Перайсьці да зьместу

Жуан Пэдру да Сылва Пэрэйра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жуан Пэдру да Сылва Пэрэйра
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 лютага 1984(1984-02-25)[1][2][3] (41 год)
Рост 172 см
Вага 64 кг
Пазыцыя скрайні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2005 Бэнфіка Б[d] 7 (0)
2003—2006 Бэнфіка 58 (4)
2006 Жыл Вісэнці 14 (0)
2006—2007 Жыл Вісэнці 25 (1)
2007—2009 Брага 67 (1)
2010—2012 Спортынг Лісабон 61 (3)
2012—2015 Валенсія 55 (0)
2015 Гановэр-96 5 (0)
2015—2016 Спортынг Лісабон 28 (0)
2017—2021 Трабзанспор 106 (3)
2021 Спортынг Лісабон 5 (0)
Зборныя
2000—2001 Партугалія (да 16)[d] 7 (0)
2002—2003 Партугалія (да 19)[d] 15 (1)
2004—2007 Партугалія (да 21)[d] 28 (1)
2010—2014 Партугалія 40 (0)
Трэнэрскія клюбы
2025—4 Аланьяспор

Жуа́н Пэ́дру да Сы́лва Пэрэ́йра (па-партугальску: João Pedro da Silva Pereira; нар. 25 лютага 1984 году, Лісабон, Партугалія) — былы партугальскі футбаліст, абаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Партугаліі. Вядомы дзякуючы выступам у складзе «Бэнфікі», «Брагі», «Спортынгу» й «Валенсіі».

Жуан зьяўляецца выхаванцам юнацкіх камандаў футбольных клюбаў «Дамунгуш Савію» й «Бэнфікі». У дарослым футболе дэбютаваў у 2003 годзе за асноўную каманду «Бэнфікі», у якой правёў тры сэзоны, прыняўшы ўдзел у 58 матчах чэмпіянату. У складзе «Бэнфікі» заваяваў тытул чэмпіёна Партугаліі. У 2006 годзе далучыўся на ўмовах арэнды да клюбу «Жыл Вісэнці», таго ж году гэты клюб выкупіў трансфэр гульца. Зрэшты ўжо ў 2007 годзе абаронца перайшоў у іншы партугальскі клюб, «Брагу», у складзе якога правёў наступныя два гады сваёй кар’еры. Большасьць часу, праведзенага ў складзе «Брагі», быў асноўным гульцом абароны каманды. У склад «Спортынгу» трапіў 22 сьнежня 2009 году за 3 млн эўра[4]. Пэрэйра рэгулярна зьяўляўся ў складзе клюбу й гуляў, у асноўным, на пазыцыі абаронцы ці паўабаронцы.

24 траўня 2012 году Пэрэйра падпісаў кантракт з «Валенсіяй» за 3,6 млн эўра[5]. Пагадненьне было складзена на тры гады з магчымасьцю падаўжэньня яго яшчэ на год.

Пэрэйра ўпершыню быў выкліканы ў склад зборнай Партугаліі ў кастрычніку 2010 году, пасьля прызначэньня на пост галоўнага трэнэра партугальцаў Паўлу Бэнту. Дэбютаваў у адборачным матчы да чэмпіянату Эўропы 2012 году супраць зборнай Даніі.

«Бэнфіка»:

«Спортынг»:

«Трабзанспор»:

  1. ^ а б в João Pereira // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в JOAO PEREIRA pedro da silva // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Joao Pedro Da Silva Pereira // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Official: Joao Pereira moves to Sporting. Portugal Football.
  5. ^ El Valencia confirma el fichaje de Joao Pereira. Marca

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]