Рыкарду Куарэжма
Рыкарду Куарэжма | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 26 верасьня 1983[1][2][3][4] (37 гадоў) Лісабон, Партугалія | |
Рост | 175 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | ўінгер | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Касымпаша | |
Нумар | 17 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2001—2003 2003—2004 2004—2008 2008—2010 2009 2010—2013 2013—2014 2014—2015 2015—2019 2019— |
Спортынг Барсэлёна Порту Інтэрнацыянале → Чэлсі (арэнда) Бэшыкташ Аль-Аглі Порту Бэшыкташ Касымпаша |
59 (8) 22 (1) 114 (24) 24 (1) 4 (0) 46 (8) 10 (2) 42 (10) 108 (13) 23 (4) |
Зборныя | ||
2003— | Партугалія | 80 (10) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Рыка́рду Андра́дзі Куарэ́жма Бэрна́рду (па-партугальску: Ricardo Andrade Quaresma Bernardo; нарадзіўся 26 верасьня 1983 году, Лісабон, Партугалія) — партугальскі футбаліст, які гуляе на пазыцыі паўабаронцы ў турэцкім клюбе «Касымпаша». Гулец нацыянальнай зборнай Партугаліі. Чэмпіён Эўропы 2016 году.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сваю кар’еру Рыкарду распачаў у 2001 годзе ў моладзевай акадэміі клюбу «Спортынг». У сэзоне 2000—2001 гадоў ён дэбютаваў у другой камандзе клюбу, а на наступны год пераведзены ў склад асноўнай каманды. Дэбют Рыкарду ў партугальскай супэрлізе прыйшоўся на матч супраць «Порту». У сэзоне 2002—2003 гадоў вынікі «Спортынга» не ўражвалі заўзятараў, якія абвінавачвалі ў гэтым трэнэра Ласла Бёлёні, які не выпускаў на поле адначасова Куарэжму й Крыштыяну Раналду.
У 2003 годзе Куарэжма быў прададзены ў «Барсэлёну» за 6 млн эўра. Ён дэбютаваў у складзе каталёнцаў ў таварыскім матчы супраць «Міляна», дзе забіў свой першы гол за клюб. Аднак зь цягам часу ўзаемаадносіны Рыкарду з галоўным трэнэрам «Барсэлёны» Франкам Райкаардам не заладзіліся, і Куарэжма зааявіў аб тым, што адмаўляецца выступаць за клюб, пакуль Райкаард не сыдзе з каманды.
У выніку Рыкарду пакінуў «Барсэлёну», якая атрымала Дэку з «Порту», а ў абмен аддала Куарэжму й 15 млн эўра. Сваю кар’еру ў «Порту» Куарэжма пачаў з голу ў Супэркубку УЭФА й пераможнага мяча ў браму «Бэнфікі» у матчы на Супэркубак Партугаліі.
1 верасьня 2008 году Рыкарду падпісаў пяцігадовы кантракт з італьянскім клюбам «Інтэрнацыянале» тэрмінам да 30 чэрвеня 2013 году[5]. Аднак за 2 няпоўныя гады ў складзе мілянцаў Куарэжма па розных прычынах, галоўнай зь якіх стаў недахоп трэнэрскага даверу, гэтак і ня здолеў наблізіцца да свайго ўзроўню часоў «Порту», правёўшы ў асноўным складзе нікчэмную колькасьць гульняў.
13 чэрвеня 2010 году Куарэжма перайшоў у турэцкі «Бэшыкташ», сума трансфэру склала 6 млн фунтаў[6]. Першыя галы за новы клюб Рыкарду забіў у матчах Лігі Эўропы 2010 году. У пачатку сакавіка 2012 году зьявілася інфармацыя, што Куарэжма адхілены ад працы з камандай пасьля сваркі з галоўным трэнэрам Карласам Карвалалам. Паводле паведамленьняў турэцкіх СМІ, прычынай сваркі паслужыла замена партугальца ў перапынку матчу Лігі Эўропы супраць мадрыдзкага «Атлетыка»[7]. Неўзабаве Куарэжма прынёс выбачэньні за свае выказваньні[8], у выніку чаго канфлікт быў вычарпаны, і гулец вярнуўся да гульняў за клюб. А затым стала вядома, што кіраўніцтва «Бэшыкташу» адправіла Карвалала ў адстаўку[9].
Куарежма вярнуўся ў «Порту» ў першы дзень 2014 году, больш за дзесяць тысяч заўзятараў віталі гульца на першай трэніроўцы[10]. Да вяртаньня Рыкарду правёў картокі час ў Дубаі, дзе гуляў за мясцовы клюб «Аль-Ахлі».
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У нацыянальнай зборнай Партугаліі Рыкарду дэбютаваў у чэрвені 2003 году ва ўзросьце 20 гадоў у таварыскім матчы супраць зборнай Балівіі. 24 сакавіка 2007 году ён забіў свой першы гол за зборную ў гульні супраць зборнай Бэльгіі[11].
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Спортынг»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2002
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2002
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2002
«Порту»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2006, 2007, 2008
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2006
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2004, 2006
- Уладальнік Міжкантынэнтальнага кубка: 2004
«Чэлсі»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2009
«Інтэрнацыянале»:
- Чэмпіён Італіі: 2009, 2010
- Уладальнік Кубка Італіі: 2010
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2010
«Бэшыкташ»:
- Чэмпіён Турэччыны: 2016, 2017
- Уладальнік Кубка Турэччыны: 2011
«Аль-Аглі»:
- Уладальнік Кубка прэзыдэнта ААЭ: 2013
Партугалія:
- Чэмпіён Эўропы: 2016
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Transfermarkt — 2000.
- ^ а б Enciclopèdia de l'esport català — Grup Enciclopèdia Catalana, 2012.
- ^ а б Base de Datos del Futbol Argentino
- ^ а б As — Madrid: PRISA, 1967.
- ^ Куарежма перешёл в «Интер» за 25 млн фунтов. championat.ru
- ^ «Бешикташ» подписал Куарежму. championat.ru
- ^ Рикарду Куарежма отстранён от работы с «Бешикташем». НТВ+
- ^ «Assumo que errei, estava a sentir-me envergonhado» — Quaresma. abola.pt
- ^ Пас из-за границы. sport-express.ru
- ^ Quaresma: "É nesta casa que me sinto feliz. FC Porto
- ^ Португалия разгромила Бельгию. championat.ru
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Рыкарду Куарэжма — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на афіцыйным сайце «Бэшыкташу»
- Статыстыка на сайце National Football Teams
- Нарадзіліся 26 верасьня
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Лісабоне
- Партугальскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Партугаліі
- Футбалісты клюбу «Спортынг» Лісабон
- Футбалісты клюбу «Барсэлёна»
- Футбалісты клюбу «Порту»
- Футбалісты клюбу «Інтэрнацыянале» Мілян
- Футбалісты клюбу «Чэлсі» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Бэшыкташ» Стамбул
- Футбалісты клюбу «Аль-Аглі» Дубай
- Футбалісты клюбу «Касымпаша» Стамбул