2003 Порту Б[d] 66 (12)
2001—2007 Порту 75 (3)
2007—2010 Вольфсбург 42 (6)
2010 Ліль 10 (0)
2010—2014 Валенсія 87 (7)
2014—2015 Аль-Сайлія[d] 15 (1)
2015—2016 ПАОК 26 (0)
2016 Гранада 14 (1)
2016—2017 Люцэрн 33 (1)
2017—2019 Тандэла 59 (3)
2019—2020 Баавішта 31 (1)
Зборныя
1999 Партугалія (да 17)[d] 8 (1)
2001—2002 Партугалія (да 20)[d] 13 (2)
2001—2004 Партугалія (да 21)[d] 23 (0)
2005—2014 Партугалія 22 (1)

Рыкарду Мігел Марэйра да Кошта (па-партугальску: Ricardo Miguel Moreira da Costa; нар. 16 траўня 1981 году, Віла-Нова-дзі-Гая, Партугалія) — былы партугальскі футбаліст, абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Партугаліі. На сёньня працуе ў структуры клюбу «Бэленэнсіш».

Першы матч за «Порту» згуляў супраць «Баавішты». Кар’ера ў «Порту» была станоўчай, Рыкарду перамог у Кубку УЭФА й Лізе чэмпіёнаў, і міжкантынэнтальным кубку.

Улетку 2007 году перайшоў з «Порту» ў «Вольфсбург» за 4 млн эўра. Першы раз на поле за «Вольфсбург» выйшаў 5 жніўня 2007 году ў таварыскім матчы супраць клюбу «Вюрцбургер». Той матч скончыўся зь лікам 4:0 на карысьць каманды Рыкарду. Сам Рыкарду правёў на полі толькі першы тайм.

У Бундэсьлізе дэбютаваў 11 лістапада 2007 году ў матчы супраць левэркузэнскага «Баеру», дзе «Вольфсбург» атрымаў паразу зь лікам 1:2. 29 студзеня 2010 году Кошта перайшоў у францускі «Ліль»[4].

17 траўня 2010 году было абвешчана аб пераходзе футбаліста, у якасьці вольнага агента, у гішпанскі клюб «Валенсія». Коста пакінуў «Валенсію» па ўзаемнай згодзе 21 ліпеня 2014 году, аднак ягоны кантракт мінаў толькі ў чэрвені 2015 году[5]. Праз тыдзень ён падпісаў кантракт з катарскім клюбам «Аль-Сайлія», аднак у клюбе не затрымаўся і ўжо напачатку 2015 году далучыўся да грэцкага клюбу ПАОК.

За нацыянальную зборную Партугаліі выступаў у 2005—2014 гадах.

«Порту»:

«Вольфсбург»:

  1. ^ а б в Ricardo Costa // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в RICARDO COSTA miguel moreira // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Ricardo Miguel Moreira da Costa // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Кошта перешёл из «Вольфсбурга» в «Лилль». championat.ru
  5. ^ Primera Division: Ricardo Costa leaves Valencia by mutual consent. Sky Sports

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]