Рауль Мэйрэліш
Рауль Мэйрэліш | ||
Raul Meireles | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 17 сакавіка 1983 (41 год) Порту, Партугалія | |
Рост | 180 см | |
Вага | 66 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Моладзевыя клюбы | ||
1999—2001 | Баавішта | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2001—2004 2001—2003 2004—2010 2010—2011 2011—2012 2012—2016 |
Баавішта →Авіш (арэнда) Порту Лівэрпул Чэлсі Фэнэрбахчэ |
29 (0) 42 (1) 138 (15) 35 (5) 31 (2) 76 (6) |
Зборныя | ||
2006—2014 | Партугалія | 73 (10) |
Рау́ль Жузэ́ Трыніда́д Мэйрэ́ліш (па-партугальску: Raul José Trindade Meireles; нарадзіўся 17 сакавіка 1983 году, Порту, Партугалія) — партугальскі футбаліст, паўабаронца. У 2006—2014 гадах выступаў за нацыянальную зборную Партугаліі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Баавішта»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рауль — выхаванец футбольнай акадэміі «Баавішты», але першыя гады прафэсійнай кар’еры ён адыграў за клюб «Авэш». У «Баавішту» ён вярнуўся летам 2003 году. За адзін сэзон ён згуляў 29 матчаў і не забіў ніводнага мяча.
«Порту»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У ліпені 2004 году Рауль падпісаў пяцігадовы кантракт з «Порту». У заяве Мэйрэліша пасьля пераходу гаварылася, што ён ні сэкунды не сумняваўся пасьля прапановы «Порту».
«Лівэрпул»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]28 жніўня 2010 году ў прэсе зьявілася інфармацыя аб тым, што «Лівэрпул» разглядае Мэйрэліша ў якасьці замены пераходзячаму ў «Барсэлёну» Хавіеру Маскерана[1]. У той жа дзень гэта было афіцыйна пацьверджана прадстаўнікамі мэрсысайдзкага клюбу — афіцыйны сайт «чырвоных» апублікаваў паведамленьне аб тым, што сума трансфэру гульца ўзгоднена з «Порту», а самому футбалісту засталося ў самы бліжэйшы час прайсьці мэдагляд, абмеркаваць умовы асабістага кантракту й паставіць пад ім подпіс[2][3]. Мэйрэліш сказаў, што трэнэр «Лівэрпула» Рой Годжсан прыклаў сур’ёзныя намаганьні, каб заручыцца ягоным подпісам, і паабяцаў паспрабаваць увасобіць у рэальнасьць мары й надзеі, якія ўскладаюць на яго заўзятары гэтай каманды[4]. 16 студзеня 2011 году Рауль забіў свой першы гол за «Лівэрпул» у 215-м мэрсісайдзкім дэрбі. Мэйрэліш вельмі хутка заваяваў любоў заўзятараў, і быў прызнаны лепшым гульцом лютага ў АПЛ па вэрсіях інтэрнэт-рэсурсу «ESPN» і выданьні «Match of the Day»[5].
«Чэлсі»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]31 жніўня 2011 году за паўгадзіны да закрыцьця трансфэрнага вакна афіцыйны сайт «Лівэрпула» апублікаваў паведамленьне аб тым, што Мэйрэліш падаў пісьмовы запыт на трансфэр[6]. Неўзабаве клюб афіцыйна пацьвердзіў тое, што «Лівэрпул» і «Чэлсі» ўзгаднілі суму трансфэру паўабаронцы ў лёнданскую каманду[7].
«Фэнэрбахчэ»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]3 верасьня 2012 году было пацьверджана, што «Чэлсі» дамовіўся аб продажы Мэйрэліша ў турэцкі клюб «Фэнэрбахчэ» за 8 мільёнаў эўра[8].
Зборная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У зборнай Партугаліі Рауль ужо мае званьне чэмпіёна Эўропы сярод юніёраў, заваяванае ў Ізраілі ў 2000 годзе. Летам 2004 году ён быў у складзе моладзевай зборнай на чэмпіянаце Эўропы ў Нямеччыне, дзе партугальцы занялі трэцяе месца. У 2008 годзе выступаў за зборную на чэмпіянаце Эўропы, які праходзіў у Аўстрыі й Швайцарыі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Порту:
- Чэмпіён Партугаліі (4): 2006, 2007, 2008, 2009
- Уладальнік Кубка Партугаліі (3): 2006, 2009, 2010
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі (3): 2006, 2009, 2010
Чэлсі:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2012
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «The Guardian: Раул Мейрелиш близок к переходу в „Ливерпуль“». LiverBird.ru
- ^ «Официально: Сумма трансфера Мейрелиша согласована». LiverBird.ru
- ^ «Официально: Раул Мейрелиш стал игроком „Ливерпуля“». LiverBird.ru
- ^ «Мейрелиш: Я здесь, потому что Рой так хотел». LiverBird.ru
- ^ Рауль Мейрелеш – центр поля, татуировки и любовь. footanal.ru
- ^ «Официально: Мейрелиш подал запрос на трансфер». Liverbird.ru
- ^ «Официально: Сумма трансфера Мейрелиша согласована». Liverbird.ru
- ^ «Raul Meireles leaves Chelsea for Fenerbahce in £8m deal». BBC
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рауль Мэйрэліш — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў