Перайсьці да зьместу

Нэлсан Алівэйра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нэлсан Алівэйра
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 жніўня 1991(1991-08-08)[1] (33 гады)
Рост 186 см
Вага 79 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Віторыя Гімарайнш
Нумар 79
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2009—2016
2010
2010—2011
2012—2013
2013—2014
2015
2015—2016
2016—2019
2019
2019—2021
2021—2023
2023—2024
2024—
Бэнфіка
Рыю Аві (арэнда)
Пасуш дзі Фэрэйра (арэнда)
Дэпартыва (арэнда)
Рэн (арэнда)
Сўонсі Сіці (арэнда)
Нотынггэм Форэст (арэнда)
Норыдж Сіці
Рэдынг (арэнда)
АЕК
ПАОК
Коньяспор
Віторыя Гімарайнш
12 (0)
10 (0)
23 (4)
30 (4)
30 (8)
10 (1)
28 (9)
65 (19)
10 (3)
52 (20)
37 (7)
15 (0)
26 (4)
Зборныя
2012—2017 Партугалія 17 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
31 жніўня 2017.

Нэ́лсан Міге́л Ка́штру Алівэ́йра (па-партугальску: Nelson Miguel Castro Oliveira; нарадзіўся 8 жніўня 1991 году, Барсэлуш, Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік клюбу «Віторыя» і нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Нэлсан Алівэйра зьяўляецца выхаванцам клюбу «Брага»[2]. Ва ўзросьце 15 гадоў ён перайшоў у «Бэнфіку». Улетку 2008 году ён дэбютаваў у асноўным складзе каманды ў таварыскай сустрэчы супраць клюбу «Эштарыл». Таксама галоўны трэнэр «Бэнфікі» Кіке Санчэс Флёрэс выклікаў яго ў склад на матч Кубка УЭФА супраць італьянскага «Напалі», дзе ён, аднак, на поле не выйшаў. Пасьля гэтага, Алівэйра вярнуўся ў моладзевы склад клюбу. У студзені 2010 году форвард, на правах арэнды, перайшоў у «Рыю Аві», дзе дэбютаваў 7 лютага ў матчы з «Лэйшойншам», выйшаўшы на замену за 10 хвілін да канца сустрэчы. 12 жніўня таго ж году Нэлсан быў арандаваны іншым клюбам, «Пасуш дзі Фэрэйра». 12 верасьня футбаліст дэбютаваў у новай камандзе ў гульні супраць «Марытыму» (1:1), а празь месяц прынёс сваёй камандзе перамогу, забіўшы гол прамым ударам са штрафнога ў матчы з «Навалам» (2:1).

У 2011 годзе нападнік вярнуўся ў «Бэнфіку», дэбютаваўшы ў афіцыйнай гульні з «Партыманэнсі» на Кубак Партугаліі[3]. 18 студня Алівэйра ўпершыню правёў увесь матч за «Бэнфіку» ў гульні супраць клюбу «Санта-Клара» на Кубак лігі (2:0)[4]. Празь месяц форвард забіў за клюб першы мяч у браму «Марытыму» ў матчы Кубка Лігі[5]. У складзе Бэрфікі ўдзельнічаў у фінальнай частцы Лігі Чэмпіёнаў УЭФА 2011—2012 гадоў, у якой адзначыўся голам у браму «Зэніту»[6]. 31 ліпеня 2012 году Алівэйра на правах арэнды перайшоў у гішпанскі «Дэпартыва»[7]. 20 жніўня Нэлсан дэбютаваў у Ля Лізе матчам супраць «Асасуны». У гэтым матчы Алівэйра забіў свой першы гол за галісіянцаў, а на 90 хвіліне ў адным контарнападаў забіў і другі мяч[8].

26 ліпеня 2013 году Алівэйра быў аддадзены ў арэнду клюб Лігі 1 «Рэн»[9], дзе за сэзон здолеў забіць 8 галоў. 23 сьнежня 2014 году на афіцыйным сайце «Бэнфікі», зьявілася інфармацыя, што гулец правядзе рэшту сэзону ў клюбе «Сўонсі Сіці»[10].

22 студзеня 2019 году перайшоў у «Рэдынг» на правах арэнды і ў першым матчы адразу забіў гол у браму ФК Болтан[11] У складзе «Рэдынгу» атрымаў траўму, калі абаронца Астан Вілы Тайран Мінгз наступіў яму на твар[12].

20 ліпеня 2019 году перайшоў у склад грэцкага клюбу «АЕК Атэны»[13]. У студзені цікавасьць да нападніка праяўляў клюб «Ўулвэргэмптан»[14]. Гульню Алівэйры ацэньваюць як стыль Зэ Луіша[15].

29 лютага 2012 году Алівэйра дэбютаваў у першай зборнай краіны ў таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы[16]. Удзельнічаў у Чэмпіянаце Эўропы 2012 году, у якім дайшоў да паўфіналу.

«Бэнфіка»:

  1. ^ а б в Nélson Oliveira // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ Jovens Promessas: Nélson Oliveira (гішп.). academia-de-talentos.com (2 мая 2009). Архіўная копія ад 6 ліпеня 2009 г.
  3. ^ Taca: Portimonense 0-2 Benfica (анг.). portugoal.net (14 красавіка 2011). Архіўная копія ад 22 красавіка 2012 г.
  4. ^ Taca da Liga round-up (анг.). portugoal.net (18 студзеня 2012). Архіўная копія ад 31 жніўня 2012 г.
  5. ^ Taca da Liga semi-finals set. portugoal.net. Праверана 18 чэрвеня 2012 г.
  6. ^ Чемпионское богатство Оливейры. UEFA.com
  7. ^ «Nélson Oliveira: El Deportivo es una gran oportunidad para mí» (гішп.). ABC (31 ліпеня 2012). Архіўная копія ад 24 сьнежня 2014 г.
  8. ^ Deportivo La Coruña vs. Osasuna - Football Match Report (анг.). ESPN (20 жніўня 2012). Архіўная копія ад 5 чэрвеня 2016 г.
  9. ^ Nelson Oliveira, nouvel attaquant du SRFC (фр.). Rennes FC (26 ліпеня 2013). Архіўная копія ад 4 красавіка 2013 г.
  10. ^ Nélson Oliveira emprestado ao Swansea até ao final da época (парт.). Correio da Manhã Canadá (23 сьнежня 2014).
  11. ^ Нельсон Оливейра перешел в АЕК. Телеканал Футбол
  12. ^ В Англии Нелсон Оливейра наступил на лицо Тайрону Мингзу.
  13. ^ AEK Athens FC is delighted to announce Nélson Oliveira has joined our club from NorwichCityFC AEK F.C. on Twitter
  14. ^ Wolves pursuing Portuguese pair Daniel Podence and Nelson Oliveira. Express & Star
  15. ^ Наталья Юрина. Как бывший главный тренер «Спартака» Массимо Каррера работает в греческом АЕК, разбор. Спорт-Экспресc (21 сакавіка 2020)
  16. ^ Poland mark Warsaw milestone with Portugal draw (анг.). uefa.com (29 лютага 2012). Архіўная копія ад 3 сакавіка 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]