Залаты мяч
«Залаты мяч» (па-француску: Ballon d'or) — футбольная ўзнагарода, заснаваная францускім футбольным журналам «France Football». У 2010—2015 гадах узнагарода ўручалася сумесна зь ФІФА[1][2].
Узнагароду атрымлівае найлепшы гулец футбольнага сэзону ў Эўропе. Каб атрымаць узнагароду гулец мусіць выступаць за клюб, што грае пад юрысдыкцыяй УЭФА. Да 1995 году гулец мусіў мець грамадзянства адной з краінаў, што ўваходзяць у УЭФА. Уладальніка ўзнагародны вызначае галасаваньне журналістаў газэт з кожнай краіны-ўдзельніцы УЭФА.
Уладальнікі «Залатога мяча»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1956: Стэнлі Мэт’юз — (Блэкпул)
- 1957: Альфрэда Ды Стэфана — (Рэал Мадрыд)
- 1958: Раймон Капа — (Рэал Мадрыд)
- 1959: Альфрэда Ды Стэфана — (Рэал Мадрыд)
- 1960: Люіс Суарэз — (Барсэлёна)
- 1961: Амар Сіворы — (Ювэнтус Турын)
- 1962: Ёжаф Масапуст — (Дукла Прага)
- 1963: Леў Яшын — (Дынама Масква)
- 1964: Дэніс Лоў — (Манчэстэр Юнайтэд)
- 1965: Эўсэбію — (Бэнфіка Лісабон)
- 1966: Бобі Чарлтан — (Манчэстэр Юнайтэд)
- 1967: Фларыян Альбэрт — (Фэрэнцвараш Будапэшт)
- 1968: Джордж Бэст — (Манчэстэр Юнайтэд)
- 1969: Джаньні Рывэра — (Мілян)
- 1970: Герд Мюлер — (Баварыя Мюнхэн)
- 1971: Ёган Кройф — (Аякс Амстэрдам)
- 1972: Франц Бэкенбаўэр — (Баварыя Мюнхэн)
- 1973: Ёган Кройф — (Аякс Амстэрдам)
- 1974: Ёган Кройф — (Аякс Амстэрдам)
- 1975: Алег Блахін — (Дынама Кіеў)
- 1976: Франц Бэкенбаўэр — (Баварыя Мюнхэн)
- 1977: Алан Сымансэн — (Барусія Мёнхэнглядбах)
- 1978: Кевін Кіган — (Гамбург)
- 1979: Кевін Кіган — (Гамбург)
- 1980: Карл-Гайнц Румэніге — (Баварыя Мюнхэн)
- 1981: Карл-Гайнц Румэніге — (Баварыя Мюнхэн)
- 1982: Паолё Росі — (Ювэнтус Турын)
- 1983: Мішэль Плятыні — (Ювэнтус Турын)
- 1984: Мішэль Плятыні — (Ювэнтус Турын)
- 1985: Мішэль Плятыні — (Ювэнтус Турын)
- 1986: Ігар Бяланаў — (Дынама Кіеў)
- 1987: Руўд Гуліт — (Мілян)
- 1988: Марка ван Бастэн — (Мілян)
- 1989: Марка ван Бастэн — (Мілян)
- 1990: Лётар Матэўс — (Інтэр Мілян)
- 1991: Жан-П’ер Папэн — (Алімпік Марсэль)
- 1992: Марка ван Бастэн — (Мілян)
- 1993: Рабэрта Баджа — (Ювэнтус Турын)
- 1994: Хрысто Стоічкаў — (Барсэлёна)
- 1995: Джордж Вэа — (Мілян)
- 1996: Матыяс Замэр — (Барусія Дортмунд)
- 1997: Раналда — (Інтэр Мілян)
- 1998: Зынэдын Зыдан — (Ювэнтус Турын)
- 1999: Рывалда — (Барсэлёна)
- 2000: Луіш Фігу — (Рэал Мадрыд)
- 2001: Майкл Оўэн — (Лівэрпул)
- 2002: Раналда — (Рэал Мадрыд)
- 2003: Павел Нэдвэд — (Ювэнтус Турын)
- 2004: Андрэй Шаўчэнка — (Мілян)
- 2005: Раналдыньню — (Барсэлёна)
- 2006: Фабіё Канавара — (Ювэнтус Турын/Рэал Мадрыд)
- 2007: Кака — (Мілян)
- 2008: Крыштыяну Раналду — (Манчэстэр Юнайтэд)
- 2009: Ліянэль Мэсі — (Барсэлёна)
- 2010: Ліянэль Мэсі — (Барсэлёна)
- 2011: Ліянэль Мэсі — (Барсэлёна)
- 2012: Ліянэль Мэсі — (Барсэлёна)
- 2013: Крыштыяну Раналду — (Рэал Мадрыд)
- 2014: Крыштыяну Раналду — (Рэал Мадрыд)
- 2015: Ліянэль Мэсі — (Барсэлёна)
- 2016: Крыштыяну Раналду — (Рэал Мадрыд)
- 2017: Крыштыяну Раналду — (Рэал Мадрыд)
- 2018: Лука Модрыч — (Рэал Мадрыд)
- 2019: Ліянэль Мэсі — (Барсэлёна)
- 2021: Ліянэль Мэсі — (Пары Сэн-Жэрмэн)
- 2022: Карым Бэнзэма — (Рэал Мадрыд)
Незаслужана забытыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У канцы 1950-х гадоў адным з найлепшых футбалістаў быў нападнік мадрыдзкага «Рэалу» Фэранц Пушкаш, былы гулец зборнай Вугоршчыны, які эміграваў з краіны пасьля вугорскага паўстаньня 1956 году. За яго прынцыпова не падавалі галасы прадстаўнікі сацыялістычных краін, у выніку чаго Пушкаш так ні разу і не атрымаў «Залаты мяч».
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да 1995 году ўзнагарода ўручалася толькі футбалістам, выступоўцам за зборныя эўрапейскіх краін. У першы ж год, калі правіламі было дазволенае высоўваць на прыз неэўрапейскіх футбалістаў, выступоўцаў за эўрапейскія клюбы, «Залаты мяч» атрымаў футбаліст з Афрыкі — Джордж Вэа.
Больш за ўсё ў гісторыі ўзнагароджаньняў «Залатым мячом» узнагароджваліся гульцы атакавальнага плану, чыя прыгожая гульня больш за ўсё прыцягвае, і захоплівае ўвагу гледачоў. За ўсю гісторыю ўзнагароджаньня больш за ўсё ўзнагароды ганараваліся нападнікі — 31 гулец, што складае 62% ад агульнага ліку ўзнагароджаных, паўабаронцы — 14 (28%), абаронцы — 4 (8%), і адзіны чалавек, які ганараваўся зьваньня найлепшага гульца «старога сьвету», які гуляў на брамавай пазыцыі — Леў Яшын, які атрымаў «Залаты мяч» у 1963 годзе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.cambridge.org/core/journals/perspectives-on-politics/article/abs/messi-ronaldo-and-the-politics-of-celebrity-elections-voting-for-the-best-soccer-player-in-the-world/36CB5CB44D4C06866305408163A49290
- ^ https://www.sportbible.com/football/ballon-dor-votes-lionel-messi-cristiano-ronaldo-665271-20230302