Бруну Алвіш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Бруну Алвіш
Bruno Alves 2018.jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 лістапада 1981(1981-11-27)[1][2] (39 гадоў)
Рост 189 см
Вага 81 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Парма
Нумар 22
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2010
2002—2003
2003—2004
2004—2005
2010—2013
2013—2016
2016—2017
2017—2018
2018—2021
2021
Порту
Фарэнсі (арэнда)
Віторыя Гімарайнш (арэнда)
АЕК (арэнда)
Зэніт
Фэнэрбахчэ
Кальяры
Рэйнджарз
Парма
Фамалікан
119 (14)
46 (3)
25 (1)
28 (0)
72 (1)
75 (3)
36 (1)
20 (1)
85 (5)
0 (0)
Зборныя
2007—2018 Партугалія 96 (11)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
16 траўня 2021.

Бру́ну Эдуа́рду Рэгу́фі А́лвіш (па-партугальску: Bruno Eduardo Regufe Alves; нарадзіўся 27 лістапада 1981 году, Порту, Партугалія) — партугальскі футбаліст бразыльскага паходжаньня, абаронца. На сваім рахунку мае амаль 100 гульняў у складзе нацыянальнай зборнай Партугаліі. Алвіш вядомы сваёй трываласьцю, жорсткім адборам і здольнасьцям гульні ў паветры. Ён правёў большую частку сваёй прафэсійнай кар’еры ў «Порту», стаўшы ўладальнікам ў агульнай складанасьці 10 тытулаў з клюбам. Чэмпіён Эўропы 2016 году.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Порту»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алвіш пачынаў кар’еру ў «Порту», за які выступаў з 2001 па 2010 год. Аднак 3 сэзоны запар ён выступаў на правах арэнды адпаведна за «Фарэнсі», «Віторыя» з Гімарайншу й грэцкі АЕК, куды яго запрасіў Фэрнанду Сантуш, добры знаёмы Алвіша[3]. 15 кастрычніка 2005 году ў матчы «Порту» супраць «Бэнфікі» ўдарыў галавой нападніка суперніка Нуну Гомэша[3].

«Зэніт»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

3 жніўня 2010 году «Порту» афіцыйна абвесьціў аб тым, што пецярбурскі «Зэніт» узгадніў умовы аб куплі абаронцы за 22 мільёны эўра[4]. 30 верасьня 2010 году ў матчы Лігі Эўропы 2010—2011 гадоў супраць свайго былога клюбу АЕК на 13-й хвіліне адкрыў лік сваім галам за «Зэніт»[5].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў Бруну Алвіш у зборнай Партугаліі ў чэрвені 2007 году супраць зборнай Кувэйту (1:1) пад кіраўніцтвам Луіса Фэліпэ Скалары.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Порту»:

«Зэніт»:

«Фэнэрбахчэ»:

Партугалія:

  • Чэмпіён Эўропы: 2016

Асабістаае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бруну зьяўляецца сынам бразыльскага футбаліста Вашынгтона, які пераехаў гуляць у Партугалію. Браты Бруна таксама зьяўляюцца футбалістамі[6]. Жонку Алвіша клічуць Хут, пара мае двух дзяцей.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Bruno Alves // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б Bruno Eduardo Regufe Alves // As (гішп.)Madrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. ^ а б Бруну Алвеш: «Ехать в Россию посоветую даже Криштиану Роналду». sport-express.ru
  4. ^ Press Statement FC Porto. Site oficial do FC Porto
  5. ^ Зенит — АЕК — 4:2 Официальный сайт ФК «Зенит»
  6. ^ Бруну Алвеш: «Халк вполне может переехать в Петербург». sports.ru

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]